Ignat_Abdziralovich_-_advechnym_shlyakham

[ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ]
Адвечным шляхам
Дасьледзіны беларускага сьветагляду



Прадмова
 
Гісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс - быць прачытанаю  наступным, XXI стагодзьдзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая жо ТАМ. Там, дзе традыцыя літаратурна-філязофскага плачу па згубленай мове, волі-долі і Бацькашчыне непазьбежна зьменіцца сьцьвярджальнай ідэяй тварэньня новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра. Дзе запануе філязофія свабоды, асноныя прынцыпы якой і сфармулява па-беларуску Ігнат Абдзіраловіч.
Але сёньня час гэты яшчэ не прыйшо.
У вашых руках чацьвертае выданьне эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» - пасьля прыжыцьцёвае віленскае кніжкі 1921 года яго  1989-м апублікавала самвыдавецкая «Супольнасьць», а  1990-м яно было ключана  зборнік «Вобраз-90». У тым жа годзе  перакладзе на расейскую мову гэты твор выйша у часопісе «Нёман». Кніга, якая весь савецкі час праляжала  спэцсховах, прабівае сабе шлях у друк прыватна і паафіцыйна, назбоч ад шырокіх дзяржаных праграм. Эсэ, якое сёньня яшчэ знаходзіцца на пэрыфэрыі грамадзкай, літаратурнай і філязофскай думкі, не выклікае вялікае цікавасьці мэтра сёньняшняга літаратуразнаства, што зусім беспадстана сьпісалі яго  «рамантызм».
Гэта не рамантычны твор. І будучыня яго забясьпечаная зрастаньнем ягонае актуальнасьці. Гутарка ідзе пра іншую якасьць нацыянальнае сьвядомасьці. Тую гаротную сытуацыю, у якую гісторыя завяла Беларусь і зь якой пастала ласна традыцыя літаратурна-філязофскага плачу, І.Абдзіраловіч разглядае як зыходныя дадзеныя, якія патрабуюць ня столькі эмацыйнае ацэнкі, колькі наступнага, але жо сьцьвярджальнага разьвіцьця.
Самая прырода станочага, прывабная і канструктыная, ставіць гэты твор назбоч ад традыцыі стогна аб народнай забітасьці, немачы і сьлепаце... Абдзіраловіч - не аналітык разрухі і не плакальшчык над лёсам занядбанае Беларусі. Ён толькі сьцьвярджае, і гэтым - выключны  сваім часе. Зрэшты, і  нашым часе таксама. Што і вызначыла ягонае сучаснае пэрыфэрыйнае становішча.
Другая магутная ідэя «Адвечным шляхам» - ідэя нацыянальнае тоеснасьці, адэкватнасьці. Усё, што  табе, у прыродзе тваёй, ёсьць лепшага і людзкага, ты максымальна можаш выявіць толькі як беларус. «Яны ня цямілі, - піша І.Абдзіраловіч, - што разам зь беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасьці».
Нарэшце, трэцяя істотная рыса. «Адвечным шляхам» - вяршыня літаратурна-філязофскай думкі нашаніства і той беларускай культуры, якая ніколі не была савецкай, якая не адчула на сабе разбуральнага зьдзеяньня таталітарнае ідэалёгіі. І яшчэ - гэта твор віленскай беларускай культурнай традыцыі, напісаны віленчуком.
Ігнат Канчэскі (Абдзіраловіч) (1896-1923) - нарадзіся  Вільні. Бацька ягоны бы судовым чынонікам. Пасьля школы Ігнат вучыся  Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце і Маскоскім унівэрсытэце. З 1916 г. - у войску. Пасьля - каапэратыныя курсы  Маскве і праца  розных каапэратыных установах у Смаленску і  Вільні. Піса таксама вершы і артыкулы па каапэрацыі.
Дасканаласьць і унівэрсалізм кнігі «Адвечным шляхам» - выключнай і  беларускай літаратуры і  даробку самога І.Абдзіраловіча, - наводзяць на думку калі не пра містыфікацыю, дык, прынамсі, пра таямніцу стварэньня гэтага эсэ, пра неадказальную загадку, якой будзе задавацца, бадай, жо наступнае пакаленьне чытачо.
 
Сяргей Дубавец
 
 
Пасьвячаецца У.І.
 
Час, калі трэба журыцца
Душою на сьвежых магілах
      Пуста-пранёсшыхся днё.
М.Багдановіч
 
Нашы часы - часы агульнай заблутанасьці, часы пастаньня праменных, быццам, ідэала й іх канечнага зьніканьня праз нядагі час... Тое, што раней здавалася чыстым і сьветлым, штодзенна аплятаецца жыцьцёвым брудам і пылам. Так зьнікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасьць. ѕ такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы сё тое, што здавалася каштоным, сьвятым і жаданым.
 
 
І
 
[ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ]
 
На беларускую справу прызвычаіліся глядзець як на нешта надта нявыразнае, нявызначанае, ня маючае  сабе духу жывога, каторы можа даць беларусам права на законнае сярод іншых народа істнаваньне. ѕ нявыразнасьці беларускай культуры хочуць бачыць духовую сьмерць народу, яго няздольнасьць вызначыць свой ласны ідэал. Фармальна мы павінны згадзіцца, што  нас неакрэсьлена культура, што  нас смутны гістарычныя шляхі, але  гэтым ня можна бачыць духовай беднасьці нашага народу, яго няздольнасьці ласным крокам ісьці да вытварэньня ласных форма жыцьця, - не, жыцьцёвыя акалічнасьці даводзяць аб іншым, што навет меней здольныя, меней сільныя народы вытварылі культурна-вызначанае жыцьцё. Калі беларускі народ не ствары выразнай культуры, дык гэта дзеля таго, што  гістарычнай спадчыне яго была вялікая трагэдыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эрапэйскім народам: Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяляецца полем змаганьня двох кірунка эрапэйскай, пена арыйскай, культуры - заходняга і сходняга. Граніца абодвых уплыва, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, ѕкраіну і хаваецца  балканскіх краёх.
Дзесяцёхвяковае ваганьне сьведчыць аб тым, што беларусы, як украінцы і балканскія славяны, не маглі шчыра прылучыцца ні да аднаго, ні да другога кірунку. Мы не зрабіліся народам Усходу, але не прынялі й культуры Зах. Эропы. За весь час нас пачалі зваць цёмным, дзікім народам.
Толькі па форме мы лічыліся каталікамі або правасланымі, грамадзянамі Масквы і Расеі або Польшчы. Направер мы былі благімі сынамі і цэрквы і касьцёлу і «ojczyzny» і «отечества». Толькі найбольш дрэнныя, духова-распусныя элемэнты нашага народу, як даней - шляхта, а  апошнія часы - частка страцішай сувязь з народам інтэлігэнцыі, цяклі ад беларускага карэньня, пакідаючы народ на свой ласны лёс. І народ застася жыць сам па сабе: духовым жыцьцём - з ідэаламі і пераконаньнямі паганскай веры, гаспадарчым - з прадпрадвечнымі прыладамі земляробства: сахой, дралянай бараной, цэпам і жорнамі,  тым «вечным бары», аб каторым так жудасна пяе наш беларускі паэт.
Але адмовішыся ад карысьці выразнай культуры  яе понасьці, народ схава незалежнасьць свайго духу. І вось зараз, калі набліжаецца вялікі крызыс датыхчасовых ідэала, калі ся «культура» знаходзіцца  небясьпецы і гатова разваліцца  руіны, беларускі народ - як быццам зьнімаюць з яго векавыя ланцугі - прабуджаецца да жыцьця, да шуканьня новых ідэала, да стварэньня новых падстава чалавечага жыцьця.
Гэта - прада, што мы мала маем, гэта - прада, што мы шукалі па чужых дарогах і, не знайшошы, або здрадзілі бацькашчыну і шлі да чужынца, або вагаліся паміж варожымі кірункамі. Але зараз прыходзяць часы, калі багач зрабіся бедаком і пойдзе на вялікі шлях шукаць з намі, гаротнымі, новага багацьця, новага чалавечага ідэалу. А з глыбіні вяко пазірае на нас Скарына, такі ж вагашыйся, шукаючы, і, жадаючы нас, кажа:
«Над зімнымі хвалямі Дзьвіны я бы візантыйцам - Юрым, а  Кракаве, куды мяне пацягнула за эрапэйскаю ведай, - лацінікам Францішкам. А дапрады, я ня бы ні Юрым, ні Францішкам, а бы вольным, незалежным духам, якога вы шукаеце, духам агульначалавечым толькі  беларускай скуры. Шукайце ж!»
 
* * *
 
Ваганьне паміж Захадам і ѕсходам і шчырая няпрыхільнасьць ні да аднаго, ні да другога зьяляецца аснонаю адзнакаю гісторыі беларускага народу. Прыклад Скарыны, аб якім да гэтай пары няведама, хто ён бы такі, ці каталік, ці правасланы, і пена, што і той і другі разам, адбівае гэтае зьявішча беларускага духу  індывідуальнасьці,  душы нашага першага інтэлігэнта. Гэтую рысу беларуская народная інтэлігэнцыя захавала і да нашай пары, але, як бачым, на тое ёсьць гістарычныя прычыны.
ѕ Х веку славяншчына прымае хрэст, а разам шмат чаго як спадчыну з гаспадарсьцьвеннага, эканамічнага і духовага строю Візантыцка-Рымскай Імпэрыі. Заходнія славяны бяруць лацінскі зор, сходнія - візантыцкі. Беларусь апыняецца паміж варожымі кірункамі. Об'ектыны стан рэча вымагае прыняцьця новае культуры, але гэтая культура ня творыцца арганічна, а накідаецца неперапрацованая народным духам. ѕсходнія і заходнія славяны прымаюць эрапэйскую культуру з яе формальнага боку. Беларусь з гэтага часу пачынае вагацца. Як тая Рагнеда, зятая  палон кн.Валадзімірам, Беларусь павінна хрысьціць сваіх дзяцей пад прымусам на сходні зор, але выховавае іх на стары капыл паганцамі,  нялюбасьці да сходняга хрысьціянства. Крывавая барацьба паміж кіескімі і полацкімі (беларускімі) князямі вызначае той час беларускай гісторыі і адбіваецца навет  «Слове аб палку Ігараве», дзе пяецца аб вялікай бойцы на Нямізе, ля Менску. Гэты ж літэратурны памятнік адбівае і другую рысу тагачасных беларуса: зрабішыся хрысьціянамі, яны не запомнілі аб сваіх старых пераконаньнях; князь Усясла Чаранік - добры хрысьціянін: ён слухае утраню  Полацку, але абяртаецца сівым ваком і бяжыць да кіескай Софіі на абедню.
Прыхільнасьць да старой паганскай веры зрабіла тое, што  XIII в. Беларусь злучаецца з «паганскай» яшчэ Літвой. Мусібыць, Зьніч літоскага князя гарэ ярчэй, чымся крыжы кіескага князя і польскага караля.
Часы Гэдыміна, калі кругом пачалося зьбіраньне славянскіх земля: на сходзе - Калітой, на захадзе - Лакеткам, а асабліва часы Альгерда і Вітата даводзяць, што беларускі народ выказа шмат гаспадарсьцьвеннай, арганізацыйнай здольнасьці. Пасьпех Масквы сапсава Літве-Беларусі зьдзейсьніць аб'яднаньне «сея Русі». Візантыцкая культура з яе ідэяй самадзяржанасьці дапамагла Маскве стварыць з частак Русі, фінскіх і татарскіх земля вялікую моцную дзяржаву. Беларускае ваганьне і нявыразнасьць зрабіліся  тыя часы фатальнымі. Неакрэсьленая палітыка Вітата, яго прыхільнасьць да польскага шляхоцтва, яго нявызначаныя адносіны да беларускіх князё і народу, зрабілі тое, што Беларусь траціць гаспадарсьцьвенную незалежнасьць, а разам і магчымасьць выказаць свой культурны твар.
Паміралі паганскія багі, а новых так і ня прызна беларускі народ. Прышла рэфармацыя, кінуліся беларусы шукаць новае слова, але і новае слова іх не задаволіла. Толькі старыя муры па вёсках і мястэчках сьведчаць, што  самае сэрца Беларусі прыйшло кальвінскае казаньне, але не затрымалася, памёрла. За ім прышло каталіцтва. І вось, прыпадкова, дзеля чыста тэрыторыяльнай стычнасьці то з сходняй, то з заходняй культурай беларусы падзяляюцца на дзьве часткі, але застаюцца варожымі і няпрыхільнымі да абедзьвюх.
З гэтага часу ваганьне народнага розуму і сумленьня ня перапыняецца. Гэтаму ваганьню пачынае адпавядаць і блутаньне па нашым краі дзяржанай граніцы. То далёка на сход заходзіць яна і  тых паветах, дзе цяпер запомнілі аб польскім панаваньні, захаваліся граматы і гэрбы «Gospodara Korola ego mi
·o
·ci s
·awnaj pamiaci
·ykgimonta» і ѕладыслава і іншых, то наадварот,  глыбіне Літвы вырастае магільны курган «ваяводы рускага цара» - глыбока  нашай старонцы гаспадарылі тады казацкія шаблі.
Так плылі вякі... зно на нашай памяці пьюць ваду з Дняпра польскія коні, а праз колькі тыдня над Бугам і Віслай гараць нялічаныя дымныя агні ворага і чуваць маркотную валгарскую песьню.
Да нашага часу беларускі народ ня ставіць апору ні сходняй, ні заходняй хвалі і яны вольна перакочваюцца над яго галавой. Страцішы  сабе вольнага паганца, што маліся пню, зьлівася духам з вялікімі сіламі зямлі, пяя прыгожыя песьні, сустрачаючы вясьнянкамі Вясну або хаваючы Купалу, што мог вольна адпавядаць і вольнаму дыханьню ветру і руху свае душы, - страцішы сё гэта, беларус ня бачы нічога прынаднага і  новым складзе жыцьця. ѕплывы Захаду і ѕсходу  перакручаных, спэцыфічна славянскіх, часам карыкатурных выразах круцілі і гвалцілі душу беларуса, толькі прымушаючы яго бачыць, што  чужой скуры засёды дрэнна, што трэба вытварыць нешта сваё, роднае, блізкае, арганічнае. Шмат вяко беларусы вялі змаганьне з чужынскімі варожымі плывамі за сваю душу, і, здаецца, прыбліжаюцца часы, што будзе яна вольнай. Жыцьцё ставіць мяжу старажытным ідэалам і кліча беларускі народ, зьняважаны і забіты, ісьці пароні з іншым на будолю новага агульначалавечага ідэалу.
ѕ гэты час хай будзе нашым правадыром і сьветачам старажытны Скарына, «доктар лекарскіх навук з сланага места Полацку», што хаце лячыць беларускі народ праменьнямі духовай асьветы. Ён на сабе адчу гвалт чужацкіх культур і ня прызна іх сваімі  сваім сэрцы. Першы ад усіх пазна, што толькі праз разьвіцьцё асабістага і народнага духу дойдзем мы да сечалавечага ідэалу, і на мужыцкую простую мову перакла Сьв. Кнігу - тады адзіны праменьчык усечалавечнасьці.
За ім цягнецца карагод, што шукалі свайго ласнага духу, вагаліся, расчароваваліся і гінулі.
Не знайшо свае прады вялікі Адам і згіну на чужыне з болем  сэрцы; блуталіся романтыкі,  глыбіне сэрца хаваючы нуду і скаргу. Наша пакаленьне павінна стаць апошняй чарадой пад пахмурным пажагнаньнем Скарыны: «І на сходзе і на захадзе - шукайце!».
Дагія вякі беларусы стаялі на раздарожжы: адзін шлях кіравася на захад, другі на сход; так нашыя сьцежкі, пачынаючыся разам, расходзіліся  розныя, праціныя бакі.
Прада, вызначанасьць абодвых культурных тыпа пад плывам часу вельмі сапсавалася: сходняе жыцьцё прымае заходня-эрапэйскія адзнакі і наадварот; цяпер трудна казаць аб розьніцы, якая істнавала паміж візантызмам і лацінствам, але,  кожным разе, і да гэтай пары моцна адчуваюцца культурныя асобнасьці абодвых тыпа.
Аб духовым выглядзе сходніх славяна казалі шмат. Найболей выразнаю адзнакаю іх характару зьяляецца нахіласьць да сяго скрайнага, выразнага, ясна падкрэсьленага. ѕсходні славянін ня любіць нічога палавіннага, вечна шукае нейкай агульнай, адналітай формы, якой і пасьвячае сваё жыцьцё. Выкаваная на візантыцкіх узорах, так вырасла маскоская гаспадарсьцьвеннасьць, якой былі пасьвечаны се другія бакі культурнага жыцьця краю. Прыхільнасьць да выразнай аб'ядначае формы, да аканчальнага і бязумонага правядзеньня яе  жыцьцё вызначылася  ідэі адзінай палітычнай улады. «ѕся лада цару» - гэты покліч так блізкі па свайму палітычнаму зьместу да лёзунгу сучасных усходніх максімаліста: «ѕся лада саветам», і  абодвых выпадках паказвае, што іх дух - не затрымлівацца пасярэдзіне, што кожную форму трэба правясьці  найбольшай чыстаце.
 
«Коль любить - так без разсудку,
Коль ругнуть - так сгоряча,
Коль рубнуть - так уж сплеча...» -
 
вось як характарызуе сябе велікарос. Калі ён незадаволены істнуючым, дык яго абхоплівае зуда перавярнуць сё дагары нагамі. Такой рысай адзначавалася ся чыннасьць Пятра, гэта ж бачым і  сучаснасьці. Абхапіць сё жыцьцё разам, зьмяніць і вялікае і малое, пранікнуць далейшыя куткі жыцьця аднэю прызнанай формай, адмятаючы бяз ніякага жалю сё непадобнае, - ідэя ѕсходу ва сіх яго палітычных, соцыяльных і духоных кірунках.
ѕсходні чалавек лічыць, што жыцьцё павінна быць вызначаным, што  ім хаваецца нейкая адзіная прадзівая сутнасьць, каторую і патрэбна вызначыць. Дзеля гэтага на ѕсходзе ня могуць ужыцца дзьве праціныя ідэі; калі на Захадзе барацьба вынікае толькі  асобыя часы агульнага спалоху і тады па сёй зямлі ідзе забойства, гараць вогнішчы з гэрэтыкамі і ворагамі, але потым, супакоішыся, варожыя кірункі мірна істнуюць разам і знаходзяць компраміс, згоду - змаганьне на ѕсходзе ідзе да той пары, пакуль ня згіне апошні адкрыты вораг. Там компрамісу няма, ступкі ня робіцца ні  аднэй драбніцы. Дзеля гэтага, на ѕсходзе адвеку садзяць у турмы і зьневажаюць чалавека не за дзеі, а за тое, што ён голіць або ня голіць бараду або ня так, як трэба, носіць вопратку. ѕсе драбніцы, се абставіны жыцьця вымагаюць акрэсьленьня вызначанасьці. ѕва сіх павінен быць адзін выгляд, адны пераконаньні, адзін погляд на жыцьцё. Гэтым тлумачыцца дзіцячая самапенасьць расейскіх камуністых, што яны сё жыцьцё пераробяць на адзін капыл. Чуваць, што яны лічаць неабходным стварыць сваю ласную рэлігію, каб і  гэтай галіне жыцьцё мела аднальковы выгляд.
Такія жыцьцёвыя адносіны зусім незразумелы для Захаду; ягоная культура, наадварот, ся вырасла на барацьбе з скрайнімі кірункамі, якія захацелі абхапіць жыцьцё цалком. У Зах. Эропе ня вытрымала спробы ідэя адзінай рэлігіі: каталіцтва не апанавала сіх краё, а нарадзіла шмат пратэстанскіх вучэньня, што далёка разыйшліся як ад свайго карэньня, так і паміж сабой. Не зрэалізавалася ідэя «Сьвяшчэннай Імпэрыі», хоць у працягу сярэдніх вяко гэтае пытаньне стаяла на чарзе. Імпэрыя рассыпалася на 5-6 неспадобных адзін да аднаго гаспадарсьцьвенных арганізма, разлучаных географічна і так сама разлучна пайшошых у сваім культурным жыцьці.
Такі лёс кожнай шырокай ідэі, якая хоча абхапіць усё жыцьцё: яе  Зах. Эропе затруць, скароцяць, абцягнуць тысячамі компраміса. Яшчэ прыклад: эрапэйскі соцыялізм. Другі Інтэрнацыянал, разбураны жыцьцём, цяпер шукае службовае пасады  канцэлярыях капіталізму. Наагул,  палітычным жыцьці  працінасьць Усходу, дзе ня можа загінуць прынцып концэнтрацыі лады  адных руках, або  цара, або  клясы, на Захадзе ся лада падзелена паміж уладаючымі клясамі, але ніхто ня мае понасьці лады і ня зусім адапхнуты ад яе. Сіла эканамічная таксама падзелена, і ласнасьці  народным багацьці зусім не пазбалены навет пролетарыят, што зусім немагчыма для забітага, матарыяльна беднага сходняга пролетарыяту. Акцыі расейскіх шахта, а  часе вайны і гаспадарсьцьвенных пазычак, куплялі францускія пролетары: кухаркі, пакаёкі, швайцары, звозчыкі; вось чаму цяпер пасьля нацыяналізацыі расейскіх шахта і скасаваньня даго яны адчуваюць сябе пакрыджанымі гаспадарамі расейскага дабра. Ангельскі работнік, можа ня ведаючы аб тым, карыста з эксплёатацыі індуса-земляроба, кафра-быдлавода; карыста прыбыткамі імпэрыялістычнага вырабу і гандлю, каб палепшыць свой дабрабыт: мець кватэру  3-4 пакоі, электрычнасьць, газавую печ, піаніна, мягкія мэблі. Так само жыцьцё працівілася разьвіцьцю скрайнасьця, ставячы ім апор. Навет такая меркаваная ідэя, як Ліга Народа, радзішыся  Амэрыцы, на эрапэйскім грунце пацярпела катастрофу, дзеля таго, што здавалася залішне радыкальнай.
Трэба ад'значыць, як цікавае зьявішча заходняга жыцьця, што разьбітае войска прыхільніка нейкай ідэі не складае свайго аружжа, а, праграшы бойку, пачынае істнаваць як звычайны агульна-грамадзкі фактар. Бачым, што па катастрофе каталіцтва яно істнуе і карыстаецца  нейкай часткі грамадзянства пашанай і падтрыманьнем. Наагул, варожыя кірункі шукаюць паразуменьня, ідуць на згоду, абяцаюцца падтрымліваць адзін аднаго.
З гэтага выплывае нейкі распыл жыцьця, істнаваньне шмат асобных, нічым ня зьвязаных часьцінак. Мір, як асобы, так і грамадзянства, ня зьвязаны нейкім аб'яднаньнем. ѕсё рассыпана, сё падзелена, воража настроенае жыве разам, згаджаецца, не протэстуе. Да часу, пакуль няма значнай перавагі, аснова зах.-эрапэйскіх адносін - компраміс.
 
* * *
 
Мы, беларусы, вагаліся паміж двума культурнымі тыпамі, ня ведаючы, да якога прылучыцца. Нам падабалася сходняя прастата, шчырасьць, адпаведнасьць выгляду нутранай сутнасьці, якія вызначаюць чалавека ѕсходу. Калі ён добры да каго, дык можа палажыць за яго сваю душу; калі ён кажа, што любіць, дык ня зробіць ніякае прыкрасьці. Старажытны прыклад - кіескі князь Сьвятасла: ён ніколі ня жыва хітрасьці, здрады. Ідучы на ворага, папераджа іх: «Іду на вы».
Гэта грунтоная рыса ѕсходу нам вельмі падабалася, але, гледжваючыся  жыцьцёвыя абставіны, мы прыкмецілі, што правесьці яе цалком у жыцьцё - немагчыма. Мы прыкмецілі, што апрача маны карыснай можа быць і ёсьць яшчэ мана сьвятая. Ня толькі дзеля карысьці і з прычыны нізкіх пабуджэньня нельга называць сваіх ворага - ворагамі, а з прычыны грунтонай нявыразнасьці жыцьця, калі часта самыя простыя рэчы трудна назваць іх уласнымі іменьнямі. Прыклады на кожным кроку даводзяць нам аб гэтым. Не аб кожнай рэчы можна пена сказаць, ці любіш яе, ці не, ці добрая яна, ці благая. Вялікі абшар жыцьця застаецца нявыразным, цёмным і толькі з вялікай тугой гэта шэрае можна назваць белым або чорным.
Тое, што Захад уцямі гэтую праду, нам вельмі спадабалася і было вельмі прынадна. Заходняе цьвярозае пачуцьцё здавалася нам зусім адпаведным да сапрадных абставін жыцьця. З гэтага пачуцьця выплывае зах.-эрапэйская цярпімасьць да розных кірунка людзкай думкі і яе праява, з гэтага вынікае і тое вельмі прыемнае асабістае захаваньне заходняга эрапэйца, якое сваей далікатнасьцю так ад'значае яго ад простага і грубога ѕсходу.
Дык вось, нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку - большая об'ектынасьць і болей чалавечае захаваньне Захаду. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвых кірунка, але гэта, як убачым, зрабілася немагчымым.
ѕ сваёй акрэсьленасьці кірунку, нахілу сё даводзіць да канчатку, сяму даваць аднолькавую форму ѕсход даходзіць да абсурду. Як драбніца, вышла і тое, што ѕсход не прызнава нас як беларуса, а вымага ад нас прыняцьця свайго сходняга выгляду, які, па сходняму разуменьню, бы абавязковым. «Славянские ручьи сольются в русском море» - вось як падгрунтовавалася абавязковасьць абмаскаліцца. 3 гэтага вынікае гвалт і ціск нашай індывідуальнасьці, з гэтага - гвалтонае жаданьне адняць наш твар. Яны ня цямлялі, што разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасьці.
Нашага вызваленьня, нашага ратунку ад прымусу ѕсходу мы чакалі ад Захаду. Ён ішо да нас з прыемнай усьмешкай на рожавых вуснах, і мы гістарычна пазнаёміліся з гэтым ласкавым выглядам. Прада, нашым бліжэйшым Захадам былі славяне, палякі, і заходнія плывы прынялі  іх спэцыфічна-славянскія выразы, але сё ж гэта бы Захад. Прынцып ня толькі ня лічыць шэрае чорным, але сьцерагчыся і белае назваць белым бы прыняты і нашымі суседзямі. І глыбокія народныя гістарычныя дасьледзіны навучылі нас, што калі заходні чалавек робіць вам прыемнасьць, дык гэта ня знача, што з яго боку ня будзе прыкрасьці. Яго пацалунак сьведчыць ня толькі аб прыхільнасьці, але і аб магчымасьці здрады, такія жо глыбокія, народныя дасьледзіны.
Гэтая рыса Захаду моцна адчувалася  яго адносінах да нас. Ён прынёс нам найлепшыя ідэі: гуманістычныя, лібэральныя, дэмакратычныя, але разам з пекнымі словамі засёды зьмяшчаліся гвалт духоны і эканамічны, эксплёатацыя, ціск, зьнявага. Пекныя словы і благія дзеі неяк дзіна і незразумела для нас ужываліся  заходнім жыцьці.
ѕсход гвалці нас у імя шырокіх заданьня:  імя зьліцьця сіх славяна,  імя аб'яднаньня пролетарыяту сяго сьвету. І гэта ня толькі ад'знака маскалё, а сяго ѕсходу наогул, бо навет адзін харвацкі паэт і той кажа, што харваты абновяць сьвет, пойдуць на чале пастаньня проці «гнілога захаду» і створаць вялікі сясьветны культурны сінтэз. А Захад не такі, Захад такой абмылкі ня зробіць: ён ведае няздольнасьць, немагчымасьць рэалізацыі такіх ідэй. Але практычна адносіны да нас Усходу і Захаду розьняцца толькі  драбніцах: не па сутнасьці, а толькі па колькасьці, велічыні. ѕсход адразу захоплівае шмат, Захад - па сваёй далікатнасьці - меней. Ніводзін эрапэйскі імпэрыялізм не паранаецца  сваіх замерах і плянах з маскоскім Інтэрнацыяналам, так сама і Варшава ніколі ня квапілася на Маскву або Прагу, тады як Масква зусім шчыра  сваім славянафільсьцьве хоча валадаць і Прагай, і Варшавай, і Белградам, і Софіяй.
Затое Захад - вялікі чалавек на малыя справы, і яго здольнасьці моцна адбіваюцца на беларускай шыі. Польшча ня верыць у сваё славянскае прызваньне, яе мэсыянізм - сходняга капылу, яго творца - беларус па крыві - Міцкевіч. Але для сапраднага паляка яго мары - так, пекныя словы, а арганічна зразумелай і прыемнай польскаму сэрцу засталася «idea jagie
·
·o
·ska», вельмі далёкая ад міцкевічаскага мэсыянізму, толькі штучна ім прыаздобленая. Тут справа не ідзе аб усім сьвеце, аб усіх славянах, не - Польшча хоча быць «od morza do morza».
І вось ідзе гвалт над нашымі душамі, бо мы прыпадкова апыніліся так сама паміж абодвымі морамі. Тут Захад ідзе з сей жорсткасьцю ѕсходу: гвалт, прымус, зьдзек, вырываньне душы беларуса ідзе разам з усімі атрыбутамі прыемнага заходняга твару.
 
* * *
 
За дагія вякі гнёту і зьдзеку над нашай душой мы цямілі, што якую скуру сілком не накінь чалавеку, ён застанецца незадаволеным, бо засёды ён захоча перш-наперш быць самім сабой, чалавекам, а не замарожаным каталіком або правасланым, выгаленым на адзін капыл расейцам, ці паляком, прававерным буржуём, ці камуністым. ѕ гэтыя цесныя мізэрныя рамкі не садзіць вялікай душы чалавека. Векавое дасьвядчэньне кажа нам, што вольнага разьвіцьця нашага духу не запяняе ні заходняя ні сходняя культура, бо яны абяртаюцца  формах гвалтонага, людаежнага мэсыянізму і розьніца між імі толькі  назовах, лёзунгах, а іх аціскаючыя ланцугі - аднолькавы для нашага духу.
Трэба шукаць на другіх шляхох...
Каб запеніць нашаму народу вольную творчасьць ува сіх галінах жыцьця, трэба стварыць і адпаведныя, свае, беларускія, формы жыцьця. Гэта ж зусім ясна, але  сьветлым імкненьні духовага адраджэньня хаваецца і вялікая небясьпека: каб як замест чужацкіх мэсыянізма не стварыць свайго, ласнага, каб як знойдзеныя формы новага беларускага жыцьця не зрабіліся для нас саміх вялікай турмой і зьдзекам. Бо на прыкладзе чужацкіх мэсыянізма мы бачылі, як страшэнна сьціскае жыцьцё адтрымашая неакрэсьленую ладу форма. 3 нашага высокага парыву індывідуальнага і народнага адраджэньня ня створым жа гвалту і енку ні для іншых, ні для саміх сябе: не павінна быць беларускага мэсыянізму. І  вялікім і малым, і для сваіх і чужых ён - прымус, зьдзек і сьмерць. ѕласным коштам - мільёнамі сьмерця, хваробы, нуды служылі мы чужацкім мэсыянізмам. Не на гэтай падставе збудуем нашу будучыню.
Трэба шукаць на другіх шляхох.
Трэба пазнаць, дзеля чаго сучаснае жыцьцё нашых суседзя прыняло такія сьціскаючыя, гвалтанічыя, бяздушныя формы.
 
 
ІІ
 
[ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ]
 
Сучасныя эрапэйскія народы адтрымалі сваю культуру як спадчыну антычнай імпэрыі. Духу эльліна-рымскіх народа прыняць яны не маглі; толькі жыцьцёвая патрэба выразнае формы  гаспадарсьцьвеннасьці, рэлігіі і іншых галінах быту прымусіла прыняць рымскі прыклад адміністрацыі, войска, рэлігіі, права, наагул большасьць палітычных, рэлігійных, эканамічных і іншых бытавых форма.
Рымскае, а яшчэ раней Грэцкае гаспадарства згінулі з прычыны духовай распусты, дэморалізацыі. Апошняя ж была вынікам конфлікту паміж асобай і харусам, гаспадарствам. Харус не адпавяда жаданьням асобы сваімі захопліваючымі імкненьнямі, барацьба асобы проці уціску харусу здэморалізавала і асобу і харус, і яны загінулі. ѕ змаганьні між сабой гарадо, гарадзкіх партыя і жадаючых бязумонай волі адзінак развалілася эльлінскае гаспадарства. Рымская імпэрыя, наадварот, задавіла, згвалціла асобу, пашыраючы рабства, душачы грамадзянскае пачуцьцё, творачы саладкаваты шовінізм: «dulce et docorum est pro patria mori». Так згіну і Рым, вырадзішыся  вялікі харус незадаволеных, узбаламучаных рабо. Ні антычная думка, ні антычнае рэлігійнае пачуцьцё справы зносін асобы і харусу ня вырашылі, як ня вырашылі пытаньня аб адносінах вечнага і смертнага, канечнага і безканечнага. Гэтыя пытаньні разам з выпрацаванымі формамі жыцьця перайшлі да сучасных народа.
Барбарская нямеласьць спраляцца з усею грамадаю і рознасьцю жыцьцёвых праява выклікае прыхільнасьць да засёднай, выразнай, вызначанай формы. ѕ такой форме барбары пачулі патрэбу  той час, калі іх соцыяльнае жыцьцё пашырылася і змацавалася. Для індывідуальнасьці ня трэба формы. Дух жыве пачуцьцём, яму ня трэба сымболя: «дух дышыць, гдзе хоча». Толькі  зносінах з падобнымі да сябе, з сьветам надворным робіцца патрэбным вызначанасьць - форма. Закон уласнага сумленьня замяняецца агульнаабавязковай моральлю, фармальным, абычаевым правам, з якога разьвіваюцца се іншыя формы прававога жыцьця. Калі барбары стыкнуліся з выпрацаванай эльлінскай культурай, дык адразу на іх соцыяльнай творчасьці моцна адбіліся антычныя плывы, але, нажаль, толькі з выгляднага боку. Спачатку бедныя барбары зусім ня ведаюць духонай спадчыны старажытнасьці, і толькі паволі з ёю знаёмяцца. І гэта няведаньне старога духу становіць сапрадную нядолю новай Эропы. Тое, што толькі цяпер пазна сучасны філёзоф Бэргсон, каза 25 вяко назад Гэракліт Цёмны: «ѕсё рушыцца, сё цячэ, нельга два разы плёхнуцца  тую самую рэку», а прыхільнасьць да засёднай зьдзеравянешай, зьмярцьвелай формы, да нязьменных рэча і ідэя высьмея у сваіх камэдыях Арыстафан.
І вось, эрапэец стараецца зьдзейсьніць сваю прыхільнасьць да цьвёрдых форма: ѕсход рыпаецца зяць візантыйскую спадчыну, як вала за рагі, і  аднальковасьць формы ціснуць усё жыцьцё, ня гледзячы на тое, што такі спосаб прыгнятае, губіць усё жывое; Захад карыстае багацьцём рымскае культуры і  сваім жаданьні сё сталяваць, вызначыць, спарадкаваць хоча зафіксаваць вечную зьменнасьць і цякучасьць жыцьця, аб якіх каза Гэракліт, у вялікім ліку няжывых, затое цьвёрдых, прыемных эрапэйскаму пачуцьцю формах. Сярэднія вякі праходзяць пад знакам устаноленай формы, догмату, падпарадкаваньня аторытэтам.
З векам Адраджэньня пачынаецца протэст: у рэлігіі проці догмату і форма,  філёзофіі і мастацтве - проці дазволенага і станоленага,  палітыцы - проці суровых форма людзкога прыгону. Апошнія настроі выліваюцца  цэлы рад пастаньня па сёй Эропе, пачынаючы ад пастаньня  Англіі 1381 г. і канчаючы «Сялянскай вайною» 1525 г. Зьяляецца вучэньне аб самацэннасьці чалавека, яляецца новы сьвяты - Францішак з Асізіі, каторы кажа  працінасьць офіцыяльным перакананьням, што сутнасьць чалавека і яго імкненьня ня грэшныя і паскудныя, а добрыя і сьветлыя, што ня трэба ланцуго пакуты, што жыцьцё павінна быць радасным і прыгожым.
Адраджэнскі протэст ня зьдзейсьніся да канца дзеля сапсаванасьці эрапэйца. Яму ізно захацелася цьвёрдай формы, ён не пазна яшчэ, што кожная гэткая форма - ланцуг для жыцьця. Зно ён зьвяртаецца да клясычнай формы і будуе па яе падставе ложна-клясычнага мастацтва асьвету і мораль да новага протэсту - Францускай Рэвалюцыі, ня цямішы таго, што старое ад'жыло, спарахнела, што нельга жывога кладаць у труну ад'жышага. На вогнішчах, запаленых рукой Кальвіна, гіне протэстуючы дух протэстанскіх рэлігія; яны, пасталыя з абурэньня проці няжывой літары, хаваюцца  плашч догмату і формы. Зно усё, як быццам, замірае да новага спалоху.
ѕсход спазьніся блізка на два вякі. І  Маскве вынікае протэст проці душагубчай формы і разьліваецца Смутным Часам, рэлігійным расколам, разінаскім пастаньнем. Там справа не даходзіць ні да якіх выніка, бо протэст ня вылупляецца далей анархічных выпада. Заместа шуканьня іншых форма Усход, с усёю сваёю скрайнасцю, адмаляецца ад іх, і, ясна, што жыцьцё, якое ня можа ні момэнту абыйсціся бяз формы, перамагае.
 
* * *
 
Можа, гэтае зацьверджаньне гучыць крыху абстрактна, але зусім зразумела, што немаль уся жыцьцёвая нядоля мае сваёй падставай неадпаведнасьць жыцьцёвага зьместу тым формам,  якія ён уложаны. ѕсе няшчасьці, як індывідуальныя, так і соцыяльныя, залежаць якраз ад таго, што формы жыцьця заместа таго, каб служыць чалавеку, маюць сілу валадаць над ім, сціскаючы і затрымліваючы яго духовыя імкненьні.
Формы жыцьця нам не накідаюцца, мы самі творым іх, мы самі,  часе патрэбы, надзявалі нашы ланцугі, але тады яны былі неабходнымі: стварылі сямью, гаспадарства, суд, касьцёл, партыю; гэта стварылі мы самі; шмат чаго жо сьціскае, душыць нашу вольнасьць, але створаныя формы маюць сілу вялікай жыцьцёвасьці. Заместа таго, каб служыць чалавеку  яго жыцьцёвых патрэбах, форма сядае яму на шыю, пачынае кіраваць чалавекам, заціскаючы сваей уладай прадзівае чалавечае жыцьцё.
Змаганьне духу проці запанешай формы становіць зьмест жыцьця й яго нядолю; патрэбна ліючаяся, зьменная, засёды адпаведная жыцьцёвым праявам форма, але гэтага - няма.
Форма - вынік чалавечай творчасьці, а чалавек творыць засёды кахаючы, ён любіць дзіця свае творчасьці, жадае яму вечнага істнаваньня:  гэтым - першая падстава жыцьцёвасьці і сілы формы. Моральны закон, абычаёвае права,  творчасьці якога прымае чын амаль што весь народ, засёды мае ад'знаку боскасьці. Творацца легэнды і казкі, што Бог сходзі на зямлю і да людзям гэты закон. Першы людзкі моральны кодэкс - Дзесяць запаведзя - прышо з маланкаю і грамніцамі ад самаго Бога, каторы  хмарах сходзі на гару Сінай. Так, ад'знакаю боскага натхненьня народ надзяляе кожную абычаёвую форму. ѕ гэтым яе сіла, магчымасьць валадаць людцамі, гвалтаваць іх, калі форма навет страціць свой сэнс і запатрабуецца новае.
Другая падстава жыцьцёвасьці і сілы формы - карысьць. Калі чалавеку або грамадзе істнуючая форма здаецца карыснай, тады засёды эгоістычныя мэты аздабляюцца істнуючай формай. Так, формай касьцёлу карысталася духавенства. Ідэя хрысьціянскай любасьці прыкрывала самыя дрэнныя карысныя замеры: «Хто дарыць цэркві - таму вечнае спасеньне, хто адніме ад другога і дасьць цэркві - так сама спасеньне душы, а хто адніме ад цэрквы, таму - пракленства і вечныя мукі». Так духавенства сходняе і заходняе карысталася прыхільнасьцю народу да хрысьціянства, каб павялічаваць свой маёнтак. ѕ свой час ідэя гаспадарства зрабілася канечнай, неабходнай: яе зрэалізавалі  пеных формах. Цяпер жа невялікія кучкі буржуазіі, шляхэцтва ці палітычных бадзяка напінаюць горла ад каханьня да бацькашчыны. Справа  тым, што форма сучаснага гаспадарства з яго паліцыяй, прымусам і турмамі запяняе дачу іх цёмных справа, і пратэст проці вяльможнага машэнства раняецца да здрады бацькашчыны і бяз літасьці караецца. У парывах соцыяльнага натхненьня родзяцца палітычныя партыі, а праз колькі гадо, бачыш, жменька здольных хлапцо круціць чалавечыя галовы, а разам не запамінае і аб сваёй кішэні.
Чым слабей разьвіта духовасьць чалавека, тым большую вагу набірае форма: звычай, догмат, дактрына, незразумелы лёзунг. Добра ведама сіла абычаёвага права  сялянскіх масах, фанатычная рэлігійнасьць у цёмных малаасьвечаных народа, іх прыхільнасьць да патаемных рэлігійных формула у незразумелай мове. На нашых вачох вырастала дзіная сіла палітычных лёзунга, так сама незразумелых, а часам і пазбаленых зьместу, характару, як самага рэакцыйнага, так і ультра-радыкальнага, якія маса сустрачала дружнымі воплескамі.
Чым душа цямней, тым панаваньне формулы непадзельней. На канчатках форма перакручаваецца  старажытнага Малоха,  вогненнае жарало каторага маткі кідалі сваіх дзяцей. Сколькі малоха захавалася да нашага часу? Сколькі ім прынесена незразумелых, непатрэбных ахвяр. Псыхічная прыхільнасьць масы, спрытная агітацыя - і зно вантроба малоха жарэ лепшыя сьветлыя, маладыя сілы чалавецтва, пеныя  тым, што яны гінуць за лепшыя ідэі чалавецтва, што яны прыносяць сваё жыцьцё на атар агульна-сьветавой прады.
 
* * *
 
Валаданьне формы над жыцьцём накладае на яго сваю пячатку: забірае сілу патрэба нярухомасьці і спакою. Засёднасьць і цьвёрдасьць робіцца душы прыемнай і неабходнай, як патрэба хадзіць па цьвёрдай зямлі, а не па вульканічным грунце.
І вось большасьць эрапэйскага грамадзянства набывае ідэялёгію, якую можна назваць духовым мяшчанствам. Яно ня лічыцца са зьменнасьцю, вечнай цякучасьцю жыцьця; вечная патрэба зьмяняцца, шукаць новага - надта марудная і клапатлівая праца. Адсюль выплывае прыхільнасьць да рознага роду аторытэта, пашана да пісаных закона і констытуцыя, зацьверджаньне доктрын, станоленай моралі; паважаньне сваіх і чужых «цьвёрдых» перакананьня, здольнасьці чалавека пасьвяціць ім сваё жыцьцё, ня гледзячы на тое, ці адпавядаюць яны яго нутранаму перакананьню, ці не: сё гэта ня робіць клопату  кожным выпадку думаць, як трэба рабіць, і зьвяртацца да ласнага сумленьня.
Культура духовага мяшчанства выгадавала дзьве сапрадныя сілы: моду і дысцыпліну. Мода моцна трымае жыцьцё  сваёй уладзе: яе дыктатура пачынаецца ад выгляду вопраткі і канчаецца на перакананьнях чалавека. Мода прымушае яго падпарадкавацца яе казам, угрунтавашыся  самым сэрцы чалавека. Ён пачынае сароміцца свае вопраткі папярэдняга сэзону, баіцца паказацца адсталым у сваіх перакананьнях: рэлігійных, палітычных, філёзофскіх. Мода стварае псыхоз на кіданьне  пратэстанства, вяртаньне на старую веру, прымушаючы кожны раз чалавека заставацца ортодоксам. Мода прымушае быць соцыялістым ці роялістым, гледзячы па настрою масы. Працівіцца модзе - небясьпечна, за гэта можна страціць галаву. Толькі адзінкі, вышэйшыя за масы, адважваюцца,  часы рэвалюцыя і наагул масавага псыхозу, заставацца самі сабой. Ці ж можна было рызыкаваць пры трэцяй Імпэрыі быць камуністым, а пры камуне - прыхільнікам імпэрыі?
Калі не памагае мода, на сцэну выплывае дысцыпліна. Апошняя павінна бараніць выпрацаваныя адэалы, берагчы істнуючыя падставы жыцьця. Дысцыпліна, вельмі паважаная праз грамадзянства, гэта - здольнасьць пераламаць сябе і мачаць, прымаючы тое, проці чаго дух пратэстуе, з чым сумленьне не згаджаецца. Дысцыпліна пранікае се куткі жыцьця; яна бывае рэлігійная, грамадзянская, партыйная, моральная, навуковая;  кожным разе забараняе чалавеку рабіць па яго ласнаму сумленьню, а толькі па выпрацаванай форме. Гэта - ланцугі, каторымі сьвядома апутаны чалавек, каб ён сядзе ціха і ня рыпася.
Здаваленьне істнуючым і сабой асабліва характэрызуе духовае мяшчанства, адсюль выплывае інэрцыя і непатрэба  зьмене старога новым. Засёды самае імкненьне да такой зьмены разглядаецца як праступак, годны кары. Ад духовага мяшчанства не ратуе ні нацыянальнасьць, ні рэлігія, ні кляса, ні партыя, ні прафэсія.
Як толькі ідэя хаваецца  дралянасьць формы, няма ратунку, яна трухлявее, зьнікае. Паглядзеце, што зрабілася з хрысьціянствам і яго кірункамі, калі яно прыняло форму цэрквы. Дух яго зьнік, яго няма  сучасных мураваных сьвятынях. Дух нацыянальны засёды мацнейшы і чысьцейшы  народа прыгнечаных. Разам з пачаткам рэалізацыі ласнай гаспадарсьцьвеннасьці, з яе ціскам нацыянальны дух прыніжаецца або і зусім гіне (прыклад Расеі, Польшчы).
Здавалася, што соцыялістычны, рэвалюцыйны рух вольны ад духовага мяшчанства. Жыцьцё даводзіць, што - не, што самая рэвалюцыйная ідэя, зрэалізаваная формулай, памірае  сваёй сутнасьці, траціць сваю жыцьцёвасьць. Прыхільнасьць да пісаных праграма, зацьверджаных доктрын і лёзунга так моцна навет у рэвалюцыянэра, што яны зараз жа накідаюць жыцьцю свае формулы і заместа таго, каб яго разьвіваць, мардуюць яго, зачараваныя гукам знаёмых лёзунга, ня бачачы, што  труне формул калісь сьвятыя ідэі змарнелі, сплясьнелі, што час прайшо і вымагае новай творчасьці.
Духовае мяшчанства было засёды, дзе заховаваліся сьвятыя традыцыі, сьвятыя асобы, рэчы і ідэі, прымусовае здавальненьне істнуючым, быццам «се добра, лепей ня трэба», - а се гэта было адвеку. ѕ нашы часы такі духовы сьветагляд зрабіся блізка што агульным. Вольная творчасьць уцякла  навуковыя кабінэты і студыі, а жыцьцё цалком аддана  працу форма для самых форма. Запрады, што робяць нашы парлямэнты, рады, суды, цэрквы, партыі, як не ганяюць жыцьцё  труну форма? І якім чынам ідзе сама праца? - Характэрным зьявішчам Эропы зьяляецца канцэлярыя. Праца яе сьціснута статутамі, інструкцыямі, палажэньнямі, і гэтай жа самай стравай яна трактуе тых, хто да канцэлярыі зьвернецца. ѕціснуць жыцьцё  формулу - вось яе заданьне. І з гэтым спраляецца вельмі шчыра. Трэба прызнаць, што ня толькі рады жываюць канцэлярыю; яе дух прабіваецца туды, дзе павінна была б працаваць творчая сіла:  перадавыя партыі, профэсыянальныя саюзы, каапэратывы. Дух зьмярцьвеласьці вісіць над усёй грамадзянскай працай.
 
* * *
 
Час пераканацца, што няма форма унівэрсальных, форма, абхопліваючых усё жыцьцё і яму адпаведных. Не затрымалася чалавечае сумленьне ні на аднэй форме, цудоны цяг імкне яго далей, вышэй. ѕпалі се формы, якія хацелі панаваць над чалавекам, бо ня можна з чыстым сумленьнем пасьвячаць ім свае душы. Ляжаць разьбітыя і растрэсканыя каля ног чалавека Малох рэлігіі, гаспадарства, пісанай моралі і яшчэ, і яшчэ.
Ня мёртвыя формы, а сам чалавек - гаспадар свайго жыцьця. Ён творыць усе формы жыцьця, яны залежны ад чалавека, а не чалавек мусіць заставацца пад мёртвай уладай струхлешых форма: рэлігіі, моралі, закона, агульных зданьня. Час зразумець, што жыцьцё кіруець формамі, а не наадварот, што сам чалавек, яго вялікая, родная сонечным косам душа, яе натуральныя імкненьні да сьвятла, хараства, прады - зьмест жыцьця, што  прадзівым незалежным жыцьці няма месца ні ідэалам, ні ахвярам.
Трэба памятаць, што жыцьцё цячэ, што душа чалавека не стаіць, што чалавек павінен укладаць сваё жыцьцё так, як яно разьвіваецца і ліецца. Нажаль, гэта - незразумела і нячутна. Гэтае права гвалцяць і над ім зьдзекуюцца ад часо, калі палалі жывыя вогнішчы Нэрона і сьв. інквізыцыі і да нашых часо кулямёту і гумовай палкі.
ѕ абедзьвюх культурах Эропы над жыцьцём зьдзекуецца форма:  аднэй - моноліт,  другой - рассыпаная  крышталы. Бальзамаваць жа можна ня жывых, а толькі трупы. Прырода нам даводзіць, што еднасьць формы і сутнасьці - неабходная мова жыцьця. Форма павінна быць, без яе жывое ня можа абыйсьціся. Толькі бесканечнае, вечнае ня мае формы. У форме - сутнасьць матар'яльнага жыцьця. А яно ліецца, як рака, зьмяняецца, як косы сонца  каплях расы. Чалавечая душа - такая ж капелька, іграючая кветкамі коса. Трэба ж ня сьціскаць, не хаваць футлярамі гэтай ігры, трэба даць поную магчымасьць зіхацець нялічаным багацьцем фарба. ѕ гэтым сэнс жыцьця і яго хараство.
ѕ прытарнаваньні форма жыцьця да гэтай зьменнасьці, ліючасьці,  шуканьні форма жыцьця элястычных, цякучых, зьменных - зьмест будучыны, зьмест індывідуальнага і соцыяльнага ідэалу.
 
 
ІІІ
 
[ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ]
 
Да нашай пары мэтай выхаваньня было навучыць жыцьцю: гэта знача даць чалавеку гатовыя шаблёны, як кіравацца  тых ці іншых выпадках. Выхаваньне імкнула, каб выпрацаваць у чалавеку пашану да прызнаных прад, каб імі кіравалася чалавечае сумленьне. Істнавала і істнуе перакананьне, што ёсьць нейкі філёзофскі камень, які памагае на сіх шляхох і сьцежках.
І вось што выпрацавалі такія зданьні: таннае самаздаваленьне, духовае мяшчанства, стаячае балота, адсутнасьць творчасьці. Прада, трудней кожную часіну тварыць, чым ужываць гатовае, лягчэй здаваляцца зацьверджаным прыкладам, чым шукаць адпаведнейшага, але хараство і шчасьце жыцьця якраз залежаць ад таго, ці прытарнаваны да яго, ці адпавядаюць яму формы,  якія жыцьцё кладаецца. Тут ня можа быць нічога гатовага, навучанага, зацьверджанага. Тут не падойдуць старыя шаблёны, бо яны зробяцца толькі гвалтонымі, непатрэбнымі і цяжкімі.
Сапраднай падставай жыцьця можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзеннай працы,  сямейных адносінах,  грамадзянскім руху. Толькі тады жыцьця ня будзе сьціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненьне быць тварцом. Цяпер жыцьцё пона нядолі, бо мы ня меем быць тварцамі. Мы робім з нашага жыцьця нямілую ні сабе, ні каму іншаму турму, і нярухомы, нятворчы дух пануе  нашай панурай штодзеннасьці. Нятворчыя рабы, мы лёгка схіляемся прад кожным ідалам-формай. Толькі невялічкая частка людзей хочуць быць сапраднымі творцамі, ды заказаны ім творчыя шляхі  абшары грамадзянскай і асабістай штодзеннасьці, і ся іх творчая энэргія кіруецца  вольныя даліны мастацтва і навукі.
Сапрады, што такое - мастацтва? Гэта, перш-на-перш, тварэньне чыстай формы, безканечнае, невычарпанае тварэньне. Чым вышэй мастацтва, тым ясьней у ім самастойнае шуканьне і стварэньне формы. Зьмест усё болей адрываецца ад жыцьця, абасабляецца. Літэратура пераходзіць у музыку, малярства,  скульптуру; і  музыцы гук пачынае жыць самастойным жыцьцём; нас цікавіць гармонія гука у тэй форме, якую яны прымаюць у музычным творы. ѕ скульптуры асобную значнасьць мае цела, маса, каторая пад рукой мастака пачынае жыць уласнай гармоніяй, якой няма  сапрадным жыцьці.
Прада, такой гармоніі паміж зьместам і формай у жыцьці няма, і мастацтва нам дае толькі прыклад таго творчага жыцьця, якое павінны тварыць і людзі.
Што мы далей бачым у мастацтве? Ці яно калі-небудзь здаволена, ці мастак калі-небудзь схінае галаву перад споненым творам, ці пакланяецца ён створанай форме? - Не!..
Твор скончаны, душа выявілася... і далей, далей бязупынна, бяз устанку. Для мастака няма такога, самаздаваленьня. Калі душа вылілася  адным абразе, яна жо перарастае яго, шукае  глыбіні свае сонечнае істоты яшчэ глыбейшага, яшчэ адпаведнейшага сваёй нутранай прадзе. Дзеля гэтага мастацтва ня мае свайго канону, ня мае зацьверджаных шляхо, абразко. Калі мастацтва ступае на гэты шлях, яно гіне: так было з усімі прыкладамі мастацкага акадэмізму. Апошні, як прызнаньне азначаных шляхо мастацтва і нейкіх абавязкавых абразко, душыць вольны творчы дух, і, ня творачы нічога новага, нарэшце, гіне ва ласным соку.
Вось як рашае пытаньне аб цякучасьці жывой чалавечай душы і прытарнаваньні да яе формы вышэйшая чалавечая парода, найболей сумленная парода творца: бязустаннай творчасьцю, адсутнасьцю самаздаваленьня, вечным шуканьнем, вечным імкненьнем далей, у глыбіню жыцьця.
Вось і мы  нашым штодзенным жыцьці павінны стаць такімі тварцамі. Зьдзейсьнілі адну форму жыцьця, а жо  глыбіні душы хаваецца новае; яшчэ смутнае і нявыразнае, а жо нездаваленьне, што дрэнна і тое й гэтае. Ня глушэце такога нездаваленьня і сапрады ня «сё істнуючае - разумна», верце голасу вашага сумленьня, жаданьню зьмяніць, палепшыць жыцьцё. Разумней паляпшаць паступова, кожны дзень, слухаючы голасу сумленьня, чым у гаротныя часы рэвалюцыя ня быць  сілах стрымліваць голасу помсты і крыды.
Хай ня будзе для чалавека нічога нярухомага, сьвятога: ні дактрын, хаваючых усё жыцьцё  труну выразнай формы, ні зацьверджанай моралі на кожны дзень і гадзіну, на кожнае здыханьне. Хай ня будзе строгіх дырэктыва, падстава якіх незразумела і далёка пачуцьцю. Хай ня будзе «чалавека у футлярах», прыбраных золатам, з важнымі мінамі і пустых у сярэдзіне, як тыя «гробы павапленыя». Бо сё гэта затрымлівае жыцьцё, пазбаляе яго творчасьці. Хай гучыць у сэрцы кожнага старое, як сьвет, і, як ён, прадзівае:
«ѕсё рушыцца, сё цячэ, нельга два разы плёхнуцца  адну раку».
 
* * *
 
Душа чалавечая, што прыходзіць у сьвет падзівіцца з яго хараства, што прыходзіць адзін раз у сьвет, ні да каго не падобная і адзіная на сваім шляху і назасёды выходзіць з матар'яльнага жыцьця, такая душа чалавечая павінна чуць сваё права жыць і тварыць, як кажа яе сумленьне. Ніхто іншы ня створыць душы, не заменіць ніводнага дня, ніводнай часіны яе самастойнага, самацэннага жыцьця. Чалавечая душа, што прышла  сьвет адбіць радасьць ігры жыцьцявых коса, напаіцца іх цяплом і ласкай, павінна разьвярнуць усю моц свае творчасьці, каб зьліцца  творчым тэмпе сусьветнага дыханьня, сусьветнай гармоніі, прысутнасьць якой адчувалі зорныя душы піфагарэйца, каб потым у жыцьцявым стамленьні схіліцца зно на лоньне вялікай Маткі-Матэрыі, Маткі-нявыразнасьці, Маткі-непачатасьці, понай сілы і моцы, понай смутку і нераджонага жыцьця.
Матка-Матэрыя - падстава сяго істнуючага. ѕ ёй зьліты се сілы: варожыя і кахаючыя, творчыя і руйнуючыя, але сама яна - нявыразнасьць, незразумеласьць - толькі магчымасьць тварыць, а не самая творчасьць. Яна - аснова жыцьця... Як старавечны бог Ксенафана - камяк гразі, дзе зьмешаны вада і зямля, паветра і агонь -  нявыразнасьці, толькі  магчымасьці і жаданьні радзіцца, стварыцца. Пона Яна смутку, пона галасо неясных, быццам шапаценьне нераспушчанага лісьця, лепету нерадзішыхся дзяцей і зьвярко: быццам сокі жыцьця бродзяць, шукаючы сьвету, чакаючы свайго нараджэньня.
Вось адхіляецца прадвечны туман, быццам хмары нараджаюцца, быццам тоненькія цуркі цягнуцца выш, угару... родзіцца першы нагад на жыцьцё: падзяляецца сьвет і нявыразнасьць змроку.., але яшчэ няма самага жыцьця, няма творчасьці. А калі зазіхаціць першая маланка, шырокай бліскучай істужкай, злучаючы высокія, быццам пазбаленыя цяжкасьці, хмары і цёмнае, чорнае, нявыразнае лоньне Маці-Матэрыі, загрымяць грамніцы, патрасаючы выразным грукатам прадвечную безгалоснасьць, - гэта прачхнуся, вышашы з лана Маці, адвечны Купала, гэта яго павіншаваньне сваёй матцы, гэта першая ласка сваёй жонцы. І  стамленьні завеяшага цяпла, дажджу і сьвету пруць узвыш яшчэ  зыбаньні дажыцьцявога туману першыя расьціны, каторым жыцьцё дае Матка-Матэрыя і благаслаляе прыгожай формай і хараством Бацька-Купала, жыватворны дух, жыватворная форма... Вось адвечная гармонія паміж нявыразнасьцю-матэрыяй, істотай усяго жывога, з творчым духам, каторы дае сяму жывому форму.
І мы - з лана Маткі-Матэрыі з вечным творчым духам агнявога Купалы прыходзім у сьвет, каб тварыць формы, каб з мацярынскай нявыразнасьці стварыць нешта «па свайму образу і падобію», па образу нашай праменнай душы. Хай жа тое, што мы творым, ня робіцца нашымі багамі, бо мы яго творым, а не яно нас.
 
* * *
 
Калі асобная адзінка можа знайсьці свой індывідуальны ратунак у мастацкай або навуковай творчасьці, дык у сфэры соцыяльнай справа стаіць не так проста. Соцыяльная творчасьць затрымліваецца і робіцца блізка што немагчымай з дзьвёх прычын: першае, што некаторымі соцыяльнымі формамі карыстаюцца валадаючыя клясы і штучна затрымліваюць іх разьвіцьцё, а другое, што мовы соцыяльнай творчасьці вымагаюць болей спрыяючых абставін, чымся для творчасьці індывідуальнай. Нельга зразумець такой магчымасьці, каб учарайшы раб зрабіся незалежным гаспадаром свайго жыцьця, каб учарайшыя падмятальшчыкі вуліц апыніліся вольнымі мастакамі. Дужа цяжка выхаваць у кожнай адзінцы імкненьне да агульнай творчасьці, зразуменьне неабходнасьці ісьці наперад, а не здаваляцца істнуючым.
Дзеля гэтага да нашых часо соцыяльная творчасьць маса ідзе не бязупынна, а скокамі. Творчасьць маса павінна перамагчы інэрцыю зацікаленых кляса, і засёды толькі праз пераварот і рэвалюцыю масы ідуць да соцыяльнай творчасьці. Такі шлях - ненормальны, негарманічны і неэканомны  страце чалавечай сілы. Масы павінны мець сталую магчымасьць творчасьці, але  сучаснасьці такой магчымасьці нельга дасягнуць. Блізкая мінушчына вучыць нас, што адных рэвалюцыя яшчэ далёка недаволі. Запэніць творчасьць соцыяльную можа толькі творчая адзінка, маса творчых асоб. Творчасьць маса грунтуецца на творчасьці адзінак. Прыклад Расеі кажа нам, што рэвалюцыя бяз індывідуальнае творчасьці - толькі вялікая смута бяз конца і прасьвету.
Выходзіць нейкі зачарованы круг: для соцыяльнай творчасьці павінна быць творчая адзінка, але згадаваньне гэтай адзінкі  значнай частцы залежыць ад разьвіцьця соцыяльнай творчасьці.
Нажаль, сё тое, што цяпер робіцца  грамадзянскім жыцьці, якое мае свой найбольш інтэнсіны выраз у палітычнай працы, вельмі далёка ад дасягненьня соцыяльнай творчасьці, ад узгадаваньня творчай адзінкі. Сучаснае грамадзянства, разьбітае на клясы, хоча зьдзейсьніць свой соцыяльны ідэал палітычным шляхам, г.зн. захапішы  свае рукі ладу, або маючы на яе значны плы. Грунтуючыся на нейкай клясе, кожная партыя мусіць правадзіць думкі, карысныя для гэтае клясы. Партыя засёды кажа аб «рэальнай палітыцы», аб тым, што  палітыцы няма сэнтымента, кажа аб канечнасьці «заднаважаньня» інтарэса па іх сапраднай грамадзянскай вазе. Гэта знача, што справа засёды канчаецца тым, што чыя «вага» - большая,  каго матар'яльная сіла - вялікшая, той усім і круціць. Прада, кожная партыя мае харошую праграму, якая пачынаецца словамі аб дабры сяго народу, дзе спамінаецца аб лепшых чалавечых ідэалах, але аб істоце харошых сло трэба разважаць па дзеле.
Напрыклад, Беларусі прышлося практычна пазнаёміцца з рознымі палітычнымі плывамі. Што ж можна сказаць аб партыях дэмакратычных? Перш-на-перш, неадпаведнасьць харошых сло і дзела,  каторай выяляецца клясавая прагавітасьць і сё душачае, гвалцячае, сьціскаючае  сваіх ланцугох духовае мяшчанства, аб якім казалі вышэй. Направер, калі выяляюцца вынікі «рэальнай палітыкі», дык з-пад штандару з харошымі словамі «вольныя з вольнымі, роныя з ронымі» выглядае прагавіты твар шляхціца. І гэта зразумела, бо пры палітыцы рэальнай і дэмакратычнай, якая ня хоча лавіць журалё  небе, засёды ідзе аб скурных клясавых інтарэсах, аб скарыстаньні абавязкавага, прымусовага стану рэча у гаспадарстве. Тут нельга думаць аб магчымасьці соцыяльнай творчасьці.
Няздольнасьць соцыяльнай працы  палітычнай форме датычыцца сіх партыя, стоячых на клясавым грунце. Карысна-клясавая ад'знака характарызуе ня толькі буржуазна-дэмакратычныя партыі, але й соцыялістычныя. Прызнаць палітычную няздольнасьць соцыялізму тым горай, што да апошніх часо соцыялізм бы адзінаю касулькаю, адзінай надзеяй на магчымасьць лепшай будучыны. Соцыялістычныя мучанікі сваёй крывёй, сваім бязрадасным, ахвярным жыцьцём без сьвятла і асабістага шчасьця рабілі, здавалася, фундамэнт сонечнай будучыны. Пачаткавы соцыялізм Р.Оэна, Ш.Фур'е, С.-Сімона, які звалі топічным, вяза духовыя сувязі са сімі лепшымі барцамі за чалавецтва - першымі хрысьціянамі, гуманістымі... На іх штандартах стаяла: шчасьце сіх, шчасьце адзінкі. Так яшчэ Піліп Фор у ноч перад лютавым пастаньнем парыскага пролетарыяту (1848 г.), ня ведаючы аб дактрыне Маркса, што шлях соцыялізму ідзе праз захапленьне палітычнай улады соцыялістычным пролетарыятам, але чуючы моцна сваю сувязь з тым Першым, што апавясьці васкрасеньне праменнай чалавечай душы над цемраю і сьмерцю жыцьця, піса так: «Божа, даруй нам тое, што мы ня можам ісьці па Твайму шляху мучаніцтва, а станем затра на крывавую барацьбу».
І шмат пасташых сталі сапраднымі мучанікамі. На крывавым шляху соцыялістычнага мучаніцтва лятуцелі не аб захапленьні лады, не аб дыктатуры штыха і кулямёта, а аб звальненьні чалавечага духу, аб праменнасьці жыцьця для сіх зьняважаных і пакрыджаных.
Так было да тэй пары, пакуль соцыялістыя не пашлі на палітычную працу  буржуазным, клясавым гаспадарстве. Пачынаючы ад Маркса, згасьлі вялікія жаданьні і лятункі аб вольным чалавеку. Заместа «утопія» высунулася «навучная» ідэя захапленьня палітычнага апарату, каб сілком вясьці масы  соцыялістычны рай. Натхнёнасьць соцыялізму зьнікла, замянілася пустой, буржуазнага характару, крыважорнай дактрынаю: Маркс спусьці соцыялізм з «утапічнага неба» ронь звычайнай дэмакратычнай партыі, якая марыць аб захапленьні лады, зьмянішы сьвятую справу чалавечага вызваленьня на дасягненьне клясавай перамогі. Прада, трэба зяць пад увагу, што тут ідзе аб клясе прыгнечанай, абрабаванай; але кожны, хто ведае сучасныя адносіны, павінен прызнаць, што з учарайшага раба выходзіць найлепшы рабаладца. Знача, справа ня  тым, хто будзе каваць кайданы, а хто будзе насіць іх, справа  тым, каб зусім спыніць няволю. Марксістыя адкажуць, што  ідэале захапленьня лады і дыктатуры ёсьць адсутнасьць прыгнечаных, бо ладаром павінны быць усе прыгнечаныя, усе працуючыя. Направер выходзіць ня так. Як толькі выяляецца элемэнт улады, яна засёды застанецца  руках невялікай групы: такая жо істота лады. Марксізм лічыць магчымым даць уладу толькі пролетарыяту, ну, а сялянства павінна цярпець яго, хоць і «працоную», дыктатуру. Знача, жо рабы і ладары ёсьць; і прыклад камуністычнага досьледу Расеі сьведчыць, што працоныя ладары могуць быць вельмі жорсткія і несправядлівыя да сваіх працуючых рабо.
Сур'ёзна казаць аб розьніцы паміж соцыялізмам і камунізмам, ведама, ня можна, бо  іх адзін слуп - марксізм і дактрына захапленьня лады. Тое, што робяць маскоскія камуністыя,  належачых абставінах патарылі б і варшаскія соцыялістыя. Розьніца толькі  тым, што соцыялістыя - болей практычныя рэалістыя, а камуністыя-романтыкі не бяз дзіцячай самапенасьці. Але як адзін, так і другі кірунак жадае зьдзейсьніць дыктатуру пролетарыяту, абмінаючы другія бязумона працоныя клясы, бо аб апошніх марксізм засёды кажа з вялікім тактычным рэвэрансам.
Ёсьць яшчэ грамадзкія кірункі, якія завуць сябе соцыялістымі, але з марксізмам супольнага маюць або мала, або воража да яго настроены. Гэта тыя, што прызналі спадчыну «утопічнага» соцыялізму: на захадзе - хрысьціянскія соцыялістыя, на сходзе - народнікі (палітычны іх выраз - эс-эры). Беларускія рэвалюцыённыя соцыялістыя (бышыя с.-р.), маючыя свае карані  народніцтве, моцна адхіліліся  бок марксізму. Што гэта - наплывовае, ці істотнае - таксама будучыня. Гэтыя кірункі соцыялізму болей чулыя да справы агульначалавечага адраджэньня, «вераць у неабходнасьць» творчай чалавечай адзінкі, меней апіраюцца на клясавы грунт, але практычна, як кожная сэкта, былі абхоплены духовым мяшчанствам, застылі  пакланеньні дактрынам і аторытэтам і меней дасягнулі, чымся іх спрытныя колегі. Але трэба прызнаць, што гэты немарксіцкі соцыялізм мае жывыя карані  грунце жыцьця і зьмярцве толькі з-за свайго сэктантства, вузкасьці, духовага мяшчанства, каторае пашкодзіла яму выйсьці на шырокі шлях.
Так ня здолелі актыныя палітычныя партыі разьвязаць справу вольнай творчай асобы і соцыяльнай творчасьці, бо  ідэале кожнай бы ланцуг, прымус, дыктатура, як для іншых, так і на саміх сябе. Сучасныя партыйна-клясавыя групы і рады, што апіраюцца на такія групы, скончылі поным банкруцтвам. Сваймі сіламі, ня грунтуючыся на сёй грамадзянскай працонай масе, а толькі баючыся і асьцярагаючыся яе, яны ня здолелі зьдзейсьніць тых лёзунга, якія так шчодра абяцалі сваім народам. ѕсе дэмакратычныя вольнасьці здратованы дэмакратычнымі радамі, соцыялістычны ідэал зусім далёкі ад зьдзейсьненьня радамі, якія завуць сябе соцыялістычнымі. Ніхто з сучасных сьвядомых грамадзян, калі ён не адтрымлівае значнай урадавай падмогі, шчыра ня пойдзе бараніць афіцыяльных перакананьня, ніхто ня пойдзе паміраць за гукі дэмакратычнай марсэльезы ці соцыялістычнага інтэрнацыяналу. Так тыя, што пачыналі шумлівай палітычнай бутафорыяй, вывярнулі шубу шэрсьцю верх. Іх сучасная, гінучая сіла апіраецца пакуль на народнай цемнаце і несьвядомасьці, на прыхільнасьці да гучных незразумелых формул-заклінаньня.
 
* * *
 
ѕ апошнія гады беларусы практычна пазнаёміліся амаль што з усімі кірункамі палітычнай думкі, і хто-б да нас ні прыходзі, ніхто не папыта наш працоны, сялянскі народ, ці таго ён хоча; ніхто не зацікавіся, а як жа ён надума пабудаваць сваё жыцьцё. Навет магчымасьці голасна гаварыць, ці тарнуецца тое, што нам прапануюць няпрошаныя госьці, ня было дано беларускаму народу. Лёзунгі захацелі жыць і даводзілі сваю жыцьцёвасьць сілай пагрозы расстрэлу, катаваньнем гумовай палкай, зьдзекам над кожнай праявай сьвядомых адносін да свайго зьместу. Толькі засьценкі ѕсходу і Захаду могуць пасьведчыць, колькі чалавечых ахвяр прынясла Беларусь за самае маленькае імкненьне быць сама сабой. Трудна  такіх абставінах казаць аб соцыяльнай творчасьці, калі да нас прыходзілі з гатовымі формуламі і прымушалі супакоіцца на такім пракруставым ложы. Казаць аб соцыяльнай творчасьці  нашым становішчы, гэта - казаць няпрыстойныя анэкдоты  доме мерцьвяка.
А жыцьцё цячэ. Можна з пенасьцю сьцьвердзіць, што жо сё тое, з чым прышлі да народу нечаканыя апякуны, сё гэта жо спарахнела і зусім нягожа да жывога. Бо галонай умовы грамадзянскага жыцьця - магчымасьці тварыць - мы ня маем.
Перажытае і тыя акалічнасьці, якія мы наглядаем навакол сябе, кажуць нам, што запеніць магчымасьць грамадзянскай творчасьці мы можам толькі  разе адсутнасьці перш-на-перш чужынскага прымусу. З гэтага выплывае падстава да неабходнасьці палітычнай незалежнасьці як першая падстава для народу быць самім сабой. ѕ гэтым кірунку пачала працаваць беларуская палітычная думка. Але трэба ад'значыць, што дамаганьню незалежнасьці як падставе грамадзкай творчасьці гэтай творчасьці і не хапала. Трэба прызнацца, што справа незалежнасьці толькі  першыя часы свае неазначанасьці мела свой прадзівы, шчыры характар, за што той пэрыяд (ураду А.Луцкевіча) і можна назваць «утопічным», романтычным. Калі ж справа незалежнасьці скіравалася на практычны шлях сучаснай палітычнай працы, яна апынулася  шпонах палітычнага прымусу, палітычна-клясавай зацікаленасьці і ад сучаснай палітыкі мала чаго можа чакаць народ, быццам ён выкарыстае яе для свае народнае творчасьці.
Як жа стаіць справа  жыцьці? Першы беларускі ѕрад, што стая на грунце прыцыповай незалежнасьці, не дасягну ніякіх практычных выніка. Першымі спробамі «рэальнай» палітыкі былі спробы яго наступніка. Так, знамянітая «Найвышэйшая Рада», або «Дырэкторыя», хацела згаварыцца са шляхоцкім урадам Пілсудскага, і, пена, стоячы на грунце незалежнасьці, Дырэкторыя была фактычна блізка ад здаваленьня культурна-нацыянальнай атаноміяй, аб чым сьведчыць прамова  Польскім Сойме прэм'ера Скульскага. Гэты кірунак як мала жыцьцёвы практычна адкінуты.
ѕ ліпні 20 г. групка фэдэралістычна настроенай беларускай інтэлігэнцыі прызнала «беларускі савецкі рад»: савецкую Беларусь за магчымасьць легальнай працы. І гэтая спроба рассыпалася, не пакінушы навет ніякіх сьлядо.
Цяпер найболей рэальным шляхам здаецца мова с.-р.-аскага раду з ліцьвінамі. Але і тут толькі сьляпы ня бачыць, што палітыка міністэрства па беларускім справам у Ліцьве сьведчыць аб тым, што ліцьвіны маюць уласныя зданьні, непадобныя да зданьня саміх беларуса. (Тут маюцца на вазе Летува і летувісы. - завага Internet-рэдактара)
На гэтых кароткіх увагах хацелася затрымацца, каб паказаць, што  сучасных умовах так далёка нам яшчэ да запененьня грамадзянскай творчасьці шляхам аднэй палітычнай працы. Ясна, што пад чужацкім панаваньнем мы, як і іншыя здаровыя народы, ахвярованы на пастаньне, або на дэгэнэрацыю. Але і сучасная палітычная дзейнасьць у кірунку незалежнасьці, падгрунтованая на захапленьні лады палітычна-клясавымі органамі, мала можа здаволіць сумленнага чалавека. Яна не дасягне сё рона забесьпячэньня грамадзкае самадзейнасьці і можа выклікаць новую роспач і нездаваленьне.
Нашы прарокі-песьняры, мусіць, марылі аб сапрадна вольным жыцьці  сваіх несьмяротных абразох:
 
«І будзе нука панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед» (Я.Купала),
 
аб прадзівай незалежнасьці, вольнасьці духу:
 
«Прыйдзе к нам воля святая, чаканая» (А.Гарун),
 
бо гэтыя пранікнёныя словы ня могуць адносіцца да куртатай палітычнай незалежнасьці пад ласкай сымпатычных суседзя ці навет да незалежнасьці гаспадарсьцьвеннай з абавязковай дыктатурай якой-небудзь кіруючай клясы. Бо для нас, грамадзян-беларуса, сё рона, хто паложыць на наш стол свой капыт у лякерках, ці свой шляхціц-пан, ці соцыялістычны таварыш, ці запанелы мужык, - ня  гэтым знойдзе свой выраз «воля сьвятая, чаканая»... Не аб гэтым лятуцелі вяшчуны.
І вось калі чалавек даволі малады сэрцам, каб мець надзею, што з жыцьця можна зрабіць нешта цікавае і каштонае, затрымаецца думкай над сучасным жыцьцём, дык спачатку яму пачне здавацца, што выхаду няма, што сьветлае і праменнае - толькі мана, а направер усё апыняецца пылам і гразьзю. Запрады, дзе ж той сьветагляд актыных людзей, шчыра кахаючых працоны народ, для якіх яго доля - іх доля, дзе ж такі сьветагляд, каб ён здаволі сумленнага чалавека?
ѕсе істнуючыя пагляды на жыцьцё можна груба і прыблізна падзяліць на два станы: адны кажуць - сё істнуючае - разумна, другія ж - неразумна. Хай выбачыць нам Гэгэль, што мы яго формулу скарыстаем у тым сэнсе, як яе жывае грамадзянства, а ня  такім, які лажы у яе вялікі філёзоф.
Прыхільнікі таго, што «сё істнуючае - разумна», не становяць якой-небудзь выразнай групы, тут мы знойдзем думкі і кірункі, належачыя да розных чалавечых груп. Найболей выразны прадстанік гэтага кірунку - офіцыяльнае хрысьціянства, як яго тлумачыць духавенства. «Любі бліжняга і ня рыпайся, бо нічога ня зробіш... Ніводзін волас не спадзе з твае галавы па тваёй волі... Калі бачыш несправядлівасьць, гэта ад Бога, так павінна быць... Паважай начальніка, ня лай багатых, бо нічога не паможа»... Быццам так запаведа Той, быццам такі гнілы спакой запаведа Той, хто каза: «Ня мір прынёс Я вам, а меч». Быццам Той каза паважаць бязумона старэйшых, Хто, блішчучы вачыма, мята на іх громы і самую крыдную лаянку: «Ліцамеры, зьмеі, параджэньні ехідніны... вар'яты і сьляпыя... хай упадзе на вас уся кро праведная, якую вы пралілі... вось засталяецца дом ваш пуст»... і гразі ім вечным агнём і скрыгатаньнем зубо і праклёнам, як на няплодную смаконіцу.
«На маісеявым сядалішчы селі кніжнікі і фарысеі», гэта ж літаральна адносіцца да сучасных прапаведніка афіцыяльнага хрысьціянства, каторыя забыліся аб тым, што «і Айцом нікога не завеце, бо адзін у вас Айцец на небе, і настанікамі не завецеся, бо адзін настанік - Хрыстос». Сучасныя айцы і настанікі высмакталі з пальца тое, чаму вучаць народ, і істота вялікага, несьмяротнага вучэньня  іх вуснах пажокла, ссохла, страціла жывы дух. Хрыстос каза, што мы - сыны Божыя, нам кажуць, што мы дзеці нячысьціка. Ён каза, што мы павінны рабіць волю Айца нашага нябеснага, сучасныя айцы і настанікі, што - іхнюю, бо вольны, творчы дух не ад Бога, а ад нячысьціка. Так адмаляецца творчасьць, імкненьне да сьвятлейшага, а жыцьцё ганяецца  форму выгляднай набожнасьці.
А вось з другога канца вучэньне аб разумнасьці істнуючага. «ѕсе факты грамадзкага жыцьця знаходзяцца  залежнасьці ад «гістарычнай неабходнасьці». Тое, што ёсьць, мае сваю гістарычную падставу - такая істота погляду на жыцьцё як рэформа-соцыялістых, якіх камуністыя завуць соцыяль-здрайцамі, так і кожнага, хто хаце нешта стварыць з жыцьця і спасава перад ім. Мы бачылі праменнасьць пахаджэньня самага соцыялізму, а рэфармістыя кажуць: «вось гэтыя зьявішчы жыцьця - гістарычныя, неабходныя, знача і соцыялісты навет іх павінен прыняць...» Бараніць бацькашчыну трэба - знача, трэба войска. Трэба войска - патрэбны вайсковыя крэдыты. Вайна вымагае тайны, знача, гэтыя крэдыты не падлягаюць народнаму кантролю. Так рэфармістыя адмаляюцца патроху ад усіх жаданьня соцыялізму, трацячы сэнс свайго істнаваньня.
Вынік з гэтага той, што разам з разумным пачынае істнаваць і неразумнае, і калі жыцьцё прынята цалком, дык трэба прымаць усе яго бакі. І вось, калі вы сустракаеце чалавека, які згаджаецца з асновай істнуючага (проці дэталя ён можа рабіць опозыцыю), дык робіцца ясным, што творчае і жывое  ім памерла, што ён здольны толькі на маленькае, што яму не дасягнуць агульнага і вечнага.
Ёсьць другі тып сьветагляду: «сё істнуючае - неразумна». Тады нехапаючая папярэдняму тыпу актуальнасьць у грунтоным перабудаваньні жыцьця кідаецца  другую скрайнасьць. «Так далей жыць нельга», - любімы выраз Бакуніна, і бакунізм зьяляецца найболей ясным прыкладам гэтага ультра-актынага сьветагляду.
 
«...мы стары сьвет зруйнуем
Да аснаваньня... А затым
Мы наш, мы новы сьвет збудуем.
Хто бы нічым, той будзе сім», -
 
так пяюць сучасныя актывістыя - прыхільнікі ІІІ Інтэрнацыяналу. Іх досьлед зроблены. Ад старой Расеі не засталося і каменя на камені. Грунт жыцьця ста новым, але чаму ж у дэталях жыцьцё так прыкра падобна да старога? Чаму трудавая павіннасьць падобна да паншчыны, сучасныя адміністратары да старых гараднічых, чаму адкрыта кажуць: «Не абманеш - не паедзеш», чаму  працонай рэспубліцы ніхто літаральна ня мае магчымасьці жыць з уласнай працы, а павінен шукаць непрацонага заробку:  спэкуляцыі, хабарніцтве і іншым, што забаронена законамі? Чаму гэта дэталі жыцьця так зьдзекуюцца з яго, калі зьменена самая аснова? Ёсьць і  сучасных камуністых свайго гатунку рэфармістыя і хрысьціянскія моралістыя, якія кажуць, што наагул усё добра, а перашкаджаюць толькі «маленькие недостатки механизма», што вінавата ня зьмена асновы, а гэтыя самыя дэталі: тут маем ужо справу з вечнай праявай духовага мяшчанства.
Справа ж, пене, толькі  тым, што на зьмененым грунце жыцьця людзём не хапае творчай здольнасьці, каб вытварыць адносна да новага грунту і се дэталі. Не хапае творчай энергіі, і мімаволі драбніцы вяртаюцца да старога, абяртаючы жыцьцё  дрэнную карыкатуру, на новае віно  старым мяху, або труп, убраны  балёвую вопратку.
Гэтага страшнага выгляду спужаліся найбольш сумленныя камуністыя. Пасьля актынага выступленьня нямецкай камуністычнай партыі  марцы сёл.г., творчасьць якое вызначылася  сотнях сьмерця, узрывах, псаваньні дарог і інш., іх бышы правадыр Леві адхіліся ад іх, пачашы голасна маракаваць:
«Таварышы, што вы робіце?.. вы, што кажаце аб долі і волі работніка - чаму кідаеце іх на сьмерць, голад і нядолю?». Так кліча і кожны шчыры прыхільнік працоных маса. «Сама» Кляра Цэткін зрабіла прапазыцыю аб зьмене партыйнай тактыкі, якая больш падобна да бакунізму, чымся камунізму...
Абодва погляды на жыцьцё, як «сё істнуючае - разумна», так і праціны, маюць у сабе частку прады. Першыя кажуць аб магчымасьці зьмены цэлага і патрэбы працаваць над дэталямі. Тут ёсьць рацыя, бо чалавек павінен тварыць жыцьцё цалком і  вялікім і  малым. А патрэба тварыць вялікае вечнае, што здаецца немагчымым першаму сьветагляду, падчыркнена другім кірункам. Чалавек павінен тварыць вялікае, ён чуе, што ён - сын Божы, што ён - частка Бога, што ён павінен тварыць волю Айца свайго.
Так абодва кірункі зьліваюцца  адзін «усё істнуючае - творча», гэта знача, вымагае творчасьці, працы, а што істнуючага няма ні разумнага, ні неразумнага. Пакуль яно істнуе, як-бы стаіць, патуль яно неразумна і вымагае творчасьці; цераз творчасьць яно імкне да разумнага, але па сваім зьдзейсненьні зараз жа робіцца неразумным, г.зн. вымагае новае творчасьці. ѕ жывым няма ні разумнага, ні неразумнага, гэта - катэгорыі няжывога. Жыцьцё вечна імкне, ліецца, цячэ. Вечны творчы працэс ад неразумнага да разумнага і ніколішняе недасягненьне да апошняга - вось істота жыцьцёвага працэсу.
 
 
ІV
 
[ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ] - [ Cкачайте файл, чтобы посмотреть ссылку ]
 
Няхай сучасная палітычна-грамадзянская дзейнасьць - банкрут, няхай найбольш пашыраныя сьветагляды не развязваюць найбольш канечных жыцьцёвых пытаньня, а выхад ёсьць, бы адвеку, мігаціць адвечны веснавы прасьвет: ён у сталай творчасьці бязупыннай, бязустаннай. Ні прымусовае гаспадарства, ні сучасныя палітычныя партыі, пачынаючы ад чырвона-соцыялістычных і канчаючы чорна-клерыкальнымі, якія лятуцяць аб захапленьні лады і аб бязьлітаснай дыктатуры, ня выхаваюць творчага чалавека. Будучына іх - духовая сьмерць.
Неабходна стварэньне новых соцыяльных аб'яднаньня,  якіх гарманізавалася б магчымасьць істнаваньня вольнай незалежнай адзінкі асобы і плоднай соцыяльнай паступовай працы, не затрыманай прагавітым эгоізмам адзінкі. Незалежная творчая адзінка  творчым, нязьдзержным адзіначным эгоізмам харусе - ідэал будучыны. Ён бы часткай зьдзейсьнены  прошласьці,  малой долі ёсьць і цяпер.
Самыя пачаткавыя людзкія грамадкі былі пабудованы на падставе прымусу. І пачаткавы радавы камунізм і сямейныя колектывы, на якія распалася радавая камуна, былі пабудованы на абавязковай прыналежнасьці кожнага сябра да свайго роду або сямьі. У нутраных адносінах панавала старое абычаёвае права ды воля старшага як бязумоная лада. Трудна было шукаючай адзінцы здаволіцца такімі абставінамі. Яна рвалася на волю, але там чакалі яе дзікія зьвяры, голад, небясьпечнасьць; у грамадзе - прымус, неадпаведная жаданьням праца, зьдзек дужэйшых над слабымі. І вось яднаюцца грамадкі нездавольненых і адыходзяць ад роднага карэньня. Прадгістарычныя часы і ранейшая гісторыя славяна ведае бяз ліку гэткія грамадкі-аб'яднаньні, каторыя шукаюць новага жыцьця, новае долі. Беларускія сябрыны, паночна-славянскія ватагі, чорнагорскія дружэньні, чэскія задругі то на лёгкіх чанох па рэках і морах, то сухім шляхам ідуць на новыя месцы, займаюцца промысламі, творачы сабе жыцьцё, якое ім здаецца лепшым. Калі сябру што не падабаецца, ён вольны пакінуць сябрыну, адыйсьці; калі се нездаволены, сябрына распадаецца і сябры ідуць шукаць лепшай долі. Такім крокам ідзе славянская колёнізацыя, пакуль цяжкая рука земскай лады не накладае ярмо на новыя колёніі і не аплятае іх прымусам гаспадарсьцьвеннасьці.
Да позьняга веку затрымалася адна такая грамада, якая давала магчымасьць дыхаць іншым паветрам украінскім і беларускім сялянам. Гэта - Запарожская Сеча. Адсутнасьць прымусу да сваіх сябро была галонаю яе ад'знакаю: прыходзі, хто хаце і адыходзі, калі яму падабалася. Сеча з аружжам у руках бараніла чалавечае права на волю і незалежнасьць, але ніколі ня была разбойным гняздом гультаё і зладзея, як яе хочуць выставіць шляхоцкія гісторыкі. Запарожцы жылі працай, займаліся гандлем, езьдзілі чумакаваць па соль у Крым, займаліся рыбным і зьверавым промыслам, некаторыя навет працавалі на ральлі  сваіх хутарох. Але пацяг да вольнага, бяспрымусовага істнаваньня гна іх зно і з правага і з левага берагу Дняпра  незасёды сытую і добра браную Сечу, каб тут даць волю сваім індывідуальным жаданьням, хоць і былі яны вельмі простыя і здаваляліся гульнёй, добрым таварыствам і першабытным спортам.
 
* * *
 
Цяпер істнаваньне такіх рыцарства-брацтва - немагчыма (а шкада!), бо прымусовая партыйна-клясавая гаспадарсьцьвеннасьць на сё павінна налажыць свой штэмпэль. Дык праявы зьяднаньня вольных адзінак у няпрымусовыя грамады се ж такі ёсьць у тых кірунках жыцьця, дзе іх забараніць нельга.
Сучасная каапэрацыя, якая працуе толькі  эканамічным кірунку, зьяляецца адным з узора няпрымусовага аб'яднаньня. Некаторым такое цьверджаньне можа здацца сьмешным, калі глянуць на сучасную, тым болей краёвую, каапэрацыю, якая ся пэцкалася  селядцовым сосе і, здаецца, болей пасьвяціла свае сілы нячыстай спэкуляцыі, чымся ідэі стварэньня вольнай адзінкі  вольным харусе. Але направер выходзіць, што каапэрацыя - адзінае грамадзянскае зьявішча, якое няпрымусова аб'еднавае сябро і не дэкляруе прымусу для іншых.
Трэба ад'значыць, што  каапэрацыі, нягледзячы на яе сур'ёзныя жыцьцёвыя заданьні і вагу, няма нічога падобнага да палітычнай пляцформы. Каапэрацыя ня мае азначанага ідэалу, які мог бы зрабіцца Малохам каапэрацыйнага руху, вымагаючым чалавечых ахвяр. Рух каапэрацыі кіруецца выняткава жыцьцёвымі заданьнямі, і ніякай папярэдняй ідэёвасьці  ім няма. Былі спробы  гэтым кірунку, каб стварыць каапэрацыйны ідэал, як скончыліся яны нядачаю. Перад істнуючымі ідэаламі - буржуазным і соцыялістычным - каапэрацыя  сваёй цэласьці галавы ня схіляе. Рух соцыялістычнай каапэрацыі, дзе яна падпарадковаецца марксіцкаму ідэалу, толькі вынятак, які яшчэ больш падчыркавае агульнае правіла.
Каапэрацыя ня кажа: «Я маю гатовую праду: прыходзь і бяры», яна толькі кажа: «Твары, творачы - руйнуем». ѕ каапэрацыі няма гатовых шаблёна, штампа на кожны выпадак жыцьця; калі такія штампы зьяляюцца, жыцьцё іх выкідае вельмі лёгка, без рэвалюцыя, за вакно.
ѕ сваім аб'яднаньні асоб каапэрацыя не застаецца абавязковай: калі табе па дарозе, ідзі разам, а не - ідзі, куды хочаш. Жыцьцё такое вялікае і яшчэ незразумелае, што ня можа быць штампаваных, для сіх абавязковых, шляхо.
Каапэрацыя ня мае гатовых рэцэпта палепшаньня жыцьця. Маючы вялікія эканамічныя заданьні, яна ведае, што сваймі каапэратывамі не замесьціць усяго гандлю і вытвару. Калі ёсьць незразумелыя тэорэтыкі (Шарль Жыд), што кажуць, быццам каапэрацыя захопіць усю эканамічную справу  свае рукі, дык сапрадная каапэрацыя адказвае яму: «Дурны хлопец, ці можна жыцьцю прадмаляць гатовыя шляхі».
Але пена, што прадзівы жыцьцёвы кірунак - той, якім ідзе каапэрацыя.
 
* * *
 
Пена, што выпрашэньне будучыны -  зьніштажэньні прымусу,  аб'яднаньні сяго грамадзянства для здаваленьня яго патрэб у такія грамады, якія падобны да сучасных каапэратыва. Кожны павінен быць вольны  сваіх жаданьнях. Ніякіх прымусовых ахвяр, ніякіх баго не павінна быць. Вытвар, гандаль, прасьвета, гаспадарчыя патрэбы здаваляюцца вольнымі аб'яднаньнямі спажыцо і вытварцо.
Гэта цяпер здаецца дзіным і немагчымым, але жыцьцё кіруецца на гэты шлях. Мы надта здэморалізованы прымусам, што ня можам адразу стаць вольнымі, навет марыць аб гэтым. Але галонае жаданьне чалавека, гэта - жаданьне быць вольным, быць тварцом свайго жыцьця.
Тыя перашкоды, што здаюцца нязломнымі, падуць разам з прымусам. Такія забабоны, як прыватная ласнасьць, якая становіць камень датыканьня буржуазных і соцыялістычных вучэньня, яны згінуць, як туман перад сонцам, калі згіне прымус, калі запануе вольная творчая асоба. Прымусам не абараніць прыватнай уласнасьці і ня зьнішчыць яе. Добры прыклад зно - Расея. Тамака зьнішчана ня толькі ласнасьць на нярухомасьць, а амаль і самая нярухомасьць, затое ласнасьць на рухомыя рэчы яшчэ павялічылася. Ні  аднэй старонцы жыцьцё чалавека не раняецца некалькім фунтам хлеба, а  Расеі гэта - факт.
Адсутнасьць прымусу павінна пранікнуць увесь грамадзкі быт: палітычны, эканамічны, моральны бакі жыцьця, бо толькі з гэтай умовай знойдзе свой выраз творчасьць як асобы, так і соцыяльнага цэлага. ѕ гэтым - наша надзея,  гэтым нагад на прадсьвет і запрадны жыцьцёвы кірунак.
Не адразу сяго дасягнуць. Не адразу выхаваць творчую адзінку. Будучына належыць да творчай асобы, але яшчэ догія гады «мёртвыя будуць хаваць сваіх мерцьвяко». І нечалавечы ціск, і неміласэрныя рэвалюцыі, і пастаньні павінна яшчэ перанесьці чалавецтва. Тое, што істнуе цяпер: прымусовае гаспадарства, рады, цьвёрды закон, турма, кара - ёсьць вынік чалавечай, грамадзянскай нятворчасьці. Гэта сё згіне не пад прымусам, ня будзе зруйнована сілай, а будзе зруйнована далейшай чалавечай творчасьцю. Бо калі сілай зьнішчыць істнуючы парадак, дык нятворчасьць сучаснай чалавечай масы створыць сабе назатра яшчэ горшыя кайданы, турмы і мукі. Такі досьлед усіх рэвалюцыя старавечнасьці і сучаснасьці.
Тыя погляды, якія тут выялены, шмат каму здадуцца анархізмам. Ад гэтага шыльду, як ад кожнае іншае вызначаючае формы, трэба адмовіцца, бо ён мае жо свой перакручаны жыцьцёвы зьмест, і заместа развагі лепей прывесьці для зьясьненьня такую расейскую частушку:
 
«Анархистик утащил
Полушубок тёткин,
Ах, тому ль его учил
Господин Крапоткин?»
 
Гэтыя эскізы мелі на мэце не правядзеньне якіх-небудзь групавых погляда, а выяленьне тае істоты жыцьця, якая істнавала ад самага пачатку чалавецтва і рабіла спробы зрэалізавацца  розных кірунках: эльлінскай культуры, хрысьціянсьцьве, гуманізьме,  дэмакратычным і соцыялістычным рухах, паміж іншым і  анархізьме, покуль усе гэтыя рухі не зьмярцьвіла застылая форма. На шляху чалавечай творчасьці вырастала перашкода  постаці, хочучай валадаць формы. І форма захапляла жыцьцё, дыктавала свае мовы. А чалавечая душа рвалася з яе кайдано, хацела спарадкаваць жыцьцё так, як казала ласнае сумленьне, хацела ісьці за сваімі ласнымі імкненьнямі, чула, што гэта - непатрэбна «зьвязаваць ярма цяжкія і незнасімыя і складаць на плечы людзям». І цякала ад гвалцячага жыцьця, шукала свайго ратунку.
І як вызваленьне яшчэ на зары чалавецтва, загучэлі чароныя вечна-прыгожыя, вечна-жывыя словы Бога адналеньня, Бога васкрасеньня:
«Прыходзьце да Мяне се струджаныя і пакрыджаныя і я супакою вас. Бярыце ярмо маё на сябе і навучэцеся ад мяне; бо я - сьціплы і сьмірны сэрцам, і знойдзеце спакой душам вашым. Бо ярмо маё - добрае, і цяжар мой лёгкі».
Так у глыбіні вяко знайшло свой выраз імкненьне заравой чалавечай душы ісьці ласным шляхам да боскае творчасьці, скінушы ланцугі тугі і пакуты. І цяпер прабуджаныя да творчасьці народныя масы, чуючы  сабе прысутнасьць творчай Міравой душы, з пенасьцю кажуць: «творачы - зруйнуем».
 
Вільня, 12 траня 1921 г.

Заголовок 2 Заголовок 315

Приложенные файлы

  • doc 17777423
    Размер файла: 221 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий