32_Dobraga_nikoli_ne_zamnoga


Добрага ніколі не замнога. А. Якімовіч “Хто самы добры?”, В. Вітка “Чатыры пажаданні”
Мэты: Вучыць выказваць пачуцці ветлівасці, павагі да людзей, меркаванне пра добрасумленныя адносіны да даручанай працы, адчуванне задавальнення ад уласнай вытрымкі і годнасці, жадання і ўмення выканаць дадзенае абяцанне. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае, выразнае чытанне ўголас цэлымі словамі, фарміраваць чытацкія ўменні, вучыць вылучаць у тэксце вобразныя словы і выразы і вызначаць іх ролю ў творы.
Ход урока.
1.Арганізацыйны момнат.
2.Праверка хатняга задання.
- Выразнае чытанне верша Я.Купалы “Хлопчык і лётчык”
- Вуснае паведамленне аб прафесіі сваіх бацькоў.
3. Гукавая размінка
Лю-лю-лю – беларускі край люблю, Ля- ля- ля – гэта родная зямля, На- на- на – бо ў свеце яна адна
4.Вывучэнне новай тэмы.
● Чытанне дыялогу Лянка і Васілінкі.
▲ Васіль Вітка “Чатыры пажаданні”
● Звесткі пра аўтара.
Васіль ВІ́ТКА, сапр. Цімох Васілевіч КРЫСЬКО (16 мая 1911, в. Еўлічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 5 ліпеня 1996) — беларускі паэт, перакладчык, крытык, публіцыст, педагог; класік беларускай дзіцячай літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970). Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928), працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-30), рэдакцыях газет «Камуніст»
● Чытанне верша настаўнікам.
- Пра якія чатыры пажаданні гаворыць аўтар?
● Слоўнікавая работа.
Апаўдня – у сярэдзіне дня.
● Бінарнае чытанне (чытаюць два вучні адначасова).
● Аналіз твора
- Якімі словамі вітаюцца людзі раніцай? А паўдня? Увечары? Якое пажаданне выказваюць нанач?
- Як называюць чалавека, які ўжывае словы ветлівасці?
Фізкультхвілінка
На паляне ў бары, Многа-многа касавокіх,
Карагодзілі звяры. Бегла хуценька упрыскокі.
Туп-туп – А нязграбныя ваукі,
Ішлі мядзведзі. Нахіляліся ў бакі.
А ліса плыла, як лебедзь.
● Рубрыка “Азбука ветлівасці”
Інсцэніраваць прпанаваныя сітуацыі:
* Сустракаем гасцей.
* Прыходзім раніцай у клас.
* Развітваемся пасля ўрокаў.
* Ідзём увечары адпачываць.
● Праца над прыказкамі.
* Сам добры – людзі добрыя.
* Добраму чалавеку ўсюды добра.
* Добры чалавек і сабакі доражніць не будзе.
- Растлумачце, як вы іх разумееце. Якое слова аб’ядноўвае сэнс гэтых прыказак?
▲ Аляксей Якімовіч “Хто самы добры?”
● Звесткі пра аўтара.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1972). Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1990).
Дэбютаваў у друку ў 1967 годзе. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэты Тунгускага метэарыта», «Прыгоды шасцікласніка Максіма» (аповесці, 1993), «Пастка для пярэваратня» (аповесці, 1997), зборніка «Аповесці» (2010), «Я, Сямён і барабашка» (аповесць-казка, 2011), «Хітрая ліса», «Каб мама ўсміхалася» (апавяданні, казкі, смяшынкі, 2012), «Як дзядуля ў прыметы верыў» (аповесць, 2012).
● Чытанне твора падрыхтаванымі вучнямі.
- Паслухайце апавяданне. Адкажыце на пытанне аўтара.
● Слоўнікавая работа
Спрачацца – рус.: спорить.
Мацаючы – рус.: ощупывая.
Суцэльны - тут: няспынны.
● Адказ на пытанні пасля тэксту.
- У якім класе вучыліся дзеці? Аб чым яны спрачаліся?
- Чаму Ваня і Пеця лічылі сябе добрымі?
- Чаму Ваня Перапыніў Алеся?
- Што зрабілі хлопчыкі, калі жанчына накіравалася на пешаходны перахо? Прачытайце.
- Хто сапраўды самы добры?
● Чытанне апавядання па ролях.
5. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
-З якімі творамі вы сёння пазнаёміліся?
-Што новага даведаліся?
-Які настрой выклікаў у вас гэты ўрок?
6. Дамашняе заданне.
Выразнае чытанне верша В. Віткі “Чатыры пажаданні”, чытанне апавядання А.Якімовіча “Хто самы добры” па ролях.

Приложенные файлы

  • docx 18156983
    Размер файла: 20 kB Загрузок: 2

Добавить комментарий