Laudato Si інфармацыя


Інфармацыя пра фестываль-конкурс хрысціянскай музыкі
“LAUDATO SI”
Фестываль благаслаўляе Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Тадэвуш Кандрусевіч
Арганізатар
Рэлігійная супольнасць “Рымска-каталіцкая парафія Божага Цела” аг. Беразінскае
Час
20-21 жніўня 2016 г.
Месца
Касцёл Божага Цела аг. Беразінскае (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)
Мэта фестывалю
1. Распаўсюджванне і пашырэнне беларускага хрысціянскага спеву і хрысціянскіх вартасцяў.
2. Знаёмства і інтэграцыя беларускіх хрысціянскіх выканаўцаў і ўдасканаленне іх прафесійных навыкаў.
3. Сустрэча дзяцей, моладзі і дарослых, каб супольна праслаўляць Бога праз дар музыкі і спеву.
4. Паглыбленне сумеснага радаснага перажывання такіх каштоўнасцяў, як вера, культура і праца.
Умовы ўдзелу
1. Даслаць анкету (можна спампаваць на старонцы vk.com/laudato_si) на эл. адрас [email protected] або патэлефанаваць арганізатарам ( (033) 602-20-36 – Андрэй; (029) 961-42-15 – Алёна) або даслаць раздрукаваную анкету на адрас 222313 аг. Беразінскае, вул. Леніна, 3.
2. Даслаць тэкст, або ноты з тэкстам, або аудыёзапіс 2-х спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі.
3. Час выступу да 15 хвілін.
4. Удзел могуць браць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек.
5. Тэрмін падачы анкеты – да 01.08.2016.
6. Удзельнікі, якія выканаюць умовы ўдзелу ў фестывалі, атрымаюць запрашэнне пасля 01.08.2016.
Журы
Журы мае права пры падвядзенні вынікаў конкурса:
Вызначаць катэгорыі выканаўцаў у адпаведнасці з колькасцю, складам і ўзростам удзельнікаў.
Прысуджаць 1-е, 2-е і 3-е месца ўдзельнікаў (ці не прысуджаць) адпаведнай катэгорыі і адпаведныя ім прызы.
Прысуджаць Гран-пры фестывалю і спецыяльныя прызы.
Арганізатары забяспечваюць
гукавое абсталяванне
начлег (удзельнікам)
пасілак (удзельнікам)
Кантакты
8033 602-20-36 (life) – Андрэй[email protected]
8029 961-42-15 (vel) – Алёнаvk.com/laudato_si

Приложенные файлы

  • docx 18073883
    Размер файла: 22 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий