belorussky


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэтімя Максіма Танка»
Факультэт пачатковай адукацыіПлан-канспект заліковага ўрокупа прадмеце «Беларуская мова»1 класс
Тэма: «Я і навакольны свет. Поры года.»
Падрыхтавала:
студэнтка III курса 304 групыЗаяц Паліна Юр'еўнаПраверыла:
Мінск, 2013г.
Мэты: працягваць выпрацоўку вымаўленчых навыкаў пры вымаўленні гукаў у маўленчай плыні, прывучаць да ўзаемакантролю вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай групы, фарміравацт уменні асэнсаванага ўспымання на слых, выпрацоўваць навык чытання на беларускай мове.
Ход урока
Арганіцыйны момант. (Праверка гатоўнасці да ўрока)
На дощцы ў адвольным парадку змешчаны малюнкі адгадак на загадкі з одпісамі:
х...а п...н в...р.
Хоць, здаецца, ледзьве дыша-
А ўжо мора ён калыша,
А як часам уздыхне-
Да зямлі дубы прыгне.
Хто нябачны той асілак,
Што такую мае сілу. (Вецер)
Чарадзей з-за лесу
Грозны выплывае:
Заняла паўнеба
Барада сівая. (Хмара)
Найдабрэйшы ён характар мае.
Калі бесперастанку дождж ілье,
Сам да апошняй ніткиі намакае,
А мне прамокнуць не дае. (Парасон)
II. Маўленчая размінкаВымаўленне заклічкі на памяць хорам:
Дожджык, дожджык-грыбасей,
Ты для нас грыбы пасей,
Дожджык, дожджык-рыбачок.
Злаві рыбку на кручок.
Спачатку вучні ўспрымаюць заклічку на слых, называюць словы, якія маюць спецыфічныя ў параўнанні з рускай мовай гукі. Потым хорам вымаўляюць заклічку. Настаўник сочыць за правільнасцю вымаўлення. Пра памылкі паведамляе сігнальнай карткай.
III. Работа па падручніку (с. 42, заданне 1)
- У якую пару года можа ісці такі дождж? Якія яшчэ поры года вы ведаеце? Адгадайце загадкі і пакажыце адпаведны малюнак.
Снег на полі,
Лёд на рэчцы,
Мяцеліца гуляе-
Калі гэта бывае?
Растае сняжок,
ажывае лужок,
Дзень прыбывае-
Калі гэта бывае?
Сонца пячэ,
Липа цвіце,
Збожжа даспявае-
Калі гэта бывае?
Пуста у палях,
Мокне зямля,
Дождж палівае-
Калі гэта бывае?
- У якім парадку трэба размясціць малюнкі у падручніку? Чаму?
Скажыце, якую пару года вы больш любіце? Чаму?
Сёння будзем вучыцца гаварыць пра поры года на беларускай мове.
Паслухайце прыказкі. Пра якія поры года ў іх гаворыцца?
Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета — за снапы і вазы.
У восень за стол просім.
Лета збірае, а зіма праядае.
Падумайце, чаму так кажуць.
Работа у сшытку (с. 28)
- Паслухайце верш, які называецца "Колеры (цвета) года", і скажыце. якога колеру кожная пара года.
Чытанне верша.
- Пералічыце колеры года. Якім порам года яны адпавядаюць? Чаму? Замалюйце адпаведным колерам малюнкі ў сшытку.
Гульня «Поры года» Слухайце ўважліва і называйце, пра якую пару года гаворыцца (пасля кожнай фразы настаўнік пытае «Якая пара года»):
Снег зграбаюць...
Сена косяць...
У ягады ходзяць...
Бульбу капаюць
Шпакоўні вешаюць...
Жывел пасвяць...
Яблыкі збіраюць...
Тэхніку рамантуюць...
Гародніну захоўваюць...
Бульбу садзяць...
Жыта сеюць...
Грыбы збіраюць...
Зямлю аруць...
Кветкі высаджваюць...
Хлеб убіраюць...
Лісце зграбаюць...
Насенне даглядаюць...
Садавіну перарабляюць...
- Раскажыце па малюнках у сшытку, што робяць зімой, восенню, вяной і летам?
Фізкультхвілінка.
IV. Замацаванне.
Работа па падручніку (с. 42)
Вучні чытаюць подпісы пад малюнкамі. З дапамогай пытанняу настаўніка расказваюць, што адбываецца. Тлумачаць, у якую пару гэта робяць.
работа у падручніку (с. 43)
- Разгледзце малюнкі. Раскажыце, што адбываецца. Як называецца апавяданне? Пакажыце на малюнках:
каляровы пакецік, у яім захоўваюцца дробненькія зярняткі; кволенькія раслінкі, якія зазелянелі на градцы ў кветніку;
прыгожыя кветкі, якія расцвілі ў кветніку.
- Паслухайце і скажыце, каму занесла кветкі Наташа.
Слуханне тэксту.
- Што мама даручыла Наташы? Што зрабіла дзяўчынка вясной? Што адбылося цеплымі летнімі днямі? Раскажыце, што было першага верасня. Які настрой быў у Наташы? Чаму?
Работа ў падручніку (с. 43)
- Паслухайце пачатак апавядання і скажыце, каго вы бачыце на малюнку:
"Сабраў бацька Год сыноў Месцаў и сказаў:
- Стары я ўжо стаў. Цяжка мне аднаму кіраваць на зямлі. Хацеў бы, каб вы мне дапамаглі ў гэтым".
Колькі ўсяго месяцаў? Паслухайце іскажыце, за што бацька Год пакараў свайго сына.
Слуханне тэксту.
- Чаму аднаму сыну бацька Год даў толькі 28 дзён? прачытайце словы и назавіце гэтага сына. Колькі дзён было ў лютым ў гэтым годзе? Чаму?
V. Вынік урока.
- Што мы рабілі на ўроку? Што вам найбольш спадабалася?
- Падніміце руку, хто лічыць, што быў актыўным на ўроку.
- Урок закончаны.

Приложенные файлы

  • docx 17767332
    Размер файла: 28 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий