«Убачыу грака – вясну сустракай. Валерый Кастручын. Вясна iдзе»


Тэма: «Убачыу грака – вясну сустракай. Валерый Кастручын. Вясна iдзе»Мэты: Выпрацоуваць навыкi выразнага чытання; фармiраваць уменнi абгрунтоуваць свае думкi, рабiць вывады; развiваць актыуную творчую дзейнасць, лагiчнае мысленне, уменне правiльна чытаць па-беларуску, з захаваннем фанетычных асаблiвасцей мовы; узбагачаць лексiкон вучняу; выхоуваць павагу да свят i традыцый сваёй краiны.
Абсталяванне: падручнiк.
Ход урока:
1.Арганiзацыйны момант.
-Добрай ранiцы, з якiм настроем вы сення прыйшлi на урок? Давайце паспрабуем зберагчы гэты настрой на працягу усяго урока.
2.Праверка дамашняга задання.
3.Паведамленне тэмы урока.
1.УСТУПНАЯ ГУТАРКА
-Калi так бывае?
Сонца грэе, прыпякае,
Лёд на рэчцы затрашчау.
Цеплы ветрык павявае,
Хмар даждлiвых нам прыгнау.
Вось i бусел паказауся,
Гусi дзiкiя крычаць,
Шпак на дубе расспявауся.
Жураулi ужо ляцяць.
-Па якiх прыкметах мы вызначылi, што гаворка iдзе пра вясну?
-Якiя птушкi прылятаюць да нас вясной-Паглядзiце на малюнак на старонцы 50. Цi можам па iм вызначыць, аб чым пойдзе гаворка у тэксце? Чаму?
4. Вывучэнне новай тэмы.
-Сення мы прачытаем апавяданне Валерыя Кастручына «Вясна iдзе».
Чытанне тэксту настаунiкам.
-Паслухайце i адкажыце на пытанне:
Якiя прыметы вясны вы зауважылi?
Слоунiкавая работа.
-Якiя словы вам паказалiся незразумелымi?
Ацерабiцца – вызвалiцца ад чаго-небудзь, атрэсцiся.
Набракнуць – набрыняць, набухнуць, павялiчыцца у аб еме.
Свiтка – доугая сялянская вопратка з сукна.
Дзяцельнiк – дзiкая канюшына.
Самастойнае чытанне вучнямi.
-Якiя змены адбылiся у прыродзе з надыходам вясны?
-Якiя малюнкi прыроды апiсау пiсьменнiк? Прачытайце.
-Як вы разумееце прымауку: «Убачыу грака – вясну сустракай»?
У сказе «Засмяялася сонейка i пачало прамянямi лiчыць на стрэхах ледзяшы.» Замянiце слова засмяялася iншым словам.
-Як вы разумееце выраз «I пачало прамянямi лiчыць на стрэхах ледзяшы»?
-З чым парауноуваюцца льдзiнкi? Чаму?
-Як звяры паводзiлi сябе у час надыходу вясны?
Чытанне па ланцужку.
5.Падвядзенне вынiкау.
-Якое апавяданне мы сення вывучалi?

6.Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць выразнае чытанне.
7.Рэфлексiя
На дошцы намаляванны хмарка i сонейка. Калi урок вам спадабауся дамалюйце праменьчык сонейку, калi не – капельку дажджу да хмаркi.

Приложенные файлы

  • docx 15839735
    Размер файла: 20 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий