referat_pa_gistoryi


Інстытут Журналістыкі БДУ
Рэферат па дысцыпліне Гісторыя Беларусі на тэму “Міхаіл Клеафас Агінскі”
Падрыхтавала: студэнтка 1 курса
Спецыяльнасць: літаратурная работа (творчасць)
Ганна Дусь
Мінск, 2011
ПЛАН:
1. Славуты род Агінскіх
2. Князь Міхаіл Клеафас:
2.1 Палітык
2.2 Паўстанец
2.3 Гаспадар Залесся
2.4 Этальянскі перыяд
2.5 Адступленне – пра лёс паланезу “ля- мінор”
3. Запавет сыну
4. Памяць. Цікавыя факты
5. Спіс літаратуры

1.Славуты род Агінскіх
Князі Агінскія – старадаўні магнацкі род герба “Агінец”, прадстаўнікі якога адыгравалі значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы. Агінскім належалі землі і маёнткі на Смаленшчыне, Гузаў, Саколаў (Польшча), Еўе, Кроны, Рэтаў, Плунге, Віцебск, Маладзечна, Ганута, Залессе і г.д. Існуе дзве версіі паходжання роду Агінскіх. Паводле першай род гэты паходзіць ад Рурыкавічаў. Паволде ж другой пачынальнікамі роду з’яўляюцца смаленскія князі Глушонкі.
908053067685  Герб роду Агінскіх
Герб складаецца з дзьвух частак. У верхняй (чырвонай) - Юры Пераможца, ў ніжняй (блакітнай) - герб Агінец: чырвоная брама да намёта (вайсковага), над ею срэбны крыж з раздвоеным верхнім канцом.
Верагодна, што ніжняя частка гербу старадаўняя (вершнік Юры з'явіўся пазьней), на што указвае яго назва (сугучная са словам Агінскі) і брама да вайсковага намёту. Вайскавы намёт - атрыбут, знак княжацкага роду (амаль ўсе князі Агінскія былі ваярамі - ваяводамі Вялікага Княства Літоўскага, а потым і Рэчы Паспалітай). Глазына, Глушанок - мянушкі князёў (прозьвішчы зьявіліся пазьней ў 17 ст.), якія жылі ў 14 ст., ў Вялікім Княстве Літоўскім), на Смаленшчыне.
Да пытаньня хто былі Агінскія - палякамі ці беларусамі: Смаленшчына ў тыя часы этнічна беларуская тэрыторыя уваходзіла ў склад ВКЛ і яшчэ па сёньняшні час там есьць вёскі, дзе гавораць па-беларуску. Радзіма знакамітых паэтаў А.Т.Твардоўскага і М.В.Ісакоўскага - Смаленшчына).2.Князь Міхаіл Клеафас
Граф Міхаіл Клеафас Агінскі нарадзіўся ў 1765 годзе ў фамільным маёнтку Гузава, непадалёк ад Варшавы, у тыя часы сталіцы Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на спадзяванні, што ён пойдзе бацькавымі шляхамі і стане дыпламатам, Міхаіл засвоіў фартэпіяна на занятках з Язэпам Казлоўскім, а таксама браў урокі гульні на скрыпцы, спачатку ў Джавані Джарновіі, а затым у Дж.Б. Віёці. Але як арыстакрат па паходжанні, ён, нягледзячы на талент да фартэпіяннай імправізацыі, што рана ў ім развіўся, ва ўзросце ўсяго 21 года быў абраны ў Сейм - парламент Рэчы Паспалітай, а ўжо ў наступным годзе ён ажаніўся з Ізябэлай Лясоцкай з Бжэзіны, што ў цэнтральнай Польшчы. У рамках першай дыпламатычнай місіі ў 1789 годзе ён быў напраўлены ў Лондан і Гаагу. Затым вярнуўся ў Варшаву, дзе працягваў сваю палітычную дзейнасць.
Фартэпіянныя імправізацыі Міхаіла Клеафаса, асабліва лірычныя і вытанчаныя паланэзы, створаны хутчэй для праслухоўвання, чым для танцаў, прыйшліся людзям да густу. Паланэз № 1 у танальнасці фа мажор, або "Паланэз смерці", быў яго першым паспяховым творам, што прынёс яму міжнародную славу. З'яўленне менавіта гэтага твора супала з безпадстаўнымі чуткамі пра яго самазабойства праз ракавую жарсць.  
Падчас польскага паўстання, названага Агінскім польскай рэвалюцыяй, ён змагаўся пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі супраць засілля рускай царыцы Кацярыны Вялікай. Ён кіраваў атрадам паўстанцаў на тэрыторыі паўночнай Літвы, дзе здзейсніў падрыў ліній забеспячэння з Расіяй. У рэшце рэшт вайна была прайграная і Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне, падзеленая паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. У той час Агінскі, за галаву якога была прапанавана ўзнагарода, бяжыць у Вену пад выглядам служкі вялікай гаспадыні. Наступныя пяць год безграшовага існавання Міхаіл Клеафас правёў у сталых паездках у Італію, Канстантынопаль, на Балканы, у выніку спыняецца ў Парыжы, дзе спрабуе дабівацца ўзнаўлення Рэчы Паспалітай дыпламатычным шляхам. Канешне, гэта было яму не пад сілу, і ён вярнуўся ў маёнтак бацькоў сваёй жонкі Ізабэлы ў Бжэзінск, які ў той час знаходзіўся ва ўладанні Прусіі. Тамсама нарадзіліся яго сыны Тадэуш (Фадзей) і Францішак HYPERLINK "http://www.oginskidynasty.com/xavier_and_tadeusz_oginski1.htm" Ксаверы у 1800 і 1801 гг. адпаведна. На жаль шлюб Міхаіла Клеафаса з Ізабэлай распаўся і , у рэшце рэшт, скончыўся разводам. Калі ў гэтым самым годзе Цар Аляксандр I атрымаў у спадчыну рускі пасад, Міхаіл адразу ж звярнуўся да яго за дазволам  вярнуцца на радзіму любым коштам . Цар ахвотна згадзіўся, не толькі палітычна рэабілітаваўшы Агінскага, але і даўшы яму пост сенатара пры царскім двары ў Санкт-Пецярбурзе. У яго атрымалася вярнуць сямейны маёнтак у вёсцы HYPERLINK "http://www.oginskidynasty.com/Zalesie.htm" Залессе, размешчанай на палове шляху з Менска ў Вільню, на тэрыторыі Літвы ў той час. Тамсама Міхаіл Клеафас пасяліўся з другой жонкай, італьянкай Марыя дэ Неры, што нядаўна страціла мужа Каятана Нагурскага, паплечніка Агінскага.  У Залессі Міхаіл Клеафас прысвячаў шмат часу і ўвагі сваёй музычнай творчасці, тут была напісаная большасць яго твораў.
У 1803 годзе нарадзілася першая дачка Амелія ў яго шлюбе з Неры, за якой з'явіліся на свет Эма, Ірынеуш  і Іда. Агінскі не падтрымліваў сувязяў са сваёй першай сям'ёй. Цар паабяцаў Агінскаму ўзнаўленне польска-літоўскай дзяржавы і прызначыў яго адказным у справах адукацыі ў заходніх правінцыях Расеі.  
Пасля Венскага кангрэсу ў 1815 г., Агінскі разглядаў Польшчу як марыянетку Каралеўства Польскага з Царом на каралеўстве, як здраду, і ён страціў веру не толькі ў палітыку, але і ў свой шлюб, які як і першы распаўся. У 1823 годзе ён напісаў свой самы знакаміты Паланэз № 13 у А міноры, вядомы пад назвай "Развітанне з Радзімай", і сам сябе пакараў выгнаннем ва ўлюбёную ім Фларэнцыю, дзе ён памёр і быў пахаваны ў 1833 г. Надмагільная пліта Агінскага, упрыгожаная барэльефам і прысвячэннем Michaeli Cleophae Kozielski Oginski знаходзіцца ў капліцы Capella del Santissimo царквы Santa Croce. Агінскі бачыў сябе перш за ўсё палітыкам, і толькі ў другую чаргу музыкам, таму адчуваў сваё жыццё няўдалым. Музыка была для яго супакаеннем, і ўсёж менавіта ім напісаны Паланэз у танальнасці ля-мінор, да сённяшняга дня з'яўляецца самым пазнавальным і любімым музыкальным творам сярод усіх славянскіх народаў.  
2.1 Палітык.
У 1786 г. М. К. Агінскі быў абраны па рэкамендацыі свайго бацькі, трокскага ваяводы, дэпутатам ад Трокскага ваяводства на сойм – парламент Рэчы Паспалітай. У сваіх мемуарах Агінскі яскрава перадае падзеі тагачаснага парламентскага жыцця. На сойме ён быў абраны сябрам Камісіі скарбу. Пасля сойму наведаў бацькоў у Гузаве і праз 3 месяцы накіраваўся ў Гародню, каб выконваць функцыі скарбовага упаўнаважанага Літвы. Праз некаторы час князь Міхаіл быў накіраваны на праверку ўсіх мытных пастоў на мяжы Літвы з Расіяй – ад Палагі да Бярэсця. У час гэтай экспедыцыі ўпаўнаважаны камісіі наведаў усе пасты, выяўляючы злоўжыванні і пакідаючы неабходныя інструкцыя і распараджэнні.
Па вяртанні ў Гародню, у час працы Камісіі скарбу, Міхал Клеафас публічна выкрыў незаконныя злоўжыванні ў справе адбіцця новых медных манет, якая разбіралася па тайным распараджэнні расійскага пасла. Каб уціхамірыць маладога дэпутата, нават звярталіся па дапамогу да яго бацькі Андрэя. Спробы паслухмянай камісіі прыняць рашэнне на карысць расійскага пасла праваліліся, закон быў на баку “бунтара”, і Міхаіл пры галасаванні выкарыстаў сваё “права вета”. У 1787 годзе памірае бацька Агінскага. Маці яго разам з старэйшым сынам Ф. Лубенскім і Ж.Ралеем застаецца жыць у Гузаве. З 1788 года Міхал удзельнічае ў працы 4-гадовага сойму і канчаткова вызначаецца як прыхільнік Караля Аўгуста, атрымоўвае ўзнагароды – ордэны Св. Станіслава і Белага Арла.
17 траўня 1789 года ён жэніцца з Ізабэлай Лясоцкай (1764 - 1852).
Шлюб адбыўся ў маёнтку цесця Антонія Лясоцкага пад Варшавай.
Ад гэтага шлюбу два сыны – Тадэвуш Антоній (1800- 1844) і Францісак Касаверый (1801 - 1873). У жніўні атрымаў ганаровае званне мечніка літоўскага.
У 1790 годзе прызначаны надзвычайным паслом Рэчы Паспалітай у Галандыю. У чэвені разам з жонкай і саркатаром пасольства А. Мідлтанам выязджае ў Гаагу. Гэты горад быў дыпламатычным цэнтрам Траістага саюза. У Гаазе Міхал быў прадстаўлены прынцу і прынцэсе Аранскім і еўрапейскім дыпламатам.
З 9 снежня 1790 года па 25 студзеня 1791 года адбылася паездка Міхаіла Клеафаса ў Англію з дыпламатычнай місіяй. Агінскі быў прадстаўлены каралю Георгу 3, меў гутарку з ім і з каралевай, прасутнічае на пасэджэннях ангельскага парламенту, сустракаецца з герцагамі уэльскімі, йорскі і кларэнскім. 25 студзеня 1791 года Агінскі робіць справаздачу аб сваёй ангельскай місіі на пасяджэнні Дэпутацыі замежных спраў. 3 траўня 1791 года Вялікі сойм прыняў Канстытуцыю, якая была першай у Еўропе і другой у свеце (пасля ЗША).
Каб мець права ўезду ў свае ўладанні на Беларусі (яны пасля першага падзелу РП знаходзіліся на тэрыторыі Расійскай імперыі) Міхал Клеафас Агінскі ў чэрвені 1791 года даў у Магілёве прысягу Кацярыне ΙΙ. 1792 год – у час Таргавіцкай канферэнцыі Міхаіл эміграваў на кароткі час у Прусію. Яго маёнткі былі канфіскаваныя ў час вайны. У рэшце Агінскі быў вымушаны вярнуцца з Прусіі і ў Брэсце даць прысягу Таргавіцкай канфедэрацыі. 12 снежня 1792 – ён у Пецярбурзе па справах сваёй маёмасці, дзе вельмі ветліва быў прыняты пры двары Кацярыны ΙΙ.
7 траўня 1793 года ў Варшаве Агінскага зацвярджаюць Вялікім падскарбіем літоўскім (пад уплывам расійскага пасла Сіверса). Як дэпутат сойму (24 чэрвеня – 23 лістапада, Гародня) падскарбі Міхал Клеафас часта адсутнічае на пасяджэннях, рэдка выступае, спрабуе лавіраваць, а ў рэшце быў вымушаны паставіць подпіс за другі падзел Рэчы Паспалітай.
15 лютага 1793 года ён прымае ў Сакалове караля Станіслава Аўгуста, які вярнуўся ў Варшаву з Гародні, і паведамляе яму пра намер эміграваць.
2.2 Паўстанец
1794, травень:
6 – увайшоў у склад Вышэйшай Літоўскай Рады (часовы ўрад паўстання).
Каб прадухіліць беспарадкі ў горадзе, па загаду Рады, як дэлегат Віленскай камісіі парадку, выступае перад 30-тысячным сходам жыхароў.
11 – як дэлегат Рады разам з Тамашам Ваўжэцкім вёў агляд гвардыі на Пагулянцы. Прызначаны Радай камандзірам атрада стральцоў, ахвяруе 118 тысяч злотых і на іх стварае атрад з 480 чалавек. 100 тысяч злотых ахвяруе на ўзбраенне коннага палка К. Нагурскага.
Пасля 14 – з дазволу Рады і з пашпартамі суправаджаў жонку ў спакайнейшае месца – маёнтак Сельдцы пад Варшавай.
Агінскі быў нават арыштаваны ў Гародні, але ў зуткім часе з яго знялі безпадстаўныя абвінавачанні, ён вярнуўся ў Вільню, дзе Рада афіцыйна высказала яму давер.
Чэрвень:
Якуб Якінскі зацвярджае прект Агінскага (партызанскі рэйд да Менску) мэтай якога было дайсці да зямель Агінскіх на Магілёўшчыне, каб далучыць да паўстання 12 тысяч сялян.
5 – у Івянцы Міхал Клеафас Агінскі зачытаў жырахам зварот да насельніцтва, заклікаючы іх падтрымаць паўстанне.
У Івянцы ў васковых сладах расійскай арміі паўстанцы знайшлі мноства амуніцыі. Даведаўшыся, што каля Менска яго чакаюць моцныя сілы непрыяцеля, Агінскі загадвае ўзяць усё са складоў, загрузіць на падводы і рушыць, са зваротам на злучэнне з паўстанцамі ў накірунку Бакштаў.
27 – у Вільні атрымоўвае даручэнне ад генерала М. Вяльгорскага (новага кіраўніка паўстання) у якасці яго даверанага кур’ера накіравацца да Т. Касцюшкі ў Варшаву.
29 – прыбыў пад Варшаву, дзе сустрэўся з Касцюшкам. Сярод іншага Касцюшка ўхваліў новы праект Агінскага – рэйд на Дынабург, які б адцэгнуў на сябе рэгулярныя расійскія войскі, што сцягваліся да Вільні.
Ліпень:
19 – агінскі з атрадам сваіх стральцоў і разам з іншымі паўстанцамі актыўна абараняе Вільню ў час штурму расейцаў.
Жнівень:
1 – пачатак другога рэйду на Дынабург (Латвія) – праз Нямечын, Свянцяны і Дусяты. У атрадзе былі тысяча коннікаў і 1500 чалавек пяхоты.
12 – паўстанне ў Вільні пацярпела паражэнне, паўстанніцкія (літоўскія) войскі адышлі да Коўна (Каўнас, Літва).
18 – Агінскі ў Варшаве, дзе атрымаў дазвол ад Касцюшкі выехаць у свій маёнтак у Саколаве.
Кастрычнік:
10 – у баі пад Мацяёвіцамі паранены Касцюшка трапляе ў палон.
Агінскі ў Саколаве атрымаў вестку аб палоне Касцюшкі і , даведаўшыся, што ў Саколаў рушыць атрад з 500 казакоў, з цяжкасцямі вяртаецца ў Варшаву. Кіраўніком паўстання абраны Тамаш Ваўжэцкі, які дазваляе Міхалу Агінскаму накіравацца да атраду генерала Дамброўскага.
Лістапад:
4 – штурм войскамі Суворава прадмесця Варшавы – Прагі.Згодна з рапартам Суворава абаронцаў было забіта 13 340 чалавек, 3 тысячы патанулі ў Вісле, 12 860 узята ў палон. Праз некалькі дзён Варшава капітулявала. За перамогу над паўстанцамі Сувораў атрымаў беларускія землі (сярод іх Кобрын і Кобрынская воласць) і болей за 25 тысяч душ прыгонных сялян.
Пасля для Агінскага пачынаецца 7-гадовы шлях эмігранта-вандроўніка.
2.3 Гаспадар Залесся
28 красавіка 1802 года Міхаіл Клеафас едзе ў вёску Залессе, ў маёнтак свайго дзядзькі – апошняга кухмайстра ВкЛ Францішка Саверыя Агінскага. Атрымаўшы магчымасць жыць на Беларусі і ўзаконіўшы свае правы нашчадка, князь Міхал напэўна, з надзеямі на лепшую будучыню, пачынае новы этап жыцця.
Уся сядзіба (асабліва драўляны палац) з-за недагляду прыходзіла ў заняпад. Новы гаспадар, князь Міхал, пасяліўшыся ў палацы дзядзькі і троху яго аднавіўшы адразу ж пачаў справы па ўвядзенні новага, мураванага – для сваёй новай сям’і.
10 ліпеня 1803года нарадзілася дачка Амелія. Вёска Амеліна, непадалёку ад Залесся, была названа ў гонар дачкі Агінскага – першага дзіця ад шлюбу з Марыяй Нэры.
З 1804 года Агінскі ў Залессі пачынае сістэматызаваць свае дзённікавыя запісы - адсюль бяруць пачатак яго “Мемуары”.
У гэтым жа годзе Агінскаму царскім цказам былі вернуты землі Міхала Казіміра Агінскага (памёр у 1800г.).
Ліпень 1807 – Агінскі звяртаецца да цара па дазвол выехаць з сям’ёй за мяжу: мясцовы клімат дрэнна адбіваецца на здароўі яго жонкі.
1807 -1810 - паездкі Агінскіх у Венецыю, Фларэнцыю, Парыж.
1808 – у Фларэнцыі нарадзіўся сын Ірэнеуш.
1809 – у Залессі нарадзілася дачка Эма.
1811 – з Парыжу разам з Агінскім у Залессе прыехаў італьянскі музыка і кампазітар Джузэпэ Паліяні, які 11 гадоў будзе жыць тут і выкладаць музыку дзецям Агінскага.
15 траўня з’явіліся “Запіска графа Агінскага, пададзеная Аляксандру I” і “Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў”.
2.4 Этальянскі перыяд (пасля 1822 г.)
У 1822 годзе Агінскі з сям’ёй пакінуў Залессе і выехаў у Італію – праз Дрэздан і Парыж. Разам з імі паехаў і сакратар Л. Ходзька. Галоўная, афіцыйная прычына ад’езду – дрэнны стан здароўя князя (у яго была падагра), якое ён хацеў паправіць у сонечнай краіне. Сям’я пасялілася ў Фларэнцыі ў прадмесці Ф’езоле.
Праз нейкі час Амелія з маці былі ў Неапалі, а пасля вярнуліся ў Залессі, Агінскі застаўся ў Фларэнцыі разам з сакратаром. У 1826 годзе у Парыжы на французскай мове выходзяць яго “Мемуары”, якія выдаў, выехаўшы сюды Л. Ходзька. У 1829 князя наведалі Міцкевіч і Адынец (Агінскі чытаў паэзію Міцкевіча і вельмі яе цаніў). Маладым Міцкевічу і Адынцу запомнілася гэта сустрэча, яны яшчэ некалькі разоў сустракаліся з Агінскім.
Пры ўсіх вартасцях італьянскага жыцця адчуваў ён сябе самотна і быў вельмі шчаслівы, калі да яго прыехала дачка Эма. Яго дом прымыкаў да знакамітага палаца Строці пабудовы 1500 года. У гэтым старым доме Агінскі напісаў «Лісты аб музыцы», чатыры тамы «Мемуараў» на французскай мове, з якіх перавялі толькі першы. У гэтым старажытным доме ён павольна згасаў. На радзіме задушылі паўстанне 1830–1831 гадоў, нешматлікія сябры эмігравалі ў Парыж, першая жонка была пад Варшавай, другая — у Залессе. Да яго ніхто не ездзіў, ён моцна сумаваў, перагортваючы ў памяці дні свайго жыцця. Памёр Міхал Клеафас Агінскі ў канцы 1833 года. Саркафаг яго знаходзіцца ў фларэнтыйскім храме-пантэоне Санта Крочэ побач з саркафагамі Мікеланджэла і Галілея. 
2.5Адступленне – пра лёс паланезу “ля- мінор”
Даследчыкі сцвярджаюць, што другая назва паланэзу “ля-мінор” Агінскага (“Развітанне з Радзімай”) была дадзена не яе аўтарам, а з’явілася ў асяродзі былых паўстанцаў, якіх выслалі ў Сібір, менавіта пасля паражэння паўстання 1830 года. Аўтар паланэзу, былі паўстанец 1794 г., жывучы ў Італіі, напэўна не ведаў, што яго твор, напісаны ў далёкім Залессі, набіваў новае найменне і новую будучыню. Дзіўным чынам гэтае новая назва расшыфравала, раскрыла і ўзбагаціла новым сэнсам шматтэмнасць эмацыянальных настрояў паланэзу. Гэты ўдалы саюз слова і музыкі, верагодна, і абумовіў папулярнасць паланэзу, якая дайшла і да нашых дзён. Існуе некалькі аматарскіх, народных тэкстаў на яго мелодыю. У 1990 годзе нават разглядалася прапанова зрабіць паланэз гімнам рэспублікі, а ў 2000 г. на CD – альбоме “Я нарадзіўся тут” з’явілася і песня “Развітанне з Радзімай” на словы Сяржука Воюша-Сакалова, якія ён дарэчы, склаў у эміграцыі.
3.Запавет сыну
“Дзіця маё, ты пакідаеш бацькоўскі дом, і з гэтага першага кроку пачынаецца новы этап твайго жыцця”. Так пачынаецца “Запавет сыну Ірэнеушу”, які Міхал Агінскі напісаў у 1822 годзе, калі яго сын ад’язджаў з роднага Залесся вучыцца ў Італію. Пад гэтымі 14 запаветамі, напэўна, і сёння падпішуцца бацькі, чые сыны і дочкі пакідаюць родны кут, каб стаць студэнтамі.
Вось гэтыя парады-запаветы:
1. Чалавек — не воля выпадку, ён не нараджаецца без мэты.2. Ні на імгненне не забывай, чым ты абавязаны сваёй маці. Прызвычайся нічога не рабіць, папярэдне не запытаўшы сябе: “А мая маці ўхваліць ці не?” І калі тваё сумленне адкажа: мая матуля гэта ўхваліць — дзейнічай смела. Калі яно скажа адваротнае — устрымайся, і ты пазбавішся ад памылкі.3. Будзь заўсёды раннім — уставай на золку, не давай час для ляноты, перамагай сябе. 4. Ты павінен пазбягаць празмернасці, асабліва ў віне, троху віна — на два пальцы — усё, што можаш сабе дазволіць. Не захапляйся таксама і півам. Трэба пазбягаць залішняга і ў ежы.5. Ты захаваеш сваё здароўе, калі будзеш захоўваць гігіену (чысціня цела ўплывае на чысціню душы), а таксама і рэжым, выконваць гімнастычныя практыкаванні.6. Дзень трэба заканчваць малітвай, пытаючы сваё сумленне аб тым, што было зроблена.7 (Гэта Агінскі пісаў сыну ў сувязі з тым, як неабходна ставіцца да слуг, але запавет актуальны і ў адносінах паміж сучаснымі людзьмі.). Памятай, паміж дабрынёю і фамільярнасцю ёсць вялікая розніца. Першае — велікадушнасць сэрца, другое — з-за пасрэднасці і пошласці. Нарадзіўшыся не дзеля таго, каб абслугоўваць, а быць тым, каго абслугоўваюць, ты абавязаны гэтым выпадку, тут няма падстаў ганарыцца.8. Каб замацаваць звычку самааналізу, лепш завесці дзённік. Да таго ж гэтая звычка выпрацоўвае добры літаратурны стыль.9. Што датычыцца тваіх заняткаў — неабходна, каб твае намаганні былі скіраваны на дасягненне пастаўленай перад сабой мэты. 10. Яшчэ адно пажаданне: вывучаць сучасныя замежныя мовы.11. Каб добра вывучыць замежную мову, неабходна яе палюбіць. Дзеля гэтага — чытаць кнігі лепшых аўтараў на гэтай мове і нават ліставацца на ёй з сябрамі.12. Намагайся заслужыць добразычлівасць аднакурснікаў ва ўніверсітэце роўнымі паводзінамі — прыязнымі, ветлівымі, да ўсіх аднолькавымі. Не ўцягвайся ў справы, якія ты лічыш для сябе непрымальнымі. Часцей той, хто баіцца славы баязліўца і сваю ганарыстасць выдае за смеласць — той і ёсць баязлівец.13. Паслухмянасць і добразычлівасць да тых, што заменяць табе бацькоў (Агінскі мае на ўвазе выкладчыкаў універсітэта і ў першую чаргу сваякоў, якія жылі ў Італіі), — лепшая падзяка за клопат пра цябе.14. Я вельмі добра думаю пра цябе, мой дружа. Калі ты любіш нас, як я спадзяюся, гэта падтрымае цябе ва ўсіх тваіх пачынаннях.
4.Памяць. Цікавыя факты.
Помнікі Міхалу Клефасу Агінскаму стаяць у Маладэчне і Гузаве.
У 1994 Белпошта выдала адмысловую марку, прысьвечаную славутаму кампазытару. У красавіку 1996 у Флярэнцыі, на доме, дзе жыў М. К. Агінскі, адкрылася мэмарыяльная шыльда (скульптар В. Янушкевіч).
Колішняя сядзіба Агінскіх у Залессі, «Паўночныя Атэны» (як яе называлі сучаснікі кампазытара), перайшла ў падпарадкаваньне Міністэрства культуры Беларусі — да Аб’яднаньня літаратурных музэяў, з 1990 году тут сьвяткуюцца ўгодкі яе былога гаспадара, дагэтуль вядзецца рэстаўрацыя.lefttop
У 2011 імя М. К, Агінскага атрымала вуліца ў Горадні.
22 жніўня 2011 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэньне памятныя манэты «М. Агінскі» сэрыі «Гісторыя і культура Беларусі».
У сваёй опэры «Зэліс і Валькур» М. К. Агінскі вывеў на сцэну Наполеона і Юзэфа Сулкоўскага; для таго часу зрабіць дзейнымі асобамі яшчэ жывых людзей было ўнікальнай зьявай.
Пры жыцьці кампазытара больш папулярным быў «Палянэз сьмерці» фа мажор, а не «Разьвітаньне з Радзімай» ля мінор.
М. К. Агінскі — аўтар дзьвюх музычных працаў — «Лісты пра музыку» і «Назіраньні над музыкай». Апрача таго, ён маляваў у клясычным стылі.
М. К. Агінскі першым стварыў палянэзы для слуханьня, а не для танцаў. Пазней ягоную справу працягнуў Ф. Шапэн.

5. Спіс літаратуры:
1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.:
2. Міхаіл Клеафас Агінскі, 1765-1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. – Мінск: Кавалер, 2008. – 128с.:

Приложенные файлы

  • docx 18165183
    Размер файла: 511 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий