belorussky_yazyk


Гістарычныя этапы узнікнення і развіцця беларускай мовы.
Беларуская мова, як і ўсе славянскія, выйшла з праслаславянскай (агульнаславянскай) мовы.
Фарміраванне лексічнага складу, фанетычнай і граматычнай сістэм старажытнай беларускай мовы адбылося ў XІV – XVI ст. У Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова выконвала функцыю дзяржаўнай мовы. На ёй вялося справаводства і судаводства, дыпламатычная перапіска. Гісторыя захавала да сённяшніх дзён афіцыйныя дакументы, напісаныя на старажытнай беларускай мове (усяго каля 600 кніг): Статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.), Літоўская метрыка і інш. Багата было напісана мастацкіх і публіцыстычных твораў, рабіліся разнастайныя пераклады.
У развіцці беларускай мовы значную ролю адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога лічыцца вядомы вучоны, асветнік, пісьменнік Францыск Скарына (каля 1490 – 1551). На працягу 1517 – 1525 гадоў у Празе і Вільні ім былі надрукаваны 23 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Прадаўжальнікамі яго справы сталі Васіль Цяпінскі і Сымон Будны.
Пасля стварэння Рэчы Паспалітай (1569) беларусы досыць хутка пачалі адчуваць на сабе нацыянальны і рэлігійны прыгнёт з боку Польшчы. Вынікам прымусовага акаталічвання і апалячвання карэннага насельніцтва Беларусі стала выцясненне беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. А ў 1697 годзе афіцыйна абвяшчаецца адзінаю дзяржаўнаю моваю на Беларусі польская мова. З гэтага часу беларуская мова існуе толькі на гутарковым узроўні.
Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але палітыка дыскрымінацыі беларускай мовы працягвалася і з боку расійскіх уладаў. Больш таго, нават сама назва “Беларусь” была выведзена з афіцыйнага ўжывання. Тым не менш творчасць Вікенція Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат” падтрымлівалі нацыянальную мову беларускага народа пры жыцці. Нельга не ўзгадаць і вялікі ўклад Кастуся Каліноўскага з яго “Мужыцкай праўдай”. Да канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя паступова склаліся прадумовы для ўзнікнення новай беларускай літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прынеслі пэўныя паслабленні ў палітычных і культурных адносінах жыхарам Расійскай імперыі. З’яўляюцца беларускамоўныя газеты “Наша ніва” і “Наша доля”, пачынаюць плённую працу Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і інш. Але адзіных арфаграфічных, арфаэпічных, лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы яшчэ выпрацавана не было. І тут вялікую ролю адыграла “Беларуская граматыка для школ”, выдадзеная Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе. Менавіта ў гэтым падручніку ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу, вызначаны характэрныя асаблівасці беларускай фанетыкі і граматыкі.
У 1921 годзе пачала сваю працу Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія. У перыяд 1922 – 1930 гадоў ёю былі выдадзены 24 выпускі беларускай навуковай тэрміналогіі па розных раздзелах навукі і тэхнікі. Трэба адзначыць, што вялікую ўвагу камісія адводзіла распрацоўцы медыцынскай тэрміналогіі. Ёй былі прысвечаны 9, 13 і 20 выпускі зборнікаў “Беларуская навуковая тэрміналогія”. З 1929 года пачаў працаваць Інстытут мовазаўства АН БССР.
У 1933 годзе урадам БССР была прынята пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу, а ў 1957 – “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Дзевяностыя гады ХХ стагоддзя далі чарговы ўздым нацыянальнай самасвядомасці і развіццю нацыянальнай мовы. Беларуская мова была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь, пачалі стварацца новыя тэрміналагічныя і энцыклапедычныя слоўнікі, у вышэйшых навучальных установах рэспублікі ўведзены курс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Паняцце пра гук. Галосныя гукі і літары у беларускай мове.
Гук гэта найменшы членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю. Паводле артыкуляцыйных, акустычных і фынкцыянальных асаблівасцей усе гукі беларускай мовы падзяляюцца на галосныя і зычныя.
Гукі, якія вымаўляюцца толькі пры удзеле голасу, называюцца галоснымі. У беларускай мове іх 6: [а], [о], [э], [у], [ы], [і]. Паводле ўдзелу ў маўленні губ яны падзяляюцца на лабіялізаваныя (губныя) [о], [у] і нелабіялізаваныя [а], [ы], [і], [э].
Паводле перамяшчэння языка па гарызанталі на: галосныя пярэдняга рада [і], [э], сярэдняга рада [ы], [а], задняга рада [у], [о].
Паводле ступені пад’ёму языка вылучаюцца галосныя: верхняга пад’ёму [і], [ы], [у], ніжняга [а], сярэдняга [о], [э].
Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукау.
У беларускай мове 39 зычных гукаў. Зычныя гукі складаюцца з шуму або голасу і шуму. Яны класіфікуюцца паводле: 1) удзелу голасу і шуму; 2) цвердасці і мяккасці; 3) спосабу ўтварэння; 4) месца ўтварэння.
1) адрозніваюць санорныя і шумныя зычныя. Шумныя падзяляюцца на звонкія і глухія;
2) цвёрдыя і мяккія зычныя ўтвараюць пары. Гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц] (не ўтвораны з [т]) не маюць адпаведных мяккіх і называюцца зацвярдзелымі;
3) змычныя (выбухныя): б, б’, п, п’, д, т, к, к’, г, г’; шчылінныя: в, в’, y, y’, ж, з, з’, j, с, с’, ў, ф, ф’, х, х’, ш; афрыкаты: дж, дз, дз’, ц, ц’, ч; змычна-праходныя: л, л’ (бакавы), м, м’, н, н’ (насавыя); вібрант: р;
4) насавыя, губныя, язычныя.
Свісцячыя і шыпячыя.
Асіміляцыя аглушэнне звонкага зычнага на канцы слова як фанетычныя працэсы беларускай мовы, што не перадаюцца на пісьме.
Асіміляцыя гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога. Так, звонкі гук у становішчы перад глухім вымаўляецца як глухі асіміляцыя па глухасці: дарожка даро[ш]ка, казка ка[с]ка.
Глухі гук перад звонкім вымаўляецца звонка асіміляцыя па звонкасці: просьба про[з’]ба.
У працэсы вымаўлення свісцячыя перад шыпячымі прыпадабняюцца да шыпячых: перавозчык пераво[ш]чык; шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюцца да свісцячых: купаешся купае[с’]ся.
У абсалютным канцы слова звонкія зычныя аглушаюцца: вымаўляюцца як глухія год го[т].
Аканне-яканне, прыстауныя галосныя як фанетычныя працэсы беларускай мовы, што перадаюцца на пісьме.
Аканне (змена галосных [о], [э] не пад націскам пасля цвёрдых зычных на [а]: год гады, воўк ваўкі, рэчка рачны) і яканне (змена галосных[о], [а] у першым складзе перад націскам на [а] пасля мяккіх зычных: вёсны вясна, сёлы сяло, зелень зялёны).
Спецыфічнай рысай беларускай мовы з’яўляюцца прыстаўныя (пратэтычныя) галосныя гукі [і], [а], якія ўзнікаюць у пачатку слова перад спалучэннем санорных [л], [м], [р] з іншымі зычнымі: аржаны, ілгаць, іржанне, імчацца.
Дзеканнье-цеканнье, прыстауныя зычныя, падаужэнне зычных як фанетычныя працэсы беларускай мовы, што перадаюцца на пісьме.
Змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на мяккі [z’] называецца дзеканнем, а зычнага [т] на мяккі [ц’] цеканнем. Яны адбываюцца перад галоснымі, а таксама перад мяккім [в’]: дзед, дзераза, дзверы, Дзвіна. У большасці іншамоўных слоў дзеканне і цеканне не назіраецца: дэбют, дэвіз; толькі некаторыя словы вымаўляюцца з [z’] і [ц’]: дзюна, дзюшэс, эцюд.
Для беларускай мовы характэрны прыстаўны гук [в], які паяўляецца перад каранёвымі пачатковымі лабіялізаванымі галоснымі [у], [о]: вобраз, возера, вуліца, вуда, вулей.
Беларускай мове ўласціва падаўжэнне зычных гукаў дз’, з’, л’, н’, с’, ц’, ч’, ж, ш, калі яны стаяць паміж галоснымі: суддзя, ралля, рыззё, падарожжа.
Пазіцыйныя і камбінаторныя змены галосных гукау.
Пазіцыйныя змены галосных абумоўлены фанетычнай пазіцыяй у слове і залежаць ад месца націску (пад націскам гукі вымаўляюцца без змен, не пад націскам знаходзяцца ў слабой пазіцыі). Пазіцыйнымі зменамі галосных у слабой пазіцыі з’яўляюцца аканне (змена галосных [о], [э] не пад націскам пасля цвёрдых зычных на [а]: год гады, воўк ваўкі) і яканне (змена галосных[о], [а] у першым складзе перад націскам на [а] пасля мяккіх зычных: вёсны вясна, сёлы сяло).
Камбінаторнымі лічацца такія змены, якія адбываюцца пад уздзеяннем суседняга гука. Гэта пратэза (узнікненне прыстаўных галосных): [і], [а] (аржаны, імшар).
Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукау.
Пазіцыйныя змены зычных абумоўлены фанетычнай пазіцыяй у слове і залежаць ад месца зычнага ў пачатку або канцы слова. Гэта аглушэнне звонкіх у канцы слова (зу [п], го [т]).
Камбінаторнымі лічацца такія змены, якія адбываюцца пад уздзеяннем суседняга гука. Да іх адносяцца асіміляцыя (прыпадабненне), дысіміляцыя, дыярэза, эпентэза, пратэза, метатэза, кантракцыя, гаплалогія.
Паняцце пра лексіку беларускай мовы. Адназначныя і мнагазначныя словы. Ужыванне слоу з прамым і пераносным значэннем. Тыпы пераносу значэнняу слова.
Лексіка гэта сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Лексіка беларускай мовы ўяўляе сабой складаную сістэму, якая ўтварылася з розных паводлiн паходжання, сферы выкарыстання, стылістычнай вартасці слоў.
Словы беларускай мовы паводле колькасці лексічных значэнняў бываюць адназначнымі і мнагазначнымі.
Адназначнымі лічацца словы, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне: бусел, вярба, журба.
Словы, якія маюць некалькі лексічных значэнняў, называюцца мнагазначнымі. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў:
1) метафара выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з’яў (крыло птушкі крыло самалёта крыло будынка);
2) метанімія перанос назвы на іншы прадмет ці на з’яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі (здабыча золата золата, здабытае ў спаборніцтве; пісьменнік Мележ чытаць Мележа);
3) сінекдаха перанос назвы, замена аднаго паняцця другім на аснова колкасных прымет (рот у бацькі нас было пяць ратоў).
Амонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі у мове.
Поўнае гукавае супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы амонімамі: вузел (месца злучэння канцоў ніткі) вузел (мера хуткасці судна).Амонімы падзяляюцца на:
1) лексічныя, якія належаць да адной і той жа часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх граматычных формах: пара ‘два аднолькавыя прадметы’ пара ‘вада ў газападобным стане’;
2) марфалагічныя амонімы (амаформы), якія маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной ці некалькіх формах: палю, палі ‘вырываю пустазелле’ палю, палі ‘падтрымліваю агонь’;
3) фанетычныя амонімы (амафоны), якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца: код кот, плод плот;
4) графічныя амонімы (амографы), якія пішуцца аднолькава, але маюць рознае значэнне і націск: мука (пакуты) і мука (з якой выпякаюць), краты (решетка) і краты (жывелы).
Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, шаржаў, жартаў, каламбураў.
Сінонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі у мове.
Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.
Паводле ўзнікнення і ўжывання сінопімы падзяляюцца на:
1) семантычныя, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы: лес гай, бор, дуброва; сябар таварыш, друг, прыяцель;
2) стылістычныя, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай: плакаць, галасіць, румзаць, усхліпваць, разводзіць сырасць;
3) семантыка-стылістычныя, якія адрозніваюцца і сэнсам, і афарбоўкай: павозка, брычка, калясніца, таратайка.
Трэба адзначыць таксама і кантэкстуальныя аўтарскія сінонімы словы, якія становяцца сінанімічнымі ў пэўным кантэксце (Кляны палалі, гарэлі, зіхацелі пад промнямі).
У мове мастацкай літаратуры за кошт сінонімаў ствараюцца яркія, сакавітыя вобразы, тонка выпісваюцца пейзажныя замалёўкі, дэталізіруецца вобраз, думка аўтара.
Антонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі у мове. Паронімы.
Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі: дзень ноч, весела сумна. Антонімы сустракаюцца сярод розных часцін мовы: назоўнікаў (шум цішыня), прыметнікаў (брудны чысты), прыслоўяў (рана позна). Антанімічнымі могут быць як рознакаранёвыя словы (злы добры), так і словы з тым жа коранем (праўда няпраўда). Умелае выкарыстанне антонімаў надае мове выразнасць і дакладнасць, эмацыянальна падсвечвае змест выказвання. На выкарыстанні антонімаў пабудаваны антытэза, аксюмаран.
Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі: адрасат адрасант, абонент абанемант, карысны карыслівы. Гукавое падабенства прыводзіць да няправільнага ўжывання паронімаў у мове, у выніку чаго парушаецца сэнс выказвання, узнікаюць моўныя памылкі.
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
Лексіка беларускай мовы складвалася, няспынна развівалася і ўдасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. У сувязі з гэтым вылучаюць:
1) агульнаславянскую лексіку, якая існуе ад пачатку 3 тыс. да н.э. да сярэдзіны 1 тыс. н.э. Сюды ўвахлдзяць назвы людзей, частак цела (чалавек, унук, рот, шыя); назвы адрэзкаў часу (зіма, восень, год); назвы жывых істот (каза, конь, кот); назвы колераў, якасцей (белы, малы, малады); займеннікі і інш.;
2) усходнеславянская лексіка (агульная для рускай, беларускай і ўкраінскай мовы): назвы птушак, звяроў (кошка, сабака, галка); назвы страў (корж, пірог); назвы часавых адрэзкаў (сёння, заўтра, пасля); лічэбнікі 40, 90 і інш.;
3) уласнабеларуская лексіка (пласт лексікі ад 13 14 ст. да нашых часоў): назвы атмасферных з’яў (заранка, золак, надвор’е); тэрміны (дзейнік, пытальнік, клічнік); словы абапал, бусел, сейбіт, лазня і інш.
4) запазычаныя словы: са славянскіх моў (польская,руская, украінская) і з неславянскіх мош (балтызмы: свіран, пуня, гірса, стог; цюркізмы: гарбуз, кабан, ішак, барабан; скандынавізмы: якар, кляймо, Аскольд, Алег; грэцызмы: анархія, гегемонія; галіцызмы: салон, адэкалон, суфлёр; англіцызмы: плед, нейлон, тост).
Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання.
Лексічны склад беларускай мовы паводле сферы ўжывання неднародны. Ён падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжытку.
Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, якія бытуюць на тэрыторыі ўсёй дзяржавы і ўдасцівы ўсім стылям беларускай мовы: возера, лес,сані, плуг, далёка, горача, холадеа. Гэта словы агульнанародныя, зразумелыя ўсім носьбітам мовы.
Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, якія бытуюць толькі на пэўнай тэрыторыі (дыялектная лексіка, дыялектызмы: пяюн певень, жывёла худоба, гняздо кубло) або ў асяроддзі людзей пэўнай прафесіі (прафесійная лексіка, якая складаецца з тэрмінаў: ромб, дзейнік, рэакцыя і прафесіяналізмаў: рубанак, фуганак, правіла, разварот) ці сацыяльнай групы людзей (жаргонная лексіка, жарганізмы: лапстыр пастух, хвост, зубрыць, кол).
Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы.
Фразеалагізм гэта ўстойлівая, узнаўляльная, сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем. Паводле семантычнай звянасці кампанентаў падзяляюцца:
1) ідыёмы, або фразеалагічныя зрашчэнні гэта такія цэласныя, семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, сэнс якіх не выводзіцца з сумы значэнняў слоў. Напрыклад, біць бібікі гультаяваць, збіцца з панталыку памыліцца;
2) фразеалагічныя адзінствы гэта такія семантычна непадзельныя адзінкі, сэнс якіх часткова матываваны значэннем састаўных кампанентаў. Напрыклад, апусціць рукі страціць упэўненасць, гуляць з агнём рызыкаваць;
3) фразеалагічныя злучэнні гэта такія ўстойлівыя звароты, якія не маюць цэласнага сэнсу. Значэнне іх вынікае са значэння кампанентаў: мець значэнне, браць пад увагу, акінуць вокам.
Фразеалагізмы суадносяцца з пэўнамі часцінамі мовы. Таму вызначаюцца: дзеяслоўныя ф. (згубіць галаву), назоўнікавыя (апошняе слова), прыметнікавыя (з боку прыпёку), прыслоўныя (на адной назе), займеннікавы (ваш брат, як адзін).
Прынцыпы арфаграфіі. Напісанні, заснованыя на іх.
1. Фанетычны прынцып гэта такі прынцып, згодна з якім напісанне літар (арфаграм) супадае з іх літаратурным вымаўленнем, г.зн на пісьме перадаюцца фанетычныя пазіцыйныя чаргаванні фанем на аснове прамой адпаведнасці гук літара (чаргаванні э, о, а: цэны цана, воды вада; словы з прыстаўкай без-: бездапаможны, беспамылковы).
2. Марфалагічны прынцып гэта такі прынцып, пры якім незалежна ад вымаўлення нязменна захоўваецца графічнае адзінства марфемы (аднастайнасць напісання суфіксаў, каранёў, прыставак, канчаткаў).
3. Традыцыйны прынцып гэта такі прынцып, пры якім захоўваецца напісанне, замацаванае традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова (словы дзевяты, дзесяты, семнаццаць і інш.).
4. Дыферэнцыйны прынцып выкарыстоўваецца для адрознення слоў або іх форм, якія супадаюць у вымаўленні (агульныя і ўласныя назоўнікі: Раман і раман і інш.).
Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноуных марфем слова.
Марфема найменшая частка слова з пэўным значэннем (лексічным або граматычным). Да марфем адносяцца корань і афіксы: прыстаўкі, суфікс, канчатак, постфікс, інтэрфікс.
Корань абавязковая марфема, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных слоў: балот-а, балотн-ы, балотц-а.
Канчатак (флексія) зменная службовая марфема, якая ўтварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі слоў у сказе.
Прыстаўка (прэфікс) афікс, які знаходзіцца ў складзе простай асновы перад коранем: вы-ехаць, ня-смелы.
Суфікс афікс, які знаходзіцца ў складзе простай асновы пасля кораня: пчал-яр, ляс-нік.
Постфікс афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка: збіраю-ся, збірац-ца, што-сь.
Інтэрфікс афікс, які ўжываецца пміж дзвюма простымі асновамі ў складанай: земл-я-роб, пяц-і-павярховы.
Асноуныя спосабы утварэння слоу у беларускай мове.
1) суфіксальны утварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы суфікса: помніць помнік;
2) прыставачны утварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы прыстаўкі: унук праўнук;
3) постфіксальны утварэнне слоў далучэннем да ўтваральнага слова постфікса: што штосьці, насіць насіцца, куды кудысьці;
4) прыставачна-суфіксальны утварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы адначасова суфікса і прыстаўкі: бераг прыбярэжны, без дома бяздомны;
5) прыставачна-постфіксальны утварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы прыстаўкі і постфікса: бегчы – разбегчыся;
6) субстантывацыя гэта пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі: вартавы, хворы, малы;
7) лексіка-семантычны расшчапленне значэнняў мнагазначнага слова, якое вядзе да ўзнікнення амонімаў: ліст (расліна) і ліст (пісьмо);
8) складанне спосаб утварэння слоў, пры якім апошні кампанент (апорны) з’яўляецца цэлым словам, а папярэдні _ аснова ці цэлае слова: бела-ружовы, ільнозавод, псіхолаг;
9) складана-суфіксальны гэта змешаны спосаб, пры якім складанне спалучаецца з суфіксацыяй: збожжаўборачны, пяцігадовы;
10) зрашчэнне спосаб словаўтварэння, пры якім кампаненты словазлучэння аб’ядноўваюцца ў адно слова і пішуцца разам: вечназялёны, глыбркапаважаны;
11) абрэвіяцыя спосаб утварэння складанаскарочаных слоў шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак цэлага слова: ВНУ вышэйшая навучальная ўстанова.
Агульная характарыстыка назоуніка як часціны мовы.
Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы, а мноства прадметаў або тоесных цалкам, або з агульнай дамінантнай рысай; другія ж абазначаюць асобныя предметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх. У адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. Канкрэтныя i абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы, але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні, не спалучаюцца з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку.
Катэгорыя роду. У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцце па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род.
Катэгорыя ліку. Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, словы толькі з множным лікам. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы, рэчыўныя назоўнікі, адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану, зборныя назоўнікі, назвы месяцаў, напрамкі свету. Словы толькі з множным лікам складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы, некаторыя абстрактныя паняцці, паўтаральныя дзеянні, працэсы, пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады, некаторыя ўласныя імёны, назвы сукупнасці чаго-небудзь, найменні частак цела. Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню.
Катэгорыя склону.Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны паміж словамі ў сказе або у словазлучэнні і праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе. У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў.
У сказе выступаюць у ролі дзейніка, выказніка, азначэння, дапаўнення і акалічнасці.
Назоунікі першага скланення і іх склонавыя канчаткі у адзіночным ліку.
Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам –а, -я: кропля, Радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы і націску.
Аснова можа заканчвацца на
цвёрды зацвярдзелы г,к, х мяккі
вада, школа, хата мяжа, шаша, кара нага, рука, страха ралля, пожня, зямля
У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі
-е пры аснове на цвёрды:вадзе, школе, хаце, у вадзе, у школе, у хаце.
пры асновке на г,х, якія чаргуюцца з з,с: назе, страсе, на назе, на страсе
-ы пры зацвярдзелай аснове: мяжы, шашы, кары, на мяжы, на шашы, на кары.
Пры аснове на к, што чаргуецца з ц і нацiск падае толькі на аснову: рэчцы, лыжцы, на рэчцы, у лыжцы.
-і толькі пры мяккай аснове: раллі, пожні, зямлі, на раллі, на пожні, на зямлі.
-э толькі пры аснове на к, якое чаргуецца з ц, і націск падае на канчатак: мука – муцэ, у муцэ; шчака – шчацэ, на
шчацэ; дачка – дачцэ, аб дачцэ.
У творным склоне могуць ужывацца канчаткі
-ой (-ою),
-ёй (-ёю) пад націскам:
зямлёй (ёю), страхой (ою), дачкой (ою).
-ай (-аю),
-яй (-яю) не пад націскам:
рэчкай (аю), песняй (яю), пожняй (яю).
Назоунікі другога скланення і іх канчаткі у родным і месным склонах адзіночнага ліку.
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
Да другога скланення адносяцца:
1. Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, воцат, цукар, агонь, Алесь, Іван.
2. Назоўнікі тыпу: Пятро, Дняпро.
3. Назоўнікі на –а з ацэначнымі суфіксамі –іск-а(-ыск-а), -ішч-а: агніска, вятрыска, гарадзішча.
4. Назоўнікі ніякага род, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на –о(-ё), -а, -е: вядро, рыззё, мора, поле.
5. Пяць назоўнікаў на –мя: семя, вымя, полымя, бярэмя, імя.
Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне
З канчаткам –а(-я) ўжываюцца:
назоўнікі з суфіксам –ок: беражок –беражка, лясок – ляска, садок –садка, вяршок – вяршка, лужок – лужка.
назоўнікі, якія абазначаюць:
1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, асла, брыгадзіра.
2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра.
3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота, языка. Выключэнне: твару.
4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, грашовыя адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра, тыдня.Выключэнне: веку, ранку, абеду; згоду ў гол, без году тыдзень.
5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці: дзейніка, дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба.
6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба.
7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа.
8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.
З канчаткам –у(-ю) ўжываюцца:
1.Назоўнікі, якія абазначаюць:
абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы,а таксама апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: вопыту, болю, характару, ад’езду, кашлю, болю, падвозу, голаду, жалю, смутку, колеру, поспеху, ідэалу;
напрамкі ў прасторы, месца, форму, памер, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, моманту, але: ПОЎДНЯ;
грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму;
з’явы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, ветру, пажару, галалёду;
розныя захворванні: апендыцыту, тыфу, радыкуліту, грыпу;
розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу.
2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць:
розныя рэчывы, масу, матэрыялы хімічныя элементы і злучэнні, лякарствы, некаторыя віды ежы: бензіну, клею, халадніку, пеніцыліны, квасу, натрыю, цукру, але: АЎСА, ХЛЕБА.
3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару, тыражу, фальклору, люду.
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў месным склоне адзіночнага ліку
-е усе асабовыя (у тым ліку і ўласныя назвы) і неасабовыя назоўнікі пры аснове на цвёрды: на мосце, ілбе, у доме,
у запісе, пры сыне, гарманісце, браце, Якубе Коласе, Максіме;
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове на г,х, якія чаргуюцца з з,с: у кажусе, на возе, лузе.
-ы усе неасабовыя назоўнікі пры зацвярдзелай аснове: на карандашы, сонцы, аб дажджы.
-і усе неасабовыя назоўнікі пры аснове толькі пры мяккай аснове: у жыцці, полі, пакоі, на алені, агні.
-у асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і на г,к,х : пры камандзіру, настаўнiку, геолагу, пастуху;
усе неасабовыя назоўнікі з асновай на к: у сшытку, пяску, на азярку;
агульныя і ўласныя назоўнікі з асновай на г,х, калі яны не змяняюцца на з,с: жаху, подыху, подзвігу (абстрактныя паняцці); тварагу, мозгу, пуху (рэчыўныя паняцці); Алегу, Цімоху, Бугу (уласныя назвы);мітынгу, дыялогу, штрыху (назоўнікі іншамоўнага паходжання);
назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях: на хаду, на ляту, на віду, з разбегу, жыць у ладу.
назоўнік пост: стаяць на пасту
-ю асабовыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры герою, Міхасю, Мікалаю.
-э некаторыя назоўнікі ніякага роду з націскам на канчатку: малако – у малацэ;
назоўнік двор: сустрэліся на двары (участак каля дома) – спявалі на дварэ (на вуліцы).
Рознаскланяльныя назоунікі, асаблівасці іх склонавых канчаткау. Нескланяльныя назоунікі.
Рознаскланяльныя назоўнікі гэта назоўнікі, што ў парадыгме маюць канчаткі розных тыпаў скланення. Да іх адносяцца:
1) назоўнікі ніякага роду, што з’яўляюцца назвамі маладых істот, з канчаткам –я (-ё): дзіця, жарабя, жарабё. У родным, давальным і месным склоне адз. ліку яны маюць канчатак –і (як назоўнікі 3 скланення): дзіцяці, птушаняці. У творным канчатак –ём (як назоўнікі 3 скланення): жарабём. У мн. ліку у родным і вінавальным склонах маюць нулявы канчатак: качанят, у давальным –ам: качанятам, у творным -амі: качанятамі, у месным -ах: качанятах.
2) тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя, якія скланяюцца як назоўнікі 2 скланення з мяккай асновай;
3) назоўнікі муж. Роду з канчаткам –а (-я): бацька, стараста, дзядуля і назоўнікі агульнага роду, калі яны абазначаюць асоб муж. Полу: плакса.
У родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі 1 скланення: мужчыны; мужчыну; у давальным і месным маюць канчаткі 1 і 2 скланення(пад націскам –е, -і, не пад націскам -у; у творным склоне пад націскам маюць канчаткі 1 скланення, не пад націскам 2.
Нескланяльныя гэта назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і ліках. Гэта:1) назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: кенгуру; 2) уласныя іншамоўныя назоўнікі: Дзідро; 3) прозвішчы на зычны, якія належаць асобам жаночага полу: Корбут, Сінюк, фрау Шмідт; 4) славянскія прозвішчы на о: Шайко; 5) складанаскарочаныя словы літарнага тыпу: СНД, ЗША.
Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы.
Прыметнік самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і выражае гэтае значэнне ў катэгорыях роду, ліку і склону. У сказе прыметнік выконвае функцыю азначэння, дапасуючыся да назоўніка або субстантававаных часцін мовы.
Прыметнікі падзяляюцца на наступныя разрады:
1) якасныя абазначаюць прыметы прадметаў, што могуць праяўляцца ў рознай ступені: кароткі карацейшы; маюць ступени параунання, полную и кароткую форму;
2) адносныя абазначаюць прымету прадметаў праз іх адносіны да прадмета або іншай прыметы: матэрыялу або рэчыва (сярэбраны паднос), месца і часу (сучаснае жыццё), прызначэння (сталовы нож);
3) прыналежныя абазначаюць прыметы прадметаў праз іх прыналежнасць пэўнай асобе ці жывой істоце: рыбакова хата, буслава гняздо.
Ступені параунання якасных прыметнікау. Формы аценкі прыметнікау.
Большасць якасных прыметнікаў утварае дзве формы ступеней параўнання вышэйшую і найвышэйшую, якія бываюць простыя і складаныя.
Формы вышэйшай ступені параўнання паказваюць, што якасць уласціва прадмету ў большай ці ў меншай ступені ў параўнанні з іншым прадметам або некалькімі прадметамі.
Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца з дапамогай суфікса –ейш- (-эйш-), які далучаецца да асновы прыметніка разам з канчаткам: мілы мілейшы, дужы дужэйшы.
Некалькі прыметнікаў утвараюць простую форму вышэйшай ступені параўнання далучэннем суфікса –ш- да суплетыўнай асновы: вялікі большы, добры лепшы.
Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца спалучэннем з прыметнікам прыслоўяў больш (болей), менш (меней): больш дужі, болей сталыя.
Формы найвышэйшай ступені параўнання паказваюць, што якасць уласціва прадмету ў найбольшай або найменшай ступені ў параўнанні з усімі прадметамі.
Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшай ступені параўнання: мілейшы наймілейшы, лепшы найлепшы.
Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца спалучэннем з прыметнікам займенніка самы, прыслоўяў найбольш (найболей), найменш (найменей): самы дужы, найбольш дужы.
Якасныя прыметнікі маюць формы, якія абазначаюць розную ступень якасці або непаўнаты яе без параўнання з іншымі прадметамі: сіненькі, жаўтаваты.
Гэтыя формы называюць формамі ацэнкі. З дапамогай суфікса –еньк-, -эньк-, -аньк- утвараюцца формы зпамяншальна-ласкавым значэннем; значэнне высокай меры якасці надаюць прыметнікам суфіксы –ізн-, -ізарн-; недастатковую якасць або яе непаўнату абазначаюць прыметнікі з суфіксамі – ав-, -яв-, -ават-.
Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.
Лічэбнік самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі, колькасць прадметаў ці парадак іх пры лічэнні: восем, сорак шэсць, восьмы. Лічэбнік як самастойная часціна мовы мае пэўныя граматычныя катэгорыі. Усе лічэбнікі, за выключэннем дзевяноста, паўтара, паўтары, скланяюцца, як назоўнікі (восем, васьмі, васьмю) або як прыметнікі (восьмы, восьмага). Адны лічэбнікі не маюць катэгорыі роду і ліку (тры, сем, адзінаццаць), а другія маюць (трэці, трэцяя).
У сказе лічэбнікі выконваюць сінтаксічную функцыю дзейніка (На лавачцы сядзелі тры старыя жанчыны), выказніка (Глыбіня возера сем метраў), азначэння (З першых дзён жыцця чалавек пачынае развівацца як асоба), дапаўнення (Ён падзякаваў сястры за два тыдні гасціннасці), акалічнасці (Калі завіталі сюды другі раз, не заўважылі таго дрэва).
Лічэбнікі паводле структуры бываюць простыя, складаныя і састаўныя. Паводле значэння падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
Скланенне лічэбнікау розных разрадау.
Скланенне колькасных лічэбнікаў:
1. Лічэбнікі адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як прыметнікі з асновай на цвёрды або як указальныя займеннікі той, гэты.
2. Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве) ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя арозненні і маюць дзве разнавіднасці: цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага або ніякага роду, і мяккую, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду.
3. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі 3 скланення тыпу радасць.
4. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму. Лічэбнікі сорак, сто змяняюць форму ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага.
5. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова.
6. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1 скланення з асновай на зацвярдзелы (задача), а мільён, мільярд як назоўнікі 2 скланення мужчынскага роду на цвёрды зычны.
7. У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца, як колькасны лічэбнік, а назоўнік як парадкавы.
8. Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму.
Скланенне парадкавых лічэбнікаў: Скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. У састаўных парадкавых лічэбнікаў пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова.
Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы. Разрады займеннікау.
Займеннік самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, асобу, прымету, колькасць, але не называе іх. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі займеннікі суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. На аснове гэтага выдзяляюцца групы: займеннікі-назоўнікі (маюць абагульнена-прадметнае значэнне: хто, што, нешта, хтосьці), займеннікі-прыметнікі (маюць абагульнена-якаснае значэнне: які, чый, каторы, ніякі, нічый, нейкі, нечы) і займеннікі-лічэбнікі (маюць абагульнена-колькаснае значэнне: некалькі, столькі). Усе займеннікі маюць катэгорыю склону. Многія змяняюцца па родах і ліках.
У сказе займеннікі выступаюць у ролі дзейніка, азначэння, дапаўнення, радзей у ролі выказніка і акалічнасці.
Паводле значэння падзяляюцца на дзевяць разрадаў:
1) асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны)
2) зваротны (сябе)
3) прыналежныя (мой, твой, ваш, наш)
4) указальныя (гэты, той, такі, столькі, гэтулькі)
5) азначальныя (сам, самы, увесь, кожны, іншы)
6) пытальныя (хто, што, які, чый, колькі)
7) адносныя (хто, што, які, чый, колькі)
8) адмоўныя (ніхто, нішто, ніякі, нічый)
9) няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, нейкі, некалькі, што-небудзь, хто-небудзь).
Характарыстыка катэгорый пераходнасці- непераходнасці, зваротнасці-незваротнасці, стану, трывання дзеясловау.
Паводле адносін дзеяння, выражанага дзеясловам, да аб’екта ўсе дзеясловы падзяляюцца на пераходныя (абазначаюць дзеянне, якое непасрэдна пераходзіць на аб’ект, і кіруюць назоўнікам у вінавальным склоне без прыназоўніка: збіраць ягады) і непераходныя (абазначаюць дзеянне, не накіраванае непасрэдна на аб’ект: хадзіць, хварэць, адпачываць). Пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі, калі да іх далучаецца постфікс –ся (-ца, -цца).
Дзеясловы падзяляюцца на зваротныя (абазначаюць дзеянні, працэсы, якія накіраваны на сам суб’ект і сканцэнтраваны ў самім суб’екце) і незваротныя. Дзеясловы з постфіксам –ся зваротныя, без яго незваротныя.
Граматычная катэгорыя стану выражае адносіны паміж дзеяннем і суб’ектам дзеяння, а таксама паміж дзеяннем і аб’ектам дзеяння. Выдзяляюць залежны стан (абазначае дзеянне, утворанае граматычным аб’ектам і накіраванае на граматычны суб’ект: зямля пакрывалася цвёрдаю скарынкаю) і незалежны стан (дзеянне актыўна накіравана на які-небудзь прадмет або асобу: лаўлю рыбу).
Трыванне граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння ці стану да яго мяжы, закончанасці. Адрозніваюцца два трыванні: закончанае (дзеясловы выражаюць дзеянне, якое паказвае на яго вынік, закончанасць: падпісаць, зрабіць) і незакончанае (дзеясловы выражаюць працяглае, незакончанае дзеянне, якое паўтараецца, не дасягае пэўнай мяжы: пісаць, карміць).
Характарыстыка катэгорый ладу, часу, асобы, ліку, роду дзеясловау.
Катэгорыя ладу выражае адносіны дзеяння ці стану да рэчаіснасці. Яно можа быць рэальным: рашаю ці нерэальным пажаданым, магчымым: рашай, рашаў бы. У залежнасці ад гэтага выдзяляюцца тры лады:
1. Абвесны абазначае дзеянне (стан), якое працякае ў цяперашнім, пролшлым ці будучым часе: кашу касіў, косім. Яму ўласцівы формы асобы і ліку.
2. Загадны выражае пабуджэнне да дзеяння: рашай. Мае формы 2 і 3 асобы адзіночнага ліку, 1, 2 і 3 асобы множнага ліку.
3. Умоўны абазначае дзеянне пажаданае ці магчымае, якое можа адбыцца толькі пры пэўных умовах: Каб да маіх год ды яшчэ і здароўе, дык я табе тут горы варочаў бы.
Катэгорыя часу выражае адносіны дзеяння ці стану да моманту гутаркі: цяперашні, будучы і просты час.
Катэгорыя асобы паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка (суб’екта) да таго, хто гаворыць (выдзяляюцца 1, 2 і 3 асобы: рашаю, рашаеце, рашаюць).
Дзеясловы маюць катэгорыю роду (мужчынскі, жаночы і ніякі) і ліку (адзіночны і множны: рашае і рашаюць).
Спражэнні дзеясловау.
Спражэнне – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім (будучым простым) часе абвеснага ладу.
Адзіночны лік
Асоба 1 спражэнне Канчаткі 2 спражэнне Канчаткі
1-я
Я
2-я
Ты
3-я
Ён (яна,
яно) Чытаю, пішу, вязу, бяру
Чытаеш, пішаш, вязеш, бярэш
Чытае, піша, вязе, бярэ -у (-ю)
-еш (-эш, -аш)
-е (-а, -э) Мару, салю, прашу
Марыш, соліш, просіш
Марыць, соліць, просіць -у (-ю)
-іш(-ыш)
-іць(-ыць)
Множны лік
Асоба 1    спражэнне Канчаткі 2   спражэнне Канчаткі
1-я
Мы
2-я
Вы
3-я
Яны Чытаем, пішам, вязем, бяром
Чытаеце,пішаце,везяце, бераце
Чытаюць, пішуць, вязуць, бяруць -ем (-ём, ом, -ам)
-еце (-яце,-аце)
-уць(-юць) Марым, солім, просім
Марыце,соліце, просіце
Мараць,соляць, просяць -ім(-ым)
-іце(-ыце)
-аць(-яць)
Спражэнне дзеясловаў можна вызначаць па неазначальнай форме.
Да 2-га спражэння належаць:
- дзеясловы на –іць (-ыць), акрамя аднаскладовых (ліць, шыць, жыць) і ўтвораных ад іх (паліць, зашыць, нажыць);
- дзеясловы гнаць, залежаць, стаць, спаць, гнаць, баяцца
Усе астатнія дзеясловы належаць да 1-га спражэння.
Адрозніваць дзеясловы І і ІІ спражэнняў можна і па канчатках 3-й асобы множнага ліку. Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі –уць (-юць): бяруць, мыюць; а дзеясловы ІІ спражэння –аць, (-яць): ляцяць, мочаць.
Адрозненне паміж дзеясловамі І і ІІ спражэння выяўляецца ў 3-й асобе адзіночнага ліку. Дзеясловы ІІ спражэння маюць у канчатку –ць: косіць, поіць; дзеясловы І спражэння не маюць у канчатку –ць: піша, нясе.
Дзеясловы бегчы, есці, даць – рознаспрагальныя.
У дзеясловах з націскным канчаткам у 2-ой асобе множнага ліку націск падае на апошні склад: вязеш – везяце, бярэш – бераце, жывеш – жывяце.
Агульная характарыстыка дзеепрыметніка як формы дзеяслова. Дзеепрыметны зварот.
Дзеепрыметнік гэта неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння. Злучае ў сабе граматычныя адзнакі дзеяслова і прыметніка. Утвараюцца ад дзяеясловаў і маюць агульнае з імі значэнне: напісанае сачыненне.
Мае граматычныя катэгорыі трывання, часу, стану, як і дзеяслоў. Як і прыметнік, мае формы роду, ліку і склону.
У сказе выконвае ролю азначэння або выказніка.
Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметны зварот сінтаксічна непадзельнае дзеепрыметнікавае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа і адасабляецца, калі стаіць пасля азначаемага слова: Стагі нагадвалі дзіўнае войска, рассыпанае на шырокім прасторы.
Утварэнне і ужыванне дзеепрыметнікау у беларускай мове.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных прыставачныхдзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфікса –л- і канчаткаў: пачырване-л-ы а таксама суфіксаў –ш-, -ўш- і канчаткаў прыметнікаў ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: заросшая, маўчаўшая..
Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў –уч- (-юч-) ад дзеясловаў 1 спражэння і –ач- (-яч) ад дзеясловаў 2 спражэння: дрыжачы.
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў –н-, -ен-, -ан-, -т-: намаляваны, прынесены, забыты.
Уласцівы беларускай мове дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-. Яны ўжываюцца пашырана. Ужыванне дзеепрыметнікаў прошлага часу незалежнага стану з суфіксамі –ш-, -ўш- абмежавана.
Ужыванне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу залежнага стану з суфіксамі –ем-, -ім, як і зваротных дзеепрыметнікаў, лічыцца парушэннем нормы.
Агульная характарыстыка дзеепрыслоуя як формы дзеяслова. Дзеепрыслоуны зварот.
Дзеепрыслоўе нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам: Налятаўшыся, кожнае птушанё вярталася дамоў.
Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць агульную з імі аснову і лексічнае значэнне. Маюць катэгорыю трывання, незалежнага стану, могуць быць зваротнымі. У сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння, часу, прычыны і інш.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў 1 спражэння з дапамогай суфікса –учы (-ючы-) і дзеясловаў 2 спражэння з дапамогай суфіксаў –ачы (-ячы-): беручы, просячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы прошлага часу з дапамогай суфікса –ўшы- і –шы: схіліўшы.
Дзеепрыслоўе з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўны зварот, які ў сказе выступае як адзін член сказа і на пісьме адасабляецца.
Агульная характарыстыка прыслоуя як часціны мовы. Утварэнне і правапіс прыслоуя.
Прыслоўе самастойная нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану (калі адносіцца да дзеясловы ці дзеепрыслоўя), прымету якасці або прадмета (калі адносіцца да прыметніка ці дзеепрыметніка, назоўніка). Прыслоў бываюць азначальныя (якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці) і акалічнасныя (месца, часу, мэты, прычыны).
Якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання (простую і складаную): ветлівей больш ветлівей.
У сказе часцей за ўсё выступаюць ў ролі акалічнасці месца, часу, спосабу дзеяння, меры і ступені, прычыны, мэты. Могуць быць выказнікам, дзейнікам ці дапаўненнем.
Прыслоўі папаўняюцца за кошт іншых часцін мовы і ўтвараюцца ад розных іх форм. Пераход розных форм зменных часцін мовы ў прыслоўі называецца адвербіялізацыяй (творны склон назоўнікаў: летам, следам).
Таксама выдзяляюцца суфіксальны спосаб (добра, весела), прыставачны (назаўтра), прыставачна-суфіксальны (злева).
Пішуцца разам прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў, калі гэты назоўнік самастойна не ўжываецца (здуру, наўмысна); утвораныя ад кароткіх і поўных прыметнікаў з прыназоўнікам (здаўна, здалёк); утвораныя ад лічэбнікаў (удвух); утвораныя шляхам спалучэння прыставак і постфікса з прыслоўямі (незадоўга, кудысьці); складаныя прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што і сама (штораз, тамсама); прыслоўе мімаволі.
Пішуцца праз злучок прыслоўі з прыстаўкай па- (па-зімняму, па-дзіцячы, па-чалавечы); складаныя прыслоўі, утвораныя шляхам паўтарэння (далёка-далёка); прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам-небудзь (абы-куды, калі-небудзь).
Агульная характарыстыка прыназоуніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоунікау з адным і нескалькімі склонамі.
Прыназоўнік службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) і іншымі словамі ў словазлучэнні ці сказе. Гэта нязменныя словы, якія не маюць свайго значэння, заўсёды звязаны з граматычнымі формамі слоў.
Могуць быць вытворныя (замест, апрача, за выключэннем, нягледзячы) і невытворныя (а, ад, па, пры). Па структуры падзяляюцца на простыя (ад, за), складаныя (з-за, па-за) і састаўныя (на працягу).
Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным (з родным: ад, да, дзеля, з-за; з давальным: к, насуперак, дзякуючы; з вінавальным: пра, праз; з творным: над, перад, па-за; з месным: пры) ці некалькімі склонамі (з вінавальным і творным: за, пад; з вінавальным і месным: аб, на; з родным і творным: між, паміж; з родным, вінавальным і творным: з, са; з родным, вінавальным і месным: у, ва; з давальным, вінавальным і месным: па).
Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікау.
Злучнік службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа,частак складанага сказа, а таксама самастойных сказаў у тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і інш.)
Паводле паходжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя (і, а, але, бо, або) і вытворныя (суадносяцца са словамі іншых часцін мовы: таму, што, хай, з прычыны таго што).
Паводле структуры бываюць простыя (і, а, ды, або) і састаўныя (як быццам, так што).
Паводле спосабу ўжывання падзяляюцца на адзіночныя (ужываюцца ў сказе адзін раз: а, і, ды), паўторныя (ужываюцца пры кожным кампаненце злучэння: і…і, ці…ці, то…то) і парныя (састаўныя злучнікі, кожная частка якіх належыць да розных частак сказа: калі…то, хоць…але, не толькі…але і).
Паводле сінтаксічнай функцыі злучнікі падзяляюцца на:
1) злучальныя ужываюцца для сувязі раўнапраўных сінтаксічных адзінак: спалучальныя (і, ды, і…і), супастаўляльныя (але, а, дык), пералічальна-размеркавальныя (або, або…або, ці…ці), далучальныя,
2) падпарадкавальныя звязваюць сінтаксічна нераўнапраўныя часткі складаназалежнага сказа: часавыя (калі, як толькі), прычынныя (бо, таму што), умоўныя (калі, калі б), мэтавыя (каб, для таго каб), выніковыя (то, дык, таму), уступальныя (хоць, хай), параўнальныя (як, нібы, нібыта) тлумачальныя (што, каб, чым).
Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняу.
Словазлучэнне гэта сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух і больш самастойных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі (дапасавання, кіравання, прымыкання).
Паводле лексічнай спаянасці кампанентаў выдзяляюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні.
Паводле марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента выдзяляюць іменныя 9сусед справа, поўны сіл, двое наперадзе), дзеяслоўныя (чытае кнігу, адпачыўшы трохі), прыслоўныя (даволі лагічна).
Паводле структуры падзяляюцца на простыя (кампаненты звязаны адным відам сувязі) і складаныя (кампаненты звязаны некалькімі відамі сувязі).
Кампаненты ў словазлучэннях звязаны трыма відамі падпарадкавальнай сувязі:
1) дапасаванне такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежны кампанент набывае граматычныя значэнні склону, роду, ліку, уласцівыя галоўнаму кампаненту: гэтым рэйсам, чатырма студэнтамі;
2) кіраванне такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай форме: любіць Радзіму, аддаць дзіця на выхаванне;
3) прымыканне такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны і залежны кампаненты звязаны па сэнсе, а ў ролі залежнага кампанента выступае нязменнае слова: акуратна пісаць, жаданне паступіць.
Класіфікацыя простых сказау.
Простыя сказы ў сваім складзе маюць адну прэдыкатыўную адзінку (граматычную аснову), выражаюць адну закончаную думку.
Яны падзяляюцца на сінтаксічна падзельныя (у якіх можна вызначыць члены сказа) і сінтаксічна непадзельныя сказы (нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа).
Бываюць двухстастаўныя (у складзе ёсць састаў дзейніка і састаў выказніка) і аднасастаўныя (ёсць састаў дзейніка або выказніка).
Развітыя (у складзе апрача галоўных членаў ёсць і даданыя) і неразвітыя (складаюцца толькі з галоўных членаў).
Могуць быць няўскладненыя (не маюць у сваім складзе ні аднародных членаў, ні адасобленых членаў сказа, ні пабочных і ўстаўных канструкцый, ні звароткаў) і ўскладненыя (у іх складзе ёсць аднародныя ці адасобленыя члены сказа, пабочныя і ўстаўныя словы, канструкцыі, звароткі).
Таксама вылучаюць поўныя (характарызуюцца наяўнасцю структурна неабходных членаў сказа) і няпоўныя (апушчаны структурна неабходныя галоўныя ці даданыя члены сказа).
Аднасастауныя сказы і іх тыпы.
Аднасастаўныя сказы гэта асобы структурна- семантычны тып простага сказа з адным граматычным саставам дзейніка або выказніка. Тыпы аднасастаўных сказаў:
1) пэўна-асабовыя гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх у форме асабовага дзеяслова ўказвае на пэўную дзеючую асобу. Галоўны член выражаецца: дзеясловамі 1 і 2 асобы адз. і мн. ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу; дзеясловы загаднага ладу адз. і мн. ліку: Марнуеце час! Чакай мяне ў госці. У сяле нічога не схаваеш;
2) няпэўна-асабовыя гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, якія абазначаюць дзеянне, утворанае няпэўнымі, невядомымі асобамі. Галоўны член выражаецца: дзеясловамі 3 асобы мн. ліку цяперашняга і будучага часу; дзеясловамі прошлага часу множнага ліку: Пашану і славу па кроплях збіраюць. Яму прапанавалі пасаду галоўнага агранома;
3) абагульнена-асабовыя гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае галоўным членам, адносіцца да абагульненай асобы, да кожнага. Галоўны член выражаецца: дзеясловамі 2 асобы цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу з абагульненым значэннем; дзеясловамі загаднага ладу; дзеясловамі 1, 3 асобы мн. і адз. ліку і дзеясловамі прошлага часу: Думай звечара, а рабі зрання. Наняўся, як прадаўся. Чужым дабром не цешацца;
4) безасабовыя сказы гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне, стан незалежна ад дзеючай асобы. Галоўны член выражаецца: безасабовымі дзеясловамі; асабовымі дзеясловамі ў безасабовым значэнні; безасабова-прэдыкатыўнымі словамі са звязкай і без яе, з інфінітывам і без яго; дзеепрыметнікамі залежнага стану ў форме прошлага часу са значэннем выніку дзеяння невядомай асобай; адмоўным словам няма, адмоўнымі канструкцыямі: У акне засінелася. Пахне свежым сенам. Хораша на душы, лёгка, светла! На небе ні хмурынкі;
5) інфінітыўныя сказы гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам: Не злічыць у небе ясных зорак! Нам разам працаваць. Капаць глыбей!
6) намінатыўныя сказы гэта аднасастаўныя дзейнікавыя сказы са значэннем быцця, існавання, наяўнасці прадмета, паняцця, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе. Галоўны член выражаецца: назоўнік у назоўным склоне; колькасна-іменнае спалучэнне, займеннік: Снег. Яліны…Агеньчыкі; Халадэча. Пустота. Вось і грэбля. Пажар!
Няпоуныя сказы і іх тыпы.
Няпоўныя сказы гэта такія сказы, у якіх апушчаны адзін або некалькі членаў сказа, што ўспрымаюцца з кантэксту, сітуацыі. Выдзяляюцца два віды няпоўных сказаў кантэкстуальныя і сітуацыйныя.
У кантэкстуальных апушчаны член сказа ўзнаўляецца з папярэдняга кантэксту: Дырэктар жыў на ўскраіне вёскі, ва ўласнай хаце, Паходня у цэнтры.
Непаўната сітуацыйных сказаў абумоўліваецца абставінамі мовы, сітуацыяй. “Ляцяць!” “Дзе?” затупаў па даху Яраш (размова ідзе пра галубоў).
Выдзяляюць таксама эліптычныя сказы сказы са значэннем існавання, быцця, наяўнасці: Ну добра, мне ўсё адно ў бібліятэку. Над намі цёмнае неба, усыпанае буйнымі зорамі.
Галоуныя члены сказа, іх віды і спосабы выраження.
Галоўныя члены сказа дзейнік і выказнік.
Дзейнік галоўны член сказа, які абазначае суб’ект дзеяння ў форме назоўнага склону адзіночнага ці множнага ліку. У ролі дзейніка звычайна выступаюць назоўнікі, займеннікі і колькасныя лічэбнікі. Дзейнікі падзяляюцца на простыя (складаецца з аднаго структурнага кампанента), складаныя (з двух і больш структурных кампанентаў) і састаўныя (спалучэнне інфінітыўнай звязкі і выказальнага слова).
Выказнік галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета. Паводле структуры вылучаюцца просты, састаўны, складаны.
Просты выражаецца словам ці спалучэннем слоў і бывае дзеяслоўным (дзеясловы абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, інфінітыў) і просты іменны (поўныя і кароткія прыметнікі ў Н. скл.; назоўнікі без прыназоўнікаў; лічэбнікі, займеннікі, выклічнікі). Звонкія песні пяюць жаўрукі. Блакіт небасхілу ясен і чыст.
Састаўныя выказнікі: састаўныя дзеяслоўныя (выказальнае слова ў форме інфінітыва і звязка) і састаўныя іменныя (выказальнае слова, выражанае іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўная звязка). Пачынаюць рабіны ў дварах ружавець. Васілю стала добра, хораша.
Складаныя выказнікі ўключаюць тры і больш структурных кампанентаў з дзеяслоўнай звязкай. Сабраліся ісці закопваць на полі бульбу.
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Працяжнік ставіцца:
-калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне;
-калі абодва галоўныя члены сказа выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне, або адзін з іх лічэбнік, а другі назоўнік у назоўным склоне: Чатыры і пяць дзевяць;
- калі дзейнік і выказнік ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова;
- калі дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік фразеалагізмам з ацэначным значэннем: Нівы вокам не абняць;
-калі перад выказнікам ёсць словы гэта, гэты, вось;
- калі дзейнік выражаны назоўнікам ці займеннікам, а выказнік выклічнікам або гукаперймальным словам: Шчупак у-у-у!
Працяжнік не ставіцца:
- калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік назоўнікам у назоўным склоне;
- калі дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік прыметнікам;
- калі перад выказнікам есць адмоўе не: Сам сабе чалавек не вораг;
-калі дзейнік стаіць пасля выказніка.
Даданыя члены сказа, іх віды і спосабы выраження.
Да даданых членаў сказа адносяцца:
1) дапаўненне даданы член сказа, які абазначае аб’ект дзеяння, стану або прыметы і адказвае на пытанні ўскосных склонаў: Белым снегам замятае вецер чорныя палі. Выражаецца часцей за ўсё назоўнікамі і займеннікамі ва ўскосных склонах. Можа выражацца прыметнікамі, выклічнікамі, фразеалагічнымі словазлучэннямі. Могуць быць прыдзеяслоўныя (прамыя і ўскосныя), прыйменныя (прысубстантыўныя, прыад’ектыўныя), прыадвербіяльныя;
2) азначэнні даданы член сказа, які абазначае прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый? Каторы? Могуць быць дапасаваныя (дапасуюцца да паяснёнага слова ў родзе, ліку і склоне) і недапасаваныя (звязваюцца з паяснёным словам кіраваннем ці прымыканнем);
3) акалічнасць даданы член сказа, які абазначае абставіны і характар дзеяння, стану або праяўлення прыметы. Могуць выражацца прыслоўямі, дзеепрыслоўямі, назоўнікамі, інфінітывамі, фразеалагічнымі і сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі. Выдзяляюць акалічнасці месца, часу, прычыны, мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені.
Аднародныя члены сказа і знакі прыпынку пры іх.
Аднародныя члены гэта два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Паміж аднароднымі членамі ставіцца коска:
1. Звязаны без злучнікаў: Прыляцелі буслы, журавы.
2. Звязанымі з дапамогай адзіночных злучнікаў а, але, ды: Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.
3. Звязаны з дапамогай злучнікаў ці ці, ні ні, або або: Не трэба ні поспехаў танных, ні скідак.
4. Паміж парамі аднародных членаў, звязанымі злучнікам і: Нястомна і радасна, ціха і сумна.
Коска не ставіцца:
1. Калі аднародныя члены звязаны адзіночным спалучальным злучнікам і.
2. Перад злучнікам і, які звязвае розныя аднародныя члены.
3.Паміж азначэннямі, якія не з’яўляюцца аднароднымі.
Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
Азначэнні могуць быць аднародныя і неаднародныя.
Азначэнні аднародныя і аддзяляюцца коскамі:
1) калі пералічваюць прыметы аднайменных прадметаў і адносяцца да назоўнікаў;
2) калі абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета і характарызуюць прадмет з аднаго боку: Крокамі цвёрдымі, мужнымі ідзе па зямлі маладосць;
3) калі два і больш азначэнняў стаіць пасля паяснёнага члена сказа: Зямля, шырокая, бяскрайняя.
Азначэнні неаднародныя і коскамі не аддзяляюцца:
1) калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах: Некуды спяшаецца хуткая цягавітая мурашка;
2) калі першае азначэнне паясняе не назоўнік непасрэдна, а ўсё наступнае спалучэнне ў цэлым.
Азначэнні неаднародныя і не раздзяляюцца коскамі, калі адно з іх выражана якасным прыметнікам, а другое адносным: Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца.
Адасабленне дапауненняу і акалічнасцей.
Акалічнасці адасабляюцца:
1) незалежна ад месца ў сказе, калі выражаюцца дзеепрыслоўным словазлучэннем;
2) калі выражаюцца адным ці некалькімі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння ці стану;
3) калі выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, злучанымі з папярэднімі часткамі сказа злучнікамі як, нібы, быццам.
Не адасабляюцца акалічнасці:
1) выражаныя дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія прымыкаюць да выказніка і па семантыцы блізкія да прыслоўяў;
2) выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія сталі ўстойлівымі выразамі: Мікола маўчаў сцяўшы зубы.
Адасабляюцца дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, звыш, за выключэннем: замест адказу, матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам.
Адасабленне азначэнняу (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткау).
Дапасаваныя азначэнні адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі:
1) калі стаяць пасля паяснёных назоўнікаў і з’яўляюцца развітымі;
2) калі два адзіночныя азначэнні стаяць пасля паяснёных слоў і маюць вялікую сэнсавую нагрузку;
3) калі стаяцб перад паяснёным словам і маюць дадатковае значэнне прычыны, умовы, часу;
4) калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне;
5) калі адносяцца да асабовых займеннікаў, аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам ці іншымі членамі сказа.
Недапасаваныя азначэнні выдзяляюцца коскамі:
1) незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў або ўласных ці агульных назоўнікаў;
2) калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;
3) калі ўдакладняюць змест папярэдніх дапасаваных азначэнняў або нясуць значную сэнсавую нагрузку.
Прыдаткі адасабляюцца:
1) незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовага займенніка;
2)адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх;
3) калі стаяць перад паяснёнымі агульнымі ці ўласнымі назоўнікамі, маюць дадатковае акалічнаснае значэнне;
4) калі развітыя прыдаткі звязваюцца з паяснёнымі словамі злучнікамі ці, або, словамі па прозвішчы, па мянушцы.
Параунальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.
Словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест пэўнага члена сказа або ўсяго выказвання, называюцца параўнальнымі зваротамі. Сродкамі сувязі ў іх з’яўляюцца злучнікі як, нібы, быццам, бы, нібыта, як бы: Цвёрдая, як камень, зямля.
Параўнальныя звароты ў вуснай мове выдзяляюцца інтанацыйна, а на пісьме коскамі. Некаторыя параўнальныя звароты могуць не адасабляцца:
1) калі ўваходзяць у склад выказніка: У затоцы вада была як люстэрка;
2) калі ўваходзяць у склад устойлівых словазлучэнняў: Дождж ліў як з вядра;
3) калі параўнальны зварот паказвае на тоеснасць з’яў, мае значэнне “у якасці”: Абодвух іх Лабановіч ведаў як землякоў.
Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы і знакі прыпынку пры іх.
Пабочнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння адносін таго, хто гаворыць, да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы не з’яўляюцца членамі сказа.
Пабочныя словы пры вымаўленні выдзяляюццца паузамі, а на пісьме коскамі. Пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што, выдзяляюцца коскамі (У рэчцы пад карчамі, калі я не памыляюся, водзяцца ракі).
Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі (Ціт пасеяў лубін, дык (ці веры дасце?), як чарот, жытцо расце).
Устауныя словы, словазлучэнні і сказы і знакі прыпынку пры іх.
Устаўнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння усяго асноўнага выказвання. Яны не звязаны граматычна з астатнімі членамі сказа. Заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. Могуць аднасіцца да ўсяго сказа, часткі сказа, члена сказа. Заўсёды знаходзяцца ў сярэдзіне сказа.
Могуць уключацца ў сказ без злучнікаў і злучальных слоў; з дапамогай злучнікаў і, а, ці; з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў калі, хоць, бо, як.
На пісьме ян выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам коскамі: Пахадзіўшы з гадзіну ў паказаным мне кірунку (а там былі завалы і густы падлесак), я страціў надзею ўбачыць іх.
Звароткі і знакі прыпынку пры іх.
Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, што называюць асобу або прадмет, да якіх звяртаюцца. Люблю цябе, мой родны край! Зваротак можа стаяць у пачатку, сярэдзіне і ў канцы сказа.
1. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска.
2. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік.
3. Калі зваротак стаіць у канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля яго знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй сказа.
4. Калі зваротак стаіць у сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі.
5. Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожны з іх выдзяляецца коскамі.
6. Калі ў ролі зваротка ўжываецца займеннік, пасля яго заўсёды ставіцца клічнік.
7. Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца.
8. Некалькі звароткаў, звязаных паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю, аддзяляюцца адзін ад аднаго коскамі.
Складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку пры іх.
Складаназлучаны сказ гэта такі складаны сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязаны злучальнымі злучнікамі (злучальнай сувяззю). Яны падзяляюцца на:
1) спалучальныя часткі звязваюцца пры дапамозе спалучальных злучнікаў і, ды, злучальных слоў потым, пасля;
2) супастаўляльныя часткі звязваюцца злучнікамі а, ж (жа), але, аднак, затое, толькі, якія паказваюць на супастаўляльныя адносіны;
3) пералічальна-размеркавальныя часткі звязваюцца злучнікамі і і, ні ні, або або, ці, то то, не то не то, якія выражаюць адносіны пералічэння, чаргавання або ўзаемавыключэння з’яў ці падзей;
4) далучальныя часткі звязаны злучнікамі а то, і то, ды і то, якія выражаюць далучальныя адносіны.
Паміж часткамі складаназлучаных сказаў ставіцца коска: Неба амаль бясхмарнае, але у паветры стаіць нейкая імгла.
Коска не ставіцца, калі часткі:
А) маюць агульныя члены сказа ці пабочныя словы: Відаць, тут быў нядаўна рамонт і яшчэ не паспелі зрабіць парадку;
Б) часткі маюць пытальную ці клічную інтанацыю: Ноч плыве ці белы дзень пагас?
В) дзейнік другой часткі выражаны займеннікам сам, суадносны з ім: Крушынскі спыніў каня і сам стаў азірацца навокал.
Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі часткамі, якія маюць свае знакі прыпынку і вызначаюцца самастойнасцю: Край неба наліўся зарою; і сонца ўстала, агнём прамяністым палі і лясы прывітала.
Працяжнік ставіцца, калі:
1) другая частка абазначае хуткую змену падзей, а першая мае будову намінатыўнага сказа: Узмах вясла і сонны бераг пачынае жыць;
2) паміж часкамі з прычынна-выніковымі і ўмоўна-выніковымі адносінамі існуе прцяглая паўза.
Паняцце пра складаназалежны сказ. Віды даданых частак і сродкі сувязі паміж імі у складаназалежным сказе.
Складаназалежны сказ гэта такі складаны сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязаны падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі. Часткі такіх сказаў нераўнапраўныя: адна незалежная галоўная, а залежная называецца даданай. Выдзяляюць даданыя:
1) дзейнікавыя (паміж часткамі суб’ектныя адносіны: злучнікі і злучальныя словы хто, што, дзе, калі, каб);
2) дапаўняльныя (аб’ектныя адносіны: злучнікі і злучальныя словы хто, што, дзе, калі, каб);
3) выказнікавыя (працэсуальныя адносіны: злучнікі і злучальныя словы хто, што, дзе, калі, каб);
4) азначальныя (азначальныя адносіны: злучальныя словы які, што);
5) даданыя месца (прасторавыя адносіны: злучальныя словы дзе, адкуль, куды);
6) даданыя часу (тэмпаральныя адносіны: злучнікі калі, пакуль, як);
7) даданыя прычыны (прычынныя адносіны: злучнікі бо, таму што, што, як);
8) даданыя мэты (мэтавыя адносіны: злучнікі каб, для таго, абы);
9) даданыя ўмовы (умоўныя адносіны: злучнікі калі, каб, як, раз);
10) даданыя ўступальныя (злучнікі хоць, хаця, хай, нягледзячы на тое што, дарма што);
11) даданыя выніку (прычынна-выніковыя адносіны: злучнік так што, злучальныя словы таму, спалучэнне слоў у выніку чаго);
12) даданыя спосабу дзеяння (адносіны спосабу дзеяння: злучнікі што, як, як бы, нібы);
13) даданыя меры і ступені (адносіны меры і ступені: злучнікі і злучальныя словы што, аж, ажно, быццам);
14) даданыя параўнальныя (параўнальныя адносіны: злучнікі як, чым, нібы, бы,як бы);
15) даданыя далучальныя (далучальныя адносіны: злучальнае слова што ва ўскосных склонах).
Складаназалежныя сказы з некалькімі часткамі і знакі прыпынку у іх.
У беларускай мове часта ўжываюцца складаназалежныя сказы з дзвюма або больш даданымі часткамі, якія па-рознаму звязаны з галоўнай часткай і паміж сабой. Яны маюць дзве разнавіднасці:
1. Складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых, пры якім кожная даданая залежыць ад агульнай галоўнай часткі: Стрыжы і жоравы напомнілі мне аб тым, што тэрмін маёй паездкі скончыўся, што трэба і мне збірацца дадому.
Пры гэтым часткі могуць быць аднародныя (адказваюць на аднолькавыя пытанні і адносяцца да аднаго тыпу: Калі ж паблядне золак і цёмнай зробіцца вада, заззяе серабром іголак зор грамада) і неаднародныя (адказваюць на розныя пытанні і адносяцца да розных тыпаў: Пакуль мы размаўлялі, ішоў дождж, які неўзабаве ператварыўся ў лівень).
2. З паслядоўным падпарадкаваннем, пры якім першая даданая залежыць ад галоўнай, другая даданая ад першай даданай і г.д. Даданыя тут размяшчаюцца адна за адной: Любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і развітая, калі мае свайго Караткевіча.
Коскамі аддзяляюцца даданыя , якія знаходзяцца перад галоўнай часткай або пасля яе.
Коска не ставіцца паміж аднароднымі сузалежнымі даданымі, якія звязваюцца пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, або, ці.
Кропка з коскай ставіцца паміж даданымі часткамі або групамі даданых частак, якія развітыя па сваёй будове.
Працяжнікам могуць аддзяляцца даданыя часткі ад галоўнай, калі яны размешчаны перад галоўнай і суправаджаюцца узмоцненай інтанацыяй.
Двукроп’е ставіцца пасля галоўнай або даданай частак пры іх лагічным выдзяленні, а таксама, калі гэтыя часткі раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай.
Беззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку у іх.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы могуць быць з аднатыпнымі часткамі (набліжаюцца да складаназлучаных сказаў) і з разнатыпнымі часткамі (набліжаюцца да складаназалежных).
Коска ставіцца паміж раўнапраўнымі часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў з адносінамі адначасовасці, паслядоўнасці, супастаўлення.
Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі часткамі, у якіх могуць быць свае знакі прыпынку, або паміж часткамі з аслабленай сэнсавай сувяззю.
Двукроп’е ставіцца:
1) калі наступная частка раскрывае, удакладняе змест першай, паміж імі можна ўставіць злучнікі што, як, словы а іменна;
2) калі наступная частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў папярэдняй;
3) калі першая частка абагульняе змест наступных.
Працяжнік ставіцца:
1) калі першая частка абазначае ўмову або час, а другая вынік;
2) калі другая частка абазначае вынік таго, пра што гаворыцца ў першай;
3) калі змаст частак супрацьпастаўляецца.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі і знакі прыпынку у іх.
Сустракаюцца сказы, у якіх аб’ядноўваюцца тры і больш прэдыкатыўных частак, звязаных рознымі відамі сувязі (часам усе тры віды). Знакі прыпынку:
1. Часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі аддзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і часткі складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказаў (коска, двукроп’е, працяжнік).
2. Калі часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі звязваюцца ў блізкія па сэнсе групы, то паміж імі ставіцца коска, кропка з коскай (калі прэдыкатыўныя часткі развітыя і пры працяглай паўзе) або коска і працяжнік (пры супастаўленні).
3. Пасля першай часкі ставіцца двукроп’е, калі наступныя часткі ўказваюць на прычыну або раскрываюць яе змест.
4. Калі паміж часткамі, звязанымі бяззлучнікавай або злучальнай сувяззю, выніковыя адносіны, ставіцца працяжнік.
Сказы з простай мовай і знакі прыпынку у іх.
Простая мова гэта чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей. Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простая мова і словы аўтара.
Калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.
Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то пасля яе ставіцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп’е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.
Калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп’е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і другая частка простай мовы пачынаецца з малой літары.
Калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяць кропка, пытальнік ці клічнік, то перад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставяцца коска (або пытальнік, клічнік і працяжнік, а пасля іх кропка і працяжнік); другая частка простай мовы пачынаецца з вялікай літары.
Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп’е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.
Ускосная мова. Замена простай мовы ускоснай.
Ускосная мова гэта чужое выказванне, якое перадае толькі асноўны сэнс выказвання пэўнай асобы ад імя аўтара (апавядальніка). Яна афармляецца як складаназалежны сказ, у якім галоўная частка гэта словы аўтара (яны паказваюць, каму належыць чужое выказванне), а даданая частка (часцей дапаўняльная, але можа быць дзейнікавая ці азначальная) перадае змест чужой мовы.
Ускосная мова вызначаецца адсутнасцю экспрэсіўных і эмацыянальных сродкаў, форм загаднага ладу дзеясловаў, звароткаў, выклічнікаў, а таксама элементаў размоўнага стылю.
Пры замене простай мовы ўскоснаю трэба кіравацца наступным:
1) калі простая мова апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што;
2) калі простая мова пытальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці або злучальнымі словамі хто, які, дзе і інш;
3) калі простая мова пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб.
Цытаты і знакі прыпынку у іх.
Цытата гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлення цытат своеасаблівыя.
Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара
А: “Ц!”
Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе:
Юрэвіч катэгарычна незгодзен з тымі, хто”…бярэцца сцвярджаць якую-небудзь бязглуздзіцу”.
Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф у двукоссе не бяруцца.
Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.
Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакау прыпынку у беларускай мове.
Пунктуацыя мае два асноўныя значэнні: 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовай мове; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма.
Сістэма знакаў прыпынку ў беларускай мове ўключае кропку, двукроп’е, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коску, кропку з коскай, працяжнік, дужкі, двукоссе. Знакі прыпынку падзяляюцца на: 1) раздзяляльныя, якія служаць для раздзялення самастойных сказаў у тэксце ці асобных членаў простага сказа або сатстаўных частак складанага сказа (кропка, коска, кропка з коскай, працяжнік, клічнік, пытальнік). Гэтыя знакі з’яўляюцца няпарнымі; 2) выдзяляльныя, якія выдзяляюць са структуры сказа асобныя яго часткі: адасобленыя члены сказа, параўнальныя звароты, звароткі, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, простую мову (дужкі, двукоссе, працяжнікі).

Приложенные файлы

  • docx 17767422
    Размер файла: 71 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий