Francishak_Bagushevich_-_Smyk_bielaruski


Чтобы посмотреть этот PDF файл с форматированием и разметкой, скачайте его и откройте на своем компьютере.
Франц
i
шак Багушэв
i
ч

СВ
I
ННЯ

I
ЖАЛУДЫ

Свіння͕ наеўшыся пад дубам жалудзей͕

Заснула смагла͕ прачасалася

I так͕ як іншы між людзей͕

Лычом карэнняў дакапалася.


Карэнні рве͕ капае ямы...

«Што робіш?


з дуба сокал кажа.


Гэтак ты зглуміш і дуб самы͕

Як
падкапаеш͕ ссохне͕ ляжа!»


«Дык што! няхай сабе хоць згіне!

Абы мне жалудоў пад'есці͕

Каторых надта любяць свінні»͕


Зарухкала свіння урэшце.


Дуб сокалу так гамане͗

«Свіння свіннёй і заўсягды͗

Яна не відзе͕ што на мне

Гадуюцца ёй жалуды!»


А
ф
яра

Маліся ж͕

бабулька͕ да Бога͕

Каб я панам ніколі ня быў͗

Не жадаў бы ніколі чужога͕

Сваё дзела як трэба рабіў.

Каб празь меншым я носу ня драў͕

А прад большым ня корчыў сьпіны͕

Каб грэх свой прад сабой я пазнаў͕

У другіх каб ня відзеў віны͖

Чужых жон каб ня вёў да
граху͕

А сваю каб як трэба любіў͕

Каб мне дзеці былі у слуху͕

Каб я бацькам для іх век дажыў.

Каб людзей прызнаваў за братоў͕

А багацтва сваё меў за іх͕

Каб за край быў умёрці гатоў͕

Каб ня прагнуў айчызны чужых.

Каб я Бога сваго не акпіў͕

Каб ня здрадзіў
за грошы свой люд͕

Каб сваго я дабра не прапіў

І нізашто ня меў чужы труд.

Каб па двойчы мне грошы ня браць

За падданы кусочак ральлі.

Каб сваю мне зямельку араць

І умёрці на ёй хоць калі.

Дык прасі ж ты у Бога͕ малі͕

Каб я панам ніколі ня быў!


БАЛАДА

“Яс
навяльможнай пані͕ напэўна͕ вядома͕

што яе высакароднаму сыну я абавязаны

ўсёй сваёй будучыняй͖ мабыць і да

сянняшняга дня я абіваў бы без усякай

карысці віленскі брук͕ калі б не ягоная

шляхетная дапамога...”

З ліста Ф. Багушэвіча да А.

Карловіч ад 26
жніўня 1865 г.͕ Нежын

Лукішкі. Пляц. Натоўп маўчыць͕ чакае.

Пятля чарнее͕ як змяя͕ якая

З усходу прыпаўзла да нашай волі͕

Каб мы не зналі лепшай светлай долі.

І ты ў натоўпе͕ быццам сэрца ў целе

Паўстанца͕ што яшчэ жывы͕ але

Надзею на змаганне ўжо ледзь це
пле.

Жыццё͕ як снег на веснавым святле͕

Знікае і слязой цячэ па твары

І ўжо Кастусь͕ нібы ў звана язык͕

Вісіць пад небам͕ дзе дымяцца хмары͕

І ты ў натоўпе͕ як у горле крык͕

Стаіш͕ не знаючы як жыць у Вільні

Цяпер͕ калі натоўп маўчыць͕ чакае͕

Калі пятля͕ н
ібы змяя жывая͕

І Вільня ўся͕ нібыта склеп магільны͕

З якога хочацца ўцячы͕ каб жыць͕

Каб потым скрыпка з дудкай на крыжы

Заплакалі аб лепшай светлай долі...

Нічога ўжо не зменіцца ніколі

І ты па бруку віленскім брыдзеш͕

Нібыта крыж у Беларусь нясеш...


ЖЫ
ДОК

Сеў жыдок у нас у вёсцы͕

Пры гасцінцы͕ пры дарожцы.

Меў ярмулку͕ трэпкі͕ цыцэль͕

У балахоне новы гіцэль͕

Шэсць дзяцей ад жонкі Рохлі͕

Паўасьміны меў картохлі͕

Дзесянцёру͕ столік͕ шафку͕

Са дзве чаркі і карафку͕

Самаварчык і трыножкі͕

Адну шклянку͕
цукру трошкі͕

З дзвюма днамі меў паўкварты...

То маёнтак быў͕ ці жарты?!

Гадкоў са тры пашынкарыў͕

Бог яшчэ дзяцей прыдарыў͕

Жыд прыдбаў кароў з дзесятак͕

Панастроіў хляўкоў͕ хатак͕

Купіў коніка͕ павозку͕

I стаў панам на ўсю вёску.

У атласах͕ пры загарку͕

Наняў сабе і кухарку.

А яна ў ядвабнай хустцы

Сядзіць толькі на падушцы!

Пярвей жыда звалі Бэрай͕

I паршыўцам͕ і халерай͖

Потым звалі ягамосцем͕

Жыд стаў першым ў хаце госцем.

Пярвей ён даваў паклоны͕

Потым кланяўся хрышчоны.

А цяпер͕ ідучы міма͕

Фсякі шап
ку яму здыме

I цалуе аж у рукі͖

От якія выйшлі штукі!

Ён знаёмы з адвакатам͕

Ён заплаціць там дукатам͕

Гдзе нам сотня каштавала͕

А на нашым жа не стала.

Ён з суддзёю͕ ён з маршалкам͕

Ён з пасрэднікам... як валкам

Круце імі͕ усё зробе

Табе добра й сам
заробе͖

У бядзе ён і пазыча͕

А адробіш


ён заліча.

Добры жыд! Хоць грошы любе͕

А згубіць зусім


не згубе.



Каб такі нам пан зыскаўся͕


То б святым ён называўся.


Не цурайся

Не цурайся мяне͕ панічок͕

Што далонь пакрываюць мазолі͖

Мазоль


праца
вітых значок͕

Не заразе цябе ён ніколі.

То мадаль за труды і за муку͕

Не хвароба якая з заразы.

Не стыдайся падаць ты мне руку͕

Бо на гэтай руцэ няма сказы!

Эй! смялей адкрывай галаву

На паклон мой табе да зямлі͖

Я тваёй галавы не сарву͕

I маёй вы б͕ паны͕

не ўзялі.

Не ўцякай ад маёй ты сярмягі͕


Мне не стыдна у ёй ані чуць͕

Вот твой храк я не меў бы адвагі͕

Чортаў храк на сябе апрануць.

На кашулю глядзіш крывым вокам͕

Што у хаце мне бабы пашылі͕

Прапацела яна маім сокам͕

Цэлы тыдзень яе не памылі...

А твая

ж? як той снег͕ як папер͕

I пацеў хто͕ і ткаў͕ і бяліў͕

I хто шыў͕ і хто праў... а цяпер

Ты той пот на сябе узваліў.

I кашулі той мне было б стыдна͕

Што не сам на яе гараваў͕

Хоць бялейша яна


не завідна͕

Не вазьму͕ каб ты мне дараваў!

А кінь вокам на ха
ту маю͗

I цячэ͕ і гніе͕ і крывая͕

Усярэдзіне гной і стаіць на гнаю͕

I дзіўлюся я сам͕ як трывае?

Не дзівіся͕ панок͕ як жыву͕


Мне ніхто не памог будаваць.

Хоць лянівым у свеце слыву͕

А магу свет карміць
-
гадаваць.

Ты ж пазнаў͕ што ў ксёнжках стаіць͕

А там р
озуму шмат ад вякоў͕

I ўсё можаш па ксёнжках рабіць͖

А гдзе ж ксёнжка для нас͕ мужыкоў?

Гдзе ж нам розуму толькі набраць?


Знаем толькі загон ды саху

I жывём͕ каб касіць ды араць͕

Ды жывём мы ў Божым страху.

Каб умеў кіраваць я пяром͕


Я бы ксёнжку
счыркаў͕ як папар͕

I аб тым͕ як мы сеем͕ аром͕

I як косім͕ і жнём Божы дар.

Можа б͕ ты прачытаў той грызмол

I да працы набраў бы ахвоты͕

Шанаваў бы мужыцкі мазол͕

Не цураўся б мужыцкай бядоты͕

I падаў бы руку мне͕ сляпому͕

I давёў бы мяне да дарогі͗

Не блу
дзіў бы і я серад лому

I калючак͕ што раняць мне ногі!

Ой͕ раняць і ногі͕ і сэрца͕

У сэрцы нянавісць͕ злосць родзяць͕

Дзяржаць у тваёй паняверцы͕

Да здрады вядуць͕ ад праўды адводзяць!..

Даруй жа сляпому͕ што ходзе ён крыва͕

Даруй͕ што не відзе͕ хоць плача
.

Вобмацкам ходзяць сляпыя


не дзіва͕

Відзючы ж у яму як скача?!


Панскае ігрышча

Каб ты ведаў͕ брат кумішча͕

Што учора відзеў я?

У паноў было ігрышча͕

Ды якое͕ ай͕ ай͕ а!


Вот ігрышча͕ дык ігрышча͕

Не такое͕ як у нас͗

У цымбалы б'ець жыдзішча͕

Як калом͕
дык вот якраз.


Два жыдкі у скрыпкі валяць͕

Трэці парх у дудку дмець.

А у мейсцы як засмаляць͕


Аж цябе тут затрасець!


Была яшчэ і скрыпішча

У абхват будзе якраз͕

У ёй бас͕ дык вот басішча!

Як аборына у нас.


Музыканты як прыўдараць

Усе разам казака͕

Дык
у вочах цёмна станіць͕

Аж забудзіш языка!


Б'ецца сэрца͕ як цапамі͕

Дрыжаць ногі пад табой͕

I у танец ідуць самі


Проста самі меж сабой.


А паноў? дык як на сходзе͕

Калі член прыедзе сам.

Фсе прыбраўшыся па модзе͕

Але ж як? і куды ж нам!


Панічы усе
прыбраны͕

Усе ў куртках як адзін͗

Рукавічкі маляваны͕

Боты вострыя͕ як клін.


Акуляры ж кожны ж носе͕

Вісяць тут пад барадой.

Іншы ушчаміў на носе͕

Танцуючы з маладой.


А кашулі


ляксаваны͕

Але ж белыя͕ як снег!

Зарукаўкі пазвіваны

I з гузамі͕ як гарэх!


А паненкі ж? твар як трэба͕

Але ж вопраткі͕ хвігуры?..

Ну не ядуць͕ мусіць͕ хлеба

Адны толькі канфітуры!


Ні якога няма складу͗

Жыватоў у іх нямаш͕

Але стырчыць штосьці з заду

Толькі ездзіць на кірмаш.


Ні то конская кульбака͕

Ні то кашэль͕ ні жаўлак͕

Ці
пузыр з
-
пад андарака...

Ну не ведама ніяк.


Адзін паніч нетутэйшы͕

Мусіць͕ з места ён͕ ці што͕

А усіх быў найстрайнейшы

I прыгож сабе нішто.


Закрычыць͕ каб мусіць вальца

Ці якое жыд стаў граць͕

А жыд стары міргельць мальцу͕

А той давай ўсім міргаць.


Гляд
зі͕ струны нацягаюць͕

Іншы ў дудку зачне дуць͕

Тагды разам як зайграюць͕

Як заваляць͕ як дадуць.


Калі панічы ускочаць͕

Пагавораць меж сабой͕

Да паненак штось балбочаць.

I пайшлі так͕ як на бой!


Тыц усталі і паненкі͕

Кожны бярэ͕ яку хоча͕

I͕ абняўшы за су
кенкі͕

Сярод хаты павалоча...


I давай па двох круціцца͕

Як мяцеліцу у нас͕

Аж у вачах мігаціцца͕

Як дрыпочаць іншы раз.


После͕ пане͕ як заселі

За сталом чыста ўсе͕

Дык пілі͕ пілі͕ а елі!

Дык няхай іх пранясе!


Вот каб гэтак мы гулялі͕

I так пілі͕ і так
елі͕


Я бы цёнгле быў на балі

Ад нядзелі да нядзелі!


Панская ласка

Густой пушчай͕ у марозе͕

Ехаў багаты пан͕

Аж разбойнік пры дарозе

Затрымаў рыдван͖

Усё забраў з грашмі ў калеце͕

Забраў ўсю прыладу͕

Ф панскай сеў сабе карэце͕

А пан бяжыць ззаду!

Мароз па
ле пану ногі͕

Цела прабірае͕

А тут шмат яшчэ дарогі͕

А тут дух займае.

Пан разбойніка благае

Ратаваць ад смерці͕

Літасцівым абзывае͕

Абы не умерці.

I разбойнік злітаваўся͗

Кажушок даў пану͕

Пасталы͕ што абуваўся͕

Выкінуў з рыдвану.

Са слязамі пан бандыце

Цалаваў у бруха͕

Што ацаліў яму жыце

Кавалкам кажуха.

Абяцаўся і маліцца

За яго і дзетак͕

Славіць добрасць і дзівіцца͕

Што ён зрабіў гэтак!

Ой͕ не першы то бандыта

I пан не астатні͕

Што дабро усё здабыта

Толькі крыўдай братняй.

А тагды ужо͕ для славы͕

Кіне

хоць аб'едкі͕

Вот і стане пан ласкавы͕

Літасцівы͕ рэдкі!


Песьня I. Удава

Шуміць з горкі ручаёчак͕

Брызгі раскідае͕


Плача ўдава серад ночак͕

Вочкі выцірае.


Ой͕ маркотная͕ ліхая


Доля сірот
-
дзетак!


Але горшая ўдавая͕


Як тых малалетак.

Ой͕ зазнаюць гора͕ ліха͕

Прытыкі і зьдзекаў͖

Будуць плакаць гэтак ціха͕

Плакаць павек
-
векаў.


Павек
-
векаў ручаёчак


Брызгі раскідае͕



Павек ўдоўка серад ночак


Вочкі выцірае!


Песьня II. Гора

Каб мне голас добр
ы мець͕

Каб мне гора куды дзець͕

Каб жа гора Бог ня даў͕


Я б вясёла засьпяваў͗


Ой͕ гора ж маё!

Склаў я гора у аклунак͕

Склаў бяду сваю͕ фрасунак͕

Кінуў ў рэчку аж да дна͕


Прыйшло гора͕ як штодня.


Ой͕ гора ж маё!

Фзяў я гора ды ў анучу͕

Кіну
ў ў полымя
-
агонь͕

Ніяк гора не замучу͗

Гора горам͕ як штодзён.


Ой͕ гора ж маё!

Фзяў я гора


ды на вожжы͕

Завёў ў лес͕ скруціў да пня͕

Заўтра гора͕ як сьвет Божы͕

Флезла ў хату͕ як штодня.


Ой͕ гора ж маё!

Склаў я гора ды у дошкі͕

Закапаў у
велькі роў͕

Адышоў ад ямы трошкі͕

Аж у хаце гора зноў.


Ой͕ гора ж маё!

Завярнуўшы у салому͕

Гора ў лапаць палажыў͕

Абуў лапаць͕ сышоў з дому͗

Гора горам͕


лапаць згніў.


Ой͕ гора ж маё!

Склаў я гора у тарбіну͕

Аж у Мэрыку адвёз͕


Думаў͗ тут аб
о я згіну͕

Або з гора будзе лёс.


Ой͕ гора ж маё!

Дык і тут няма пакою͗

З горам лёг і з горам ўстаў͖

Мусіць͕ Бог яго з душою

Разам возьме͕ разам даў!


Ой͕ гора ж маё!


Песьня III. Песьня

Аж сьмяялася сарока͕

Як з'арала баба гоні͖

Заяц спудзіўся
ад вока͕

Ад гарбы падохлі коні.


Аж лісіцы забрахалі͕


Як мужык грачыху рваў͕


Воўкі полудзень забралі͕


Як ён першы сноп вязаў.

Баба люльку кура ў хаце͕

А мужык пярэ кашулі͕

Конь пасецца на лапаце͕

А на вербе растуць дулі.


Ой͕ на прыпечку ў балоце


Лавіў рыбку гаспадар͕


А пры выгане на плоце


Хаваў грошы аліндар.

Ой͕ нявестка цешчу любе͕

А сын бацьку шанаваў͕

На сабакі заяц трубе͕

Вінны доўг сам аддаваў!

Песьня IV. Сватаны

Ой͕ калючы ялавец͕


Ягадкі са
лодкі.

Ой͕ харошы ж маладзец͕

Дык няма малодкі.


Адгукніся ты на лес͕


Ці хто не пакліча͖


У свае парткі ня ўлез͕


Можа͕ хто пазыча.

Будзем сватаць͕ што такі͕

Што няма у сьвеце͗

Да работы без рукі͕

А рад спаць у леце.


Што ні возьме͕ зробе так͕


Што сьвет надзівіцца͗


Кіем косе͕ гарэць так͕


Што ў латах прасьпіцца.

Ой то хлопец! у карчме

Першы ён на лаве͖

Першы зваду з тым пачне͕

Хто яму ня ставе.


У касьцёле на рок раз͕


I то серад ночы͗



Не прывыкшы͕ як у вас͕


Лезьці Богу ў вочы.

А харошы͕ дык які!..

Толькі што бяз носу͗

Адкусілі нос ваўкі͕

Дык ня мае лёсу.


А багаты͕ дык на што͗


Пазычыў карончык͕


Як пазыча яшчэ сто͕


То будзе чырвончык.

А разумны ж͕ дык як

той͕

Што ляжыць у ломе͕

Смокча лапу да сьвятой

На пячы у доме.


Нуце͕ дзеўкі͕ да яго͕


Як мухі да мёду͗


Будзе муж хоць для каго


З добрага заводу.

Ласа есьці͕ смагла піць

Ня будзе адказу͕

А па шлюбе жонку біць

Дык зачне адразу.


Песьня IV. Сватаны

Ой͕ калючы ялавец͕


Ягадкі салодкі.

Ой͕ харошы ж маладзец͕

Дык няма малодкі.


Адгукніся ты на лес͕


Ці хто не пакліча͖


У свае парткі ня ўлез͕


Можа͕ хто пазыча.

Будзем сватаць͕ што такі͕

Што няма у сьвеце͗

Да работы

без рукі͕

А рад спаць у леце.


Што ні возьме͕ зробе так͕


Што сьвет надзівіцца͗


Кіем косе͕ гарэць так͕


Што ў латах прасьпіцца.

Ой то хлопец! у карчме

Першы ён на лаве͖

Першы зваду з тым пачне͕

Хто яму ня ставе.


У касьцёле на ро
к раз͕


I то серад ночы͗


Не прывыкшы͕ як у вас͕


Лезьці Богу ў вочы.

А харошы͕ дык які!..

Толькі што бяз носу͗

Адкусілі нос ваўкі͕

Дык ня мае лёсу.


А багаты͕ дык на што͗


Пазычыў карончык͕


Як пазыча яшчэ сто͕


То будзе чырвончык.

А разумны ж͕ дык як той͕

Што ляжыць у ломе͕

Смокча лапу да сьвятой

На пячы у доме.


Нуце͕ дзеўкі͕ да яго͕


Як мухі да мёду͗


Будзе муж хоць для каго


З добрага заводу.

Ласа есьці͕ смагла піць

Ня будзе адказу͕

А

па шлюбе жонку біць

Дык зачне адразу.


Песьня IX. Песьня

Весяліся͕ рві з капыта͕

Бо шанцуе балазе͖

Як ня стане ў сьвірне жыта͕


Мельнік мукі падвязе!


Пан заплаце за работу͕


А накорме ласа жыд͗


Танцуй сабе хоць да поту͕


Пій гарэлку на крадыт...

Каса скосе санажатку͕

Шнур сама саха згарэ͖

Танцуй сабе да упадку͕

Танцуй͕ покі смык дзярэ!


Барана ўсё завалоча͕


А пасее вецер сам͖


Няхай пекліцца хто хоча͕


А ты сьпявай͗ «тра
-
та
-
там...»

Ёсьць сякерка


будуць дровы͕

Намалоце і сам цэп...

Выпій͕ выпій͕ будзь здаровы!..

«А б ы г у б а


б у д з е х л е б».


Конь адбудзе і падводу͕


Напасецца дасыта͕


Ты ж сьвяткуй сваю свабоду͕


Сьпявай сабе «тра
-
та
-
та»!

Кінь журыцца͕ гаспадарыць͕

Зямля родзе і бяз нас͕

Лепей вальцу давай жарыць͗

На работу будзе час!


Пан заплаце за работу͕


А накорме ласа жыд͕



Танцуй сабе хоць да поту͕


Пій гарэлку на крадыт!


Песьня V. Сватаная

Ото дзеўка͕ ото хват!

Што на ўсе тут вёскі͗

Хоць павесь на добры лад͕

Дык шкода бярозкі.


Як вынесе хусты праць͕



Вада усе змые͕


А як выйдзе ў поле жаць͕


Дык плача͕ аж вые.

Нажне жменю або дзьве


Зусім абамлее͕

Зажон рукі разадзьме͕

I вецер падвее.


А як поле! Чыста так
,


Што толькі на дзіва!


Як угледзе гдзе бурак͕


То кажа


крапіва!

Не карову͕ а быка

Усё даіць хоча͕

А як няма малака͕

Дык яна рагоча!


«Няхай жа іх͕


кажа͕


воўк


Гэтыя цялушкі!


Я у вымя тоўк ды тоўк͕


Вымя͕ як падуш
кі.

Хоць бы каплю хоць далі͕

А то


ані капкі͖

Мусіць͕ ведзьмы заклялі!

Пабягу да бабкі...»


Каб ёй есьці не варыць͕


Дык печы ня топе͕


А так будзе носам рыць͕


Есьці͕ што ухопе.

А як ставе гаршкі ў печ


З носу цякуць саплі͖

Як вымае
гаршкі прэч͕

Дык стравы ні каплі.


А што прасьці͕ так прадзе



Бурчыць калаўротак.


Бунцік лёну так зьвядзе͕


Што ня выйдзе мотак.

Адна талька у хамут

Ледзьве пераскоча͕

А абрыўкаў цэлы жмут

За печ завалоча.


Як паставе кросны тка
ць͕


Дык аж на Якуба.


А тут пара ужо жаць͕



Вот наткала


люба!

А танцуе добра так͕

Як цялё з гілёса.

Парвець чыста андарак

I лапці да боса.


А пяець так͕ як сава


Зайца выклікае͗


Аж трасецца галава



Так яна гукае!

Ходзе͕ як чорт у смале͕

Хоць ты адвярніся͗

У апратцы на пале

Чэрві завяліся.


А багацтва поўны мех͕


Завязаны жычкай͖


Не сьмейцеся͕ то ня сьмех͕


Там дзіця з калыскай.

Нуце͕ хлопцы͕ я вам сват͗

Яна маладая͕


Толькі цяпер посьля сьвят

Акрайкі скідае.


А хто возьме


будзе рад


I не параўнуе͖


Будзе дзела рабіць шмат͕


Усё дапільнуе.


Песьня VI. Песьня

Чаго бяжыш͕ мужычок?




Паганяе мароз.

Чаму ляжыш͕ мужычок?




Бо урадніка вёз.

Чаго ты п'еш͕ мужычок?




Бо і хлеба ня еў.

За што ты б'еш͕ мужычок?




Бо і сам тое меў.

Нашто ты краў͕ мужычок?




Бо свайго не пазнаў.

Чаму ты лгаў͕ мужычок?




Бо хтось праўду украў.

Чаму чорны͕ мужычок?




Бо у хаце курыць.

Не праворны͕ мужычок?




Бо усякі журыць.

Чаму цёмны͕ мужычок?




Бо пад цёмным сяджу.

Чаму бяздомны͕ мужычок?




Бо чужога гляджу.

Чаму хіцёр͕ мужычок?




Бо дурны͕ як варона.

Чаго умёр͕ мужычок?




Уцякаў ад «закона»!


Песьня VII. Песьня

Гарцуй͕ танцу
й͕ пане͕


Табе хлеба стане.

Скачы͕ круці жвава

Налева͕ направа!

Прадай͕ прадай ніўку


Будзе на выпіўку͖

Прадай͕ прадай злыдні


Будзе на два тыдні͖

Прадай жонку͕ дзеці


Выстарча на трэці͖

Прадай лес да дрэўка


Будзе сьвежа дзеўка.

Прадай усё чыста


Будзе срэбных трыста.

Прадай сваю славу͕

Прадай і Варшаву͕

Прадай і чэсьць дочкі

За віна паўбочкі.

Бо п а н б у д з е п а н а м

Навекі


і аман!

Танцуй͕ гарцуй͕ пане͕

Покі духу стане!


Песьня VIII. Калыханка

Люлі͕ сынок͕ люлі͕ люлі!

Усе курачкі паснулі͕

Ой͕ паснулі і курчаткі

Пад скрыдэлкам сваей маткі͖

А ты чаго ня сьпіш͕ сынку͕

Як бы чуў ліху гадзінку?

Можа͕ будзеш калі панам

Ці вялікім капітанам͕

А як матка прыйдзе ў госьці͕

Ой͕ то будзе ёй радосьці...

Сядзе матка ў кут на лаве͕

Сын хлеб
-
соль прад ёй п
аставе͕

Ручкі͕ ножкі пацалуе͕

Памілуе͕ пажалуе͖

Пачастуе мядком сытным͕

Блінком мякенькім падсітным͕

Піражочкам і з начынкай͕

Верашчачкай гарачынкай...

Люлі͕ сынок͕ люлі͕ люлі...

Бо ўжо курачкі паснулі.

Ой͕ то будзе рада матка͕

Хоць і простая салдатка͕

А
ўсякі шапку здыме͕

Як дазнаецца аб сыне.

Люлі͕ сынок͕ люлі͕ люлі...

Бо ўжо курачкі паснулі.

Можа͕ будзеш калі панам

Ці вялікім капітанам͕

Людцоў Божых будзеш біці͕

Цяжка будзе ў сьвеце жыці͕

Будуць клясьці͕ як ліхога͕

Прасіць сьмертанькі ад Бога.

Люлі͕
сынок͕ люлі͕ лголі...

Бо ўжо курачкі паснулі.

Тагды матка прыйдзе ў госьці͕

Сын выкіне стары косьці͕

Жабруючы͕ пойдзе ў вёску͕

Будзе прасіць Матку Боску͕

Каб забыцца ей аб сыне͕

Каб ня ведаць͕ гдзе ён згіне.

Люлі͕ сынок͕ люлі͕ люлі...

Бо ўжо курачкі паснул
і.

Ой͕ ня будзь ты лепей панам͕

Ні вялікім капітанам͕

Будзь͕ чым матанька радзіла͕

Каб у госьці не хадзіла͕

Каб век з табой векавала͕

Гаравала͕ працавала...

Люлі͕ сынок͕ люлі͕ люлі.

Усе курачкі паснулі͕

Ой͕ паснулі і курчаткі

Пад скрыдэлкам сваей маткі...


Песьня X. Хмаркі

Хмаркі цёмныя͕ мае братанькі!

Вецер гоне вас без дарожанькі͕

I нігдзе ж для вас няма хатанькі...

Адпачынеце аж у Божанькі!


Гдзе радзіліся͕ гдзе ж вы͕ хмарачкі͕


Гдзе «т у т э й ш ы м і» называліся!


Леціцё усё͕ так як ярач
кі...


Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!

Зямлі родненькай͕ знаць͕ няма у вас͕

Ні вуголчыка͕ ні прытулачку.

А тут вецер дзьме горшы раз у раз͕

Леціце жа вы без ратуначку!..


Летучы͕ сьлязой зямлю росіце͕


Аж шумяць лісткі͕ зелянее лес͖


Уміраючы͕ жыцьцё носіце͕


Усяму жыцьцё͕ сабе толькі крэс!


Свая зямля

О͕ памагае зямля шмат

У кожнай хваробе свая!

Я ж не стары запасны салдат͕

А гэта ведаю добра і я!

Нашая вёска Сялявічы звецца.

Былі уніяты калісьці дзяды.

Добрая вёска͗ стаіць

пры рэчцы͕

I жывуць людцы у нас без бяды.

На дровы не трудна͕ і выганы ёсць͕

Але за веру дык цярпелі не мала͗

Асэсар зганяе͕ здзірае і муча нас досць͕

А поп сабе такжа дзярэць з нас͕ бывала.

I як толькі͕ бывала͕ званар той зазвоне͕

Дык тут͕ як з зямлі͕ ас
эсар тыц!

I гвалтам з хат цягне͕ у цэркву гоне͕

Проста у свяце не можна і жыць.

Але не доўга͕ народ прыхітрыўся͗

Кожны ў нядзелю раненька ўстане͕

Апрануўся͕ абуўся͕ памыўся

I марш у лясы͕ як паны на паўстанне.

А там у пушчы гдзе
-
кольвек збяруцца͕

Чытаюць м
алітвы і плачуць шчэра͖

Скончуць маліцца і разыдуцца͕

Вот і ўся была тут іх вера.

Самі сябе хрысцілі з вады͕

Жаніліся так͕ што без шлюбу...

I многа͕ многа было з тым бяды͕

I многа людзям што на згубу!

Прыйшлася калейка мая у салдаты͖

У воласці ж нашай прым
алі.

Ведама͕ плачуць усе з нашай хаты͕

А і чужыя слязамі жагналі.

Матка шкаплерык дала на дарогу͕

Бліночкаў з цэду з сланінай͕

Я памаліўся нашаму Богу

I еду ў набор той з старшынай.

А чуў͕ што ў чужой старане

Надта маркотна па роднай зямлі͖

А сэрца млее͕
што возьмуць мяне!

Недарма старшына з салдатам прыйшлi͕

Плачу я слёзна і думаю так͗

Зямлі ж і з сабой мне можна узяць...

Узяў у кішэнь так грудку з кулак͕

I палегчала зараз͕ як слова сказаць!

Здалі ў салдаты͗ «Ступай прысягаць

На вернасць!»


«Ой не͕


кажу
,


пане»

Я каталік͕ гатоў памагаць

I людзям і цару͕ даю абяцанне͕

Але прад Богам сваім͕ у касцеле͕

Як Бог прыказаў͕ у сваей веры͖

Бо Бог у мяне ў сэрцы тыкеле͕

А вашаму Богу дык трэба паперы!»

Здзіваваліся ўсе͗ «Ці здурэў͕

Ці ты͕


кажуць͕


такі з малога?

Т
ак і царква табе то не хлеў?..

Усе цара аднаго мы і Бога».

«Так͕


кажу͕


так͕ каталіцкая ж вера͕

Іншы ад рускай мае парадак͖

Я прысягну вам і шчэра͕

Але па
-
свойму і без дакладак».

Тузалі доўга мяне і ганялі͕

I поп навуку мне гаварыў͕

А я дзяржуся болей ды
далей

I сам замучыўсь і іх задурыў.

Такі ж запісалі͕ што я каталік

I прысягу даў у касцеле!

Да службы якосьць прэндка прывык͕

Гадкоў з дзесятак служыў тыкеле.

Але заслалі мяне за кару

За тысячу міль! Вун аж куды!

Не быць і з цялятамі там Макару͕

Там не
заходзяць навет жыды!

Там зімой дык і слонца няма.

А летам дык жыць не даюць камары͖

Хоць бы клапаць зямлі͕


толькі пушча сама͕

Ды балоты͕ ды ройсты͕ мшары...

А пошасць як пойдзе на люд͕

Дык мруць͕ як атруты ўзялі!

Умёр бы то͕ мусіць͕ я тут͕

Каб не жменька

той роднай зямлі.

Як пачне разбіраць і мяне͕

Дык шчыпту яе у вадзе

Глытанеш͕ дык пот аж ліне͕

I хваробу рукой развядзе!

А другім што даваў͕ дык і не!

Не памог і не шкодзіў нікому͕

Бо зямля не па іх͕ а па мне.

Значы͕ трэба зямлі мець аж з дому.

Яна давяла
і да дому мяне͕

Бо і ей на чужой старане

Так не хочацца быць͕ як і нам͕

Дык таскуе͕ як мы͕ яна там!


Смык

Ох͕ дайце ж мне смык͕

Каб усюды граў!

Хоць бы сам я знік͕

Абы голас даў͖

Каб той голас чуць

Па усей зямлі͕

Гдзе людзі жывуць͕

Гдзе даўней жылі!

Выйшаў

бы я ў гай͕


Чык
-
чырык дуба͕

Аж ён граў бы͕ знай͕

Як тая труба͕

Што пазве на суд

У астатні час

Увесь Божы люд...

Пазаве і нас.

Хвойку б пацягнуў͕

Каб аж бор прылёг͕

Увесь лес сагнуў

У барані рог͖

I завыў бы ён͕

Каб усё пачуў͕

I наш енк͕ і стон

У бары б лу
нуў!

Каб бярозку раз

Пацягнуў смыком͕

Яна вечны б час

Раўла б з мужыком!

Каб аж зёлачкі

Заігралі бы͕

Як шчыголачкі͕

Заспявалі бы!

Як смычком бы тым

Камень зачапіць͕

Дык пайшоў бы дым...

«Камень не сцярпіць!»

У жарству͕ пясок͕

Каб рассыпаўся͕

Каб даў
галасок͕

Аж захліпаўся!

Каб пачуў усяк͕

Ды каб літасць меў͗

Каб цвёрды размяк͕

Каб мяккі аж млеў!

Ох͕ каб мне той смык͕

Каб на сэрцах граў͕


З радасцяй бы знік͕

Абы голас даў!..



Приложенные файлы

  • pdf 15027127
    Размер файла: 421 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий