Volskі_A._Ad_A_da_Ya_prafesіya_maya


Ад А да Я прафесія маяАртур Вольскі
Хто працуе на сяле
шчыра і заўзята,
каб было ў нас на стале
усяго багата?
Каб у радасці цвіла
з году ў год няспынна
I магутнаю была
родная краіна?
Пра гэта вам
ад А да Я
раскажа
азбука мая.
АГРАНОМА, як вядома,
не застаць вясною дома.
Аглядае поле ён,
каб дало багаты плён.
БУЛЬБАВОД, бульбавод —
у турботах круглы год.
А інакш, скажы, адкуль бы
мелі б мы удосталь бульбы?
У вёсцы ўрач ВЕТЭРЫНАРНЫ
таксама час не траціць марна —
і ўдзень гатовы і ўначы
жывёле хворай памагчы.
ГАНЧАР — сапраўдны чараўнік.
Ён гліны ўзяў камяк,
і вось збанок на крузе ўзнік,
а потым — круглы гляк.
Нельга сельскай гаспадаркі
уявіць нам без ДАЯРКІ,
хоць даўно ўжо звычная
дойка электрычная.
Лістота апала пад ветрам асеннім,
і ЕГЕР участак абходзіць лясны,
глядзіць, каб хапіла ласям і аленям,
дзікам і казулям кармоў да вясны.
ЖЫВЁЛАВОД глядзіць жывёлу,
і вынік працы ўсім відзён:
бычок маленькі быў і кволы,
а сёння з цэнтнер важыць ён.
ЗААТЭХНІК — кнігу ў рукі,
у яго такі занятак:
па ўсіх правілах навукі
развіваць калгасны статак.
Калгасу кожнаму цяпер
патрэбен вельмі ІНЖЫНЕР,
бо без яго тэхнічных ведаў
калгас бы поспехаў не ведаў.
КАВАЛЬ хоць і не гне падковы,
ды робіць людзям шмат паслуг.
Ён змайстраваць дэталь гатовы,
наладзіць барану ці плуг.
Шумець, расці маладняку,
дзе бор стары адчуў знямогу…
I лес удзячны ЛЕСНІКУ
за клопат і за дапамогу.
Плывуць камбайны — «Колас», «Ніва»,
за імі ў жыце — чысты след.
МЕХАНІЗАТАРЫ да жніва
падрыхтавалі іх як след.
НАСТАЎНІК вучыць нас і ў школе
і па-за школай вучыць нас,
каб мы любілі ферму, поле,
каб шанавалі свой калгас.
Горды я і тата — горды,
бо пачулі сёння ўказ:
атрымае днямі ОРДЭН
наш праслаўлены калгас.
З калгаса ў горад з кожным
ідзе ўсё болей бочак з мёдам
А даглядае пчол ПЧАЛЯР
іх друг і рупны гаспадар.
Знае ўсё PAXУНКАВОД —
дзе даход, а дзе расход.
Лічыць з ім рублі і тоны
калькулятар электронны.
Вырас дом, прыгожы самы.
Ад зары — у войнах жар.
Хто рабіў для вокнаў рамы,
дзверы х го рабіў? СТАЛЯР.
Ён арэ, скародзіць, сее
і камбайн вадзіць умее.
На сяле таму ўсе чыста
паважаюць ТРАКТАРЫСТА.
УЧОТЧЫК строгі ўлік вядзе,
кім колькі зроблена і дзе.
Работы не цураецца —
з усімі сам стараецца.
Як толькі ўбачыш ФУРАЖЫРА
дык адчыняй вароты шырай.
На ферму ён кармы вязе,
каб свінні большалі ў вазе.
Чорны, белы хлеб ці здобу
еш, але не забывай
быць удзячным ХЛЕВАРОБУ,
што вырошчваў ураджай.
У ЦЯЛЯТНІЦЫ — дзетсад.
Не для дзетак, для цялят.
А цяляткі — нібы дзеткі,
ім і догляд трэба гэткі.
Па ўзгорках, па лугах стракатых
ЧАБАН пасе авечы статак.
Увосень будзе шмат для дзетак
і рукавічак і шкарпэтак.ШАФЁР, хоць страчан рэйсам лік,
машыну ўпэўнена вядзе.
Нагружан з верхам грузавік,
ані зярнятка не ўпадзе.
Работа лепей спорыцца
ў цяпле ды пры святле.
ЭЛЕКТРЫК, як і у горадзе,
патрэбен на сяле.
Каб выпадковых страт не несці,
разлікі ўсе законна весці,
патрэбны стаў па новым часе
і ЮРЫСКОНСУЛЬТ у калгасе.
А — Я? Яшчэ ў дзетсадзе я.
Але ў калгасе — ўся сям’я.
I, як апошні скончу клас
ці нават інстытут,
я не пакіну свой калгас,
мая работа — тут!

Приложенные файлы

  • docx 18163165
    Размер файла: 41 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий