Семінар-5 (Новая програма 2012 г).DOC


(Семінар -5) (2 гадз).
(дзённае) МіК, 1-шы курс,
(па Праграме 2012 г)
Тэма: Беларусь у 1914 – 1918 гг.
(план тэмы):
1. Беларусь у Першай сусветнай вайне
2. Лютаская рэвалюцыя 1917 г.  Расіі і Беларусі
3. Кастрычніцкія падзеі 1917 г і Беларусь.
4. Першы Усебеларускі з’езд.
5. Беларуская Народная Рэспубліка (БНР)

(Пытанне-1):
Беларусь у Першай сусветнай вайне
......глядзі матэрыял лекцыі В.А. Пілецкага  канспекце.....
(Пытанне-2):
Лютаская рэвалюцыя 1917 г.
у Расіі і Беларусі
Цяжар першай сусветнай вайны, гаспадарчая разруха выклікалі сё большую незадаволенасць у грамадстве. Нарастала забастовачная барацьба. 23 лютага 1917 г. на вуліцы Петраграда выйшлі работніцы тэкстыльных прадпрыемства. Мітынгі і дэманстрацыі праходзілі пад лозунгамі"Дало вайну!", "Дало самадзяржа'е!".
Стачка набыла характар агульнагарадской, а 27 лютага з пераходам на бок рабочых салдат Петраградскага гарнізона перарасла ва зброенае пастанне. Цар Мікалай-2 адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады – Петраградскі савет. Паралельна з дэпутата Дзяржанай думы вылучаецца Часовы рад. Так узнікае двоеладдзе.
У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ладам. Пачалі стварацца саветы рабочых, саддацкіх дэпутата.
Так, 4 сакавіка бы абраны Мінскі савет рабочых дэпутата, 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутата ад воінскіх часцей было вырашана стварыць Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутата. 8 сакавіка бы абраны пастаянны Выканачы камітэт савета. Яго значалі меншавік Б.Позерн. Мінскі савет прыня пастанову аб абранні салдацкіх фабрычна-заводскіх, сялянскіх камітэта, стварэнні прафесійных саюза, палітклуба.
У гэты ж час дзейніча Часовы грамадскі камітэт парадку, створаны 4 сакавіка па даручэнні сходу прадстаніко Мінскай гарадской думы, земства, гарадскога саюза, ваенна-прамысловага камітэта, многіх палітычных партый, духавенства, рабочых. 6 сакавіка Часовы рад назначы губернскіх і павятовых камісара, да якіх пераходзіла мясцовая лада. Бы выпрацаваны парадак фарміравання стано самакіравання: павятовых, валасных, гарадскіх камітэта. Мясцовыя органы лады падпарадковаліся дырэктывам Часовага урада.
Значны плы на палітычнае жыццё мела войска. Пры захаванні падпарадкаванасці салдат камандзірам па ваенных пытаннях вайсковыя падраздзяленні сё больш уцягваліся  падзеі, якія адбываліся  раёнах дыслакацыі часцей. У сакавіку-красавіку 1917 г. пачаліся выбары салдацкіх камітэта. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурнай адукаванасці салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Хутка саддацкія камітэты пад уздзеяннем палітычньгх партый пачалі мешвацца  работу камандзіра, весці антываенную агітацыю.
У красавіку 1917 г. I з'езд ваенных і рабочых дэпутата армій і тылу Заходняга фронту зацвердзі Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага рада на працяг вайны  мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі, выступілі за прадасталенне салдатам права слова, друку, сходу і г.д. З'езд унёс прапанову раду па рабочых і сялянскіх пытаннях (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, устаналенне мінімальнай зарплаты, канфіскацыя царкокых, манастырскіх зямель, сацыялізацыя зямлі). Прынятыя рашэнні мелі буржуазна-дэмакратычны характар.
У сакавіку-красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20–23 красавіка  Мінску адбыся з'езд сялянскіх дэпутата Мінскай і неакупіраваных павета Віленскай губерня. Ён выказася за хутчэйшае заключение міру. Але, пакуль існавала неабходнасць абароны краіны, з'езд лічы магчымым і далей весці вайну. Па аграрным пытанні дэлегаты рэкамендавалі правесці сацьгалізацыю зямлі, увесці раунальнае землекарыстанне. Канчатковае рашэнне праблемы адкладвалася да Усерасійскага станочага сходу. Эсэраскую аграрную праграму падтрымалі сялянскія з'езды Магілёскай і Віцебскай губерня.
Лютаская рэвалюцыя абудзіла палітычную актынасць шырокіх мае насельніцтва, і гэтую актынасць выкарысталі палітычныя партыі для пашырэння свайго плыву  грамадстве.
Найбольш моцныя пазіцыі мелі бундацы, эсэры і меншавікі. Актына дзейнічалі бальшавіцкія арганізацыі. Ідэі нацыянальна-вызваленчага адраджэння вызвалі да жыцця дзесяткі партый і груповак. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз беларускага народа, Саюз ксяндзо-беларуса, Беларускі саюз зямельных уласніка і інш.) зрабілі крок у бок ліберальнай буржуазіі. Яны арыентаваліся на партыю кадэта і бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання  пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця.
Блізкай да гэтай групокі была Беларуская партыя народных сацыяліста (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, атаноміі Беларусі з заканадачым органам (краёвай радай) у складзе федэратынай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай атаноміі для нацыянальных меншасця.
Каля 5 тыс. чалавек налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі  сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага рада, ідэю стварэння федэратынай рэспублікі з атаноміяй Беларусі. 25–27 сакавіка 1917 г. па ініцыятьгае Мінскага камітэта дапамогі ахвярам вайны, БПНС і БСГ адбыся з'езд беларускіх нацыянальнах арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 чалавек.
З'езд абра Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р.Скірмунтам. 10 з 18 яго члена з'яляліся прыхільнікамі БСГ. Прызнаючы палітыку Часовага рада, з'езд даручы БНК правесці выбары  Беларускую краевую раду, распрацаваць мясцовую канстытуцыю, прыступіць да склікання сялянскага і настаніцкага з'езда, стварэння кааператыва, заснавання беларускамоных школ.
У маі БНК пача выдаваць газету "Вольная Беларусь". Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага рада перадачы лады Беларускай краёвай радзе. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтыя атанамісцкія захады. БНК пайшо па шляху стварэння мясцовых устано улады, вайсковых фарміравання.
Супрацьдзеянне палітыцы БНК аказвалі не толькі прадстанікі дзяржанай улады, але і арганізацыі РСДРП(6), якія імкнуліся завалодаць ініцыятывай у Саветах, фабрычна-заводскіх камітэтах, прафсаюзах, салдацкіх арганізацыях.
Складаным было становішча на фронце. 18 чэрвеня руская армія перайшла  наступление на паднёва-заходнім напрамку. У выніку паражэння на Паднёва-Заходнім і Заходнім франтах дзесяткі тысяч салдат і афіцэра загінулі і былі паранены. Наспе востры палітычны крызіс. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла несанкцыяніраваная памільённая дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутата дэмансграцыя была расстраляна. Двоеладдзе закончылася. Уся лада перайшла да Часовага рада, які прымяні сілу да апазіцыйных партый і руха.Пасля ліпеньскага палітычнага крызісу Часовы рад узначалі эсэр А. Керанскі
(канец пытання)
(Пытанне-3):
Кастрычніцкія падзеі 1917 г і Беларусь.
Пасля палітычнага крызісу 4 ліпеня 1917 і расстрэлу дэманстрнацыі (са згоды Петраградскага савета) у падполле перайшлі бальшавікі. Двоеладдзе закончылася.
Распускаліся саддацкія камітэты, расфарміроваліся некаторыя вайсковыя часці. На Заходнім фронце водзілася пакаранне смерцю.
У гэтых умовах РСДРП (б) на VI з'езде (26 ліпеня – 3 жніня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоцы зброенага пастання супраць Часовага рада.
8–10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале с Я.Лёсікам.
Цэнтральная рада рабіла спробы аб'яднаць беларускі рух вакол нацыянальнай ідэі.
Меншавікі, эсэры, бундацы былі супраць палітычнай атаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.
У ліпені – жніні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары  мясцовыя органы самакіравання – гарадскія думы, земствы (што былі органамі Часовага рада).
Наибольшую колькасць месца у гарадскіх думах атрымалі эсэры, бундацы, польскі сацыялістычны блок, ярэйскі нацыянальны блок, кааліцыя польскіх партый.
На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках – бундацы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.
Тым часам Часовы рад працягва рэпрэсіную палітыку навядзення парадку.
18 ліпеня Вярхоным галонакамандуючым бы прызначаны генерал Л.Г.Карніла, які  канцы жніня патрабава устанавіць у краіне ваенную дыктатуру.
Па загадзе Карнілава  Петраград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы рад. Супраць выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутата, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадо.
Пры Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах.
30 жніня бы арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшыня М.В.Фрунзе).
Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя станавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі.
Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі.
Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх уплы на працоныя масы.
У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе перавыбара Савета бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутата, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах.
Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Савета не насі масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілы. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15–18 верасня  Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паночна-Заходні камітэт РСДРП (б).
Лідэры беларускага руху  мэтах каардынацыі сваёй дзейнасці 24 верасня 1917 г. склікалі  Маскве I Беларускі з'езд, большасць дэлегата якога прадсталялі БСГ. На з'ездзе БСГ стварыла дзве фракцыі. Захады па кансалідацыі сіл у адзін нацыянальны фронт не атрымалі падтрымкі. Пры абмеркаванні пытання аб палітычным уладкаванні Беларусі прадстанікі БСГ пакінулі з'езд. У кастрычніку 1917 г. раскалолася Беларуская сацыялістычная грамада. На аснове Петраградскай арганізацыі БСГ стварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Петраградская, Маскоская і Бабруйская арганізацыі БСГ пасля III з'езда партыі (14–25 кастрычніка) заявілі аб непадпарадкаванні ЦК БСГ.
15 кастрычніка на II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый бы рэарганізаваны кіруючы орган абрана Вялікая беларуская рада. У яе склад дадаткова вайшлі прадстанікі Беларускай рады Заходняга фронту. Была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада. Яна павяла работу па фарміраванні беларускага войска на Заходнім і Румынскім франтах.
У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося зброенае пастанне рабочых і салдат. (Ккстрычніцкай рэвалюцыя ці пераварот ?)
Раніцай бы абнародаваны падрыхтаваны У.І.Леніным заклік "Да грамадзян Расіі". У ім аб'ялялася аб звяржэнні Часовага рада і пераходзе лады да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутата.
26 кастрычніка выканкам Мінскага Савета аб'яві аб пераходзе лады  рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпута-та.
3 палітычных вязня бы створаны I рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Разам з 37-м і 289-м Запаснымі палкамі, атрадам чырвонаармейца яны склалі зброеныя сілы Мінскага Савета.
У хуткім часе бы створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К.Ландар, А.Мясніко і інш.). Была ведзена цэнзура друку, забаронена дзейнасць гарадской думы.
Супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі – эсэры, бундацы, меншавікі, гарадская дума, Вялікая беларуская рада, цэнтральнае бюро прафсаюза г.Мінска і інш.
27 кастрычніка яны стварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт ратавання рэвалюцыі льтыматына запатрабава перадачы яму лады. Мінскі Савет пагадзіся пры мове, што войскі не будуць накіраваны на падаленне пастання  Петраград і Маскву.
Пасля заключэння пагаднення бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. Савецкую ладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэта. У ноч з 1 на 2 лістапада  Мінск увайшлі браніраваны поезд і вайсковыя часці, якія зялі пад ахову Мінскі Савет.
У горадзе зно была станолена Савецкая лада. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада Савецкая лада перамагла  Віцебску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах.
19 лістапада новую ладу прызна Магілёскі савет. Такім чынам, у лістападзе на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі сталявалася лада Савета.
У гэты час прайшлі салдацкія з'езды 2-й, 3-й і 10-й армій Заходняга фронту. Яны сведчылі аб падтрымцы арміяй рэвалюцыйньгх змен, дэкрэта Савецкай улады.
У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва станочы сход (што было ідэй Часовага урада).
3 56 дэпутата ад Мінскай, Віцебскай, Магілёскай акруг і Заходняга фронту было абрана 30 бальшавіко, 22 эсэра, 4 прадстанікі іншых арганізацый.
Перамога бальшавіко была невыпадковай. Арганізацыі РСДРП (б) вялі актыную работу па замацаванні новай улады.
Яны атрымалі падтрымку на з'ездах Савета рабочых і салдацкіх дэпутата Заходняй вобласці (19–21 лістапада),
III з'ездзе Савета сялянскіх дэпутата Мінскай і Віленскай губерня (18–20 лістапада),
II з'ездзе армій Заходняга фронту (20–25 лістапада). Працоныя, насельніцтва, салдаты з задавальненнем сустрэлі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Савета аб міры, зямлі і таму пайшлі за бальшавікамі.
26 лістапада  адпаведнасці з рашэннямі з'езда выканкамы Савета рабочьгх і салдацкіх дэпутата Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутата Мінскай і Віленскай губерня, Заходняга фронту тварылі выканачы камітэт Савета рабочых, салдацшх і сялянскіх дэпутата Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М.Рагазінскім.
Абласны камітэт сфармірава СНК вобласці і фронту (старшыня К.Ландар), які значалі палітычную і гаспадарчую дзейнасць Савета (увядзенне на прадпрыемствах рабочага кантролю, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і т.д.).
У склад Аблвыканкамзаха вайшлі  асноным прадстанікі партыі бальшавіко. Прычым у сваёй большасці яны былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі.
Таму, што датычыцца нацыянальнага самавызначэння, то Аблвыканкамзах не зрабі ніякіх рэальных крока на шляху стварэння беларускай дзяржанасці. (канец пытання)

Дзейнасць палітычных партый і беларускіх нацыянальных арганізацый у міжрэвалюцыйны перыяд
(люты – кастрычнік 1917 г.).
Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліся на дзве асноныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху  адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумолены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнак сілай„у грамадстве стала партыя балыпавіко. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася~Т;ьш7 пгго'іюльш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыка ва Устаночы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавіко, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную дзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ступілі потым у блок з балынавікамі. За кадэта і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыка. I гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.
Найбольш уплывовай беларускай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памярконых, прыхільніка рэфармісцкага шляху, і левых радыкала, прыхільніка балынавіцкага кірунку, паглыбіся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржанага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькашчыну ад знішчэння.
Гэтыя настроі выразна выявіліся на III з'ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.) –З'езд прыня новую праграму і абра ЦК на чале з Я.Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А.Прушынскі (А.Гарун), А.Смоліч, В.Адамовіч, П.Бадунова, Я.Варонка, З.Жылуновіч, Я.Мамонька, С.Рак-Міхайлоскі, Б.Тарашкевіч і інш.
3-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі  адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памярконыя лідэры Грамады спрынялі рэвалюцыю як "праяву анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа вольнасці і нацыянальных право беларускага народа". Петраградская арганізацыя БСГ, ухілішыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне "аднароднага сацыялістычнага рада".
У пачатку лістапада 1917 г. у Мінску адбыся з'езд беларуса-вайскоца Заходняга фронту з удзелам прадстаніко Балтыйскага флоту, Паднёва-Заходняга, Румынскага і Паночнага франто. На з'ездзе была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада Заходняга фронту на чале з С.Рак-Міхайлоскім (ЦБВР). Галонай задачай ЦБВР лічыла стварэнне беларускага войска і ажыццяленне кіраніцтва вайсковымі радамі Паночнага, Паднёва-Заходняга і Румынскага франто, выбранымі на франтавых з'ездах воіна-беларуса. ЦБВР спачатку выступала за атаномію Беларускага краю  складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Кастрычніцкую рэвалюцыю ЦБВР не прыняла.
Адмоныя адносіны да Кастрычніка выказала і Беларуская народная партыя сацыяліста, якая лічыла рэвалюцыю анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаскай рэвалюцыяй.
Не прызналі рэвалюцыю і іншыя беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. Кіранікі беларускага нацыянальнага руху лічылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя няздольная вызначыць для народа, змучанага працяглай вайной і асуджанага на голад, холад, галечу, шлях да пераадолення разрухі, да паляпшэння яго матэрыяльнага жыцця  будучым.
Асноныя нацыянальныя партыі  гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).
3 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з Граматай. Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканачы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыяліста і інш. Яны заклікалі абараняць свабоды, заваёваныя крою мільёна беларуса, не дапусціць, каб "віхор беспарадку (так яны называлі Кастрычніцкую рэвалюцыю. – Г.М.) знішчы нашу нацыянальную справу абароны свабод і право беларускага народа"
Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, "спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрадыі"; наданне сёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульньш, роным, тайным галасаваннем; уключэнне  кампетэнцыю вышэйшага заканадачага органа Расійскай дэмакратычнай федэратынай рэсдублікі пытання уседзяржанага буданіцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавора з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых закона; развіццё, распрацока і прымяненне да мясцовых умо закона, выдадзеных вышэйшым заканадачым органам Расійскай дэмакра-тычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытання народнай адукацыі і культурнага буданіцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады.
Рада вызначыла і задачы, якія трэба было неадкладна вырашыць: бясплатную перадачу памешчыцкай, царконай, манастырскай, удзельнай і іншай зямлі працонаму народу, захаванне сіх астатніх багацця краю; забарону рэквізіцый харчавання, фуражу і жывёлы  разбуранай прыфрантавой паласе Беларусі; стварэнне свайго прадстаніцтва на мірнай канферэнцыі  мэтах папярэджання падзелу паміж дзяржавамі-суседзямі тэрыторыі Беларусі; фарміраванне нацыянальнага беларускага войска. У дакуменце падкрэслівалася, што выканаць гэтыя задачы "можа толькі лада, выбраная самім народам беларускім".
Са змяненнем палітычных умо паступова праходзіла пераары-ентацыя  беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаскай рэвалюцыі се беларускія нацыянальныя партыі, і  першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой атаноміі Беларусі  складзе Расійскай федэратынай рэспублікі, то жо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам "понага нацыянальнага самавызначэння".
Кіранікі беларускага нацыянальнага руху, выкарысташы абвешчанае бальшавікамі права нацый на самавызначэнне, лічылі нацыянальнае пытанне галоным у сваёй палітыцы. У Вялікай беларускай і Цэнтральнай беларускай вайсковай радах у Мінску тварылася "чыста беларуская плынь", якая паставіла сваёй мэтай абвясціць незалежнасць Беларускай рэспублікі. Тады ж значная частка палітычнага кіраніцтва сведамляла, што асабістых сіл для разгор-твання барацьбы за незалежнасць не хапае. Яно спрабавала абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся аб'яднаць іх на глебе самавызначэння і стварэння незалежнай Беларускай дзяржавы. Аднак ажыццявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа  тым, што  той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-палітычнага жыцця і аказаць уплы на развіццё нацыянальнага руху. Аб іх удзельнай вазе  палітычным жыцці Беларусі пераканача сведчыць той факт, што на выбарах ва Устаночы сход галоная нацыянальная партыя – Беларуская сацыялістычная грамада – сабрала толькі 0,3 % галасо выбаршчыка (выбары адбыліся  лістападзе 1917 г.).
Для рэалізацыі ідэі нацыянальнага самавызначэння Вялікая беларуская рада ступіда  кантакт з выканачым камітэтам Беларускага абласнога камітэта (БАК), які бы створаны з дэлегата ад беларускіх губерня на 1 Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутата у лістападзе 1917 г. у Петраградзе.
I хаця пазіцыя БАК, які арыентавася на Расію, была процілеглай пазіцыі ВБР, іх аб'яднала агульная мэта – захапіць палітычнае кіраніцтва на Беларусі.
Беларускі абласны камітэт дакладна і выразна акрэслі свае пазіцыі  дэкларацыі, абвешчанай у канцы лістапада 1917 г. У ёй сцвярджалася, што  краіне пануе "атмасфера агульнага развалу", якая выклікана "змоцненай барацьбой класа, партый і нацыянальнасцей". Вось чаму неабходна  нацыянальных раёнах стварыць уладу "народнай дэмакратыі".
У адрозненне ад беларускіх нацыянальных партый і арганізацый, якія стаялі на пазіцыі аддзялення Беларусі ад Расіі, БАК арыентавася на Расію і лічы сваёй задачай дасягненне абласной атаноміі  складзе Расіі. Лідэр БАК Я.Канчар заяві, што весь беларускі народ павінен "аб'яднацца вакол ідэі тварэння атаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай федэратынай рэспублікі".
3 гэтай мэтай БАК увайшо у Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей РСФСР з хадайніцтвам аб адкрыцці пры ім аддзела БАК, які б прадсталя у СНК інтарэсы Беларусі. Хадайніцтва было прынята, і 31 студзеня 1918 г. пры наркамаце РСФСР бы заснаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком).
Вялікая беларуская рада лічыла БАК надзейным саюзнікам у ажыццяленні "нацыянальных ідэала". Яна прызнавала за ім перавагу як арганізацыі болып уплывовай і таму для станалення з ім кантакта і выпрацокі агульнай платформы накіравала  Петраград сваіх прадстаніко Я.Варонку, Я.Мамоньку, якія 22–23 лістапада 1917 г. правялі нараду з членамі камітэта. БАК вымушаны бы прызнаць за Радай ініцыятыву склікання Усебеларускага з'езда.
Ідэя аб скліканні такога з'езда  кіраніцтва ВБР узнікла адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прызнашы савецкую ладу  Расіі, яна не прызнала яе на Беларусі. ВБР не прымала таксама і праведзеныя савецкай уладай рэвалюцыйныя ператварэнні і створаныя ёю органы улады. Аблвыканкамзах разглядася Радай выключна франтавым орган
·ам. Для такой высновы мелася падстава. Сапрады, у складзе Аблвыканкамзаха члена з ваенных было  1,5 раза болыл, чым члена, якія ваходзілі  Савет. Прэзідыум Аблвыканкамзаха складася толькі з прадстаніко фронту. Акрамя таго, у кіраніцтве Аблвыканкомзаха не было ніводнага беларуса.
Для станалення лады, "выбранай самім народам беларускім", ВБР абвясціла аб скліканні  Мінску 5 снежня 1917 г. з'езда прадстаніко усяго беларускага народа.
Калі А.Мясніко даведася пра рашэнне ВБР правесці 5 снежня 1917 г. I Усебеларускі з'езд у Мінску, ён адразу ж выеха у Петраград, дзе намервася дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне з'езда. Але Наркомнац не пагадзіся, бо гэта разыходзілася з абвешчаным савецкай уладай правам нацый на самавызначэнне.
У той жа час у Наркомнац РСФСР звярнуся БАК з прапановай аб сумеснай рабоце і скліканні краявога з'езда сялянскіх дэпутата. Наркомнац пагадзіся з прапановай Беларускага абласнога камітэта і да згоду на правядзенне Усебеларускага з'езда для вырашэння пытання аб самавызначэнні Беларусі на аснове савецкай формы дзяржанасці. Для гэтай мэты СНК РСФСР выдзялі сродкі і да магчымасць карыстацца тэлеграфам і радыё.
Узнікае пытанне: чаму Наркомнац вырашы уступіць у перагаворы з БАК? Справа  тым, што БАК бы беларускай дэмакратычнай арганізацыяй, прадстаніком сялянства – шматлікага класа насельніцтва Беларусі.
Наркамнац, уступішы  перагаворы з БАК, ставі сваёй галонай мэтай паралізаваць намеры Вялікай беларускай рады, іншых нацыянальных партый і арганізацый дабіцца аддзялення Беларусі ад Расіі і абвяшчэння яе буржуазнай дэмакратычнай рэспублікай. Тым больш, што  той час нязначная колькасць беларуса прызнавала неабходнасць аддзялення Беларусі ад Расіі. Аб гэтым сведчылі і вынікі выбара ва Устаночы сход, у адпаведнасці з якімі прыхільнікі неадкладнага самавызначэння атрымалі менш за 0,5 % галасо ад агульнай колькасці выбаршчыка, што прынялі дзел у выбарах.
Паводле сведчання лідэра БАК Я.Канчара, на перагаворах з народным камісарам па справах нацыянальнасцей РСФСР І.Сталіным былі абмеркаваны задачы маючага адбыцца Усебеларускага з'езда: апратэставанне спроб Беларускай рады падпісаць дагавор з Германіяй аб адрыве Беларусі ад Расіі; раззбраенне польскага корпуса генерала Ю.Добар-Мусніцкага; выгнанне з Беларусі нямецкіх акупанта; умацаванне на Беларусі савецкай улады  адпавсднасці з дырэктывамі УЦВК і СНК РСФСР; абмеркаванне пытання аб далейшым дзяржаным ладзе Беларусі  складзе РСФСР.
Наркамнац РСФСР у асноным пагадзіся з прапановамі БАК. Пасля падпісання пагаднення з Наркамнацам 23 лістапада 1917 г. БАК апублікава "Зварот да беларускага народа", у якім аб'яві аб скліканні 15 снежня 1917 г. надзвычайнага з'езда. БАК выступі з ініцыятывай утварыць атаномна–свабодную Беларусь як частку Расійскай рэспублікі. У той жа час БАК спрабава не дапусціць склікання з'езда Вялікай беларускай радай. Аднак падабенства іх палітычных праграм у рэшце рэшт дазволіла ім прыйсці да адзінай думкі аб скліканні агульнага Усебеларускага з'езда, застаючыся на сваіх пазіцыях па прынцыповым пытанні - аб нацыянальна-дзяржаным ладзе Беларусі, яе адносінах да Савецкай Расіі. Пасля догіх спрэчак і дыскусій было вырашана правесці 1-шы Усебеларускі з'езд 15 снежня 1917 г. (канец)
(Пытанне-4):
Першы Усебеларускі з’езд
З'езд адкрыся 15 снежня 1917 г. Для яго работы бы выбраны кіруючы орган – Савет старэйшын з'езда. На з'ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 мелі рашаючы голас, 705 – дарадчы). Большасць з іх прадсталялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегата пераважалі прадстанікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пласто інтэлігенцыі, чынонікі.
Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групокі: правых, левых і цэнтрыста. Цэнтрысцкі накірунак прадсталялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэра і т. зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб'ядна у асноным левых эсэра і бы нешматлікім. Правае крыло ключала прадстаніко розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.
У першы дзень работы з'езда (15 снежня) бы абвешчаны парадак дня: 1) мэта і задачы з'езда; 2) палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі; 3) пытанне аб бежанцах; 4) дэмабілізацыя арміі. Па перша-му і другому пунктах выступілі ад БАК Я.Канчар і С.Малышчыцкі, ад ВБР – Я.Варонка. 16–17 снежня работа з'езда ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Увечары 17 снежня 1917 г. адбылося агульнае пасяджэнне з'езда, на якім былі абвешчаны рэзалюцыі фракцый, зямляцтва і груп. Пасля двухгадзіннай дыскусіі  1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня бы аб'ялены праект агульнай рэзалюцыі "Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Рэзалюцыя складалася з 15 пункта, у якіх была вызначана праграма нацыянальна-дзяржанага буданіцтва. (Тэкст рэзалюцыі надрукаваны  часопісе "Нёман". 1993. № 1. С. 54.)
Галонае  гэтай рэзалюцыі – прапанова аб стварэнні новага краявога органа лады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутата. У ёй таксама адзначалася, што Усебеларускі Савет, заснаваны на з'ездзе, з'яляецца часовым органам улады. Пытанне аб дзяржанай уладзе для канчатковага вырашэння перадаецца Усебеларускаму станочаму сходу. У рэзалюцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння тэрытарыяльных беларускіх войск, заснавання прадстаніцтва пры цэнтральнай уладзе. У ёй таксама былі высталены патрабаванні аб самастойным удзеле дэлегацыі Беларусі на мірных перагаворах у Брэсце.
Дэлегаты з'езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які бы вырашальным у лёсе з'езда і яго дэлегата. Вось поны тэкст гэтага пункта: "Замацоваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і прадухілення яго ад падзелу і аддзялення ад Расійскай дэмакратычнай федэратынай рэспублікі, 1 Усебеларускі з'езд пастаналяе: тэрмінова тварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутата, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы  афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутата" (Нёман. 1993. № 1. С. 154).
Гэты пункт рэзалюцыі бы прыняты аднагалосна і азнача, што  межах Беларусі абвяшчася "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутата. Улада Аблвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту не была прызнана.
Гэта рашэнне з'езда СНК Захдняй вобласці і фронту расцані як контррэвалюцыйную спробу звяржэння станоленага  выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржанага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд бы разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегата арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з'езда Савет старэйшын аб'яві сябе Саветам з'езда.
На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з'езда пастанаві: 1) лічыць I Усебеларускі з'езд гвалтона разагнаным; 2) Савет з'езда прызнаць выканачым органам з'езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё се яго рашэнні і пастановы; 3) папоніць Савет з'езда дэлегатамі ад зямляцтва і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаніко са з'езда  Савет, і даць ім права адводу, адклікання і кааптацыі. Савет з'езда прыня пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміравання і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць II Усебеларускі з'езд. Бы створаны выканком Савета.
(канец тэкста)

(Пытанне-5):
Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што знікла рэальная небяспека падзелу роднага края, выканкам Усебеларускага з'езда накірава у Брэст-Літоск сваіх прадстанікоу. Дэлегацыя на чале з А.Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ведама дзельніка канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць і непадзельнасць яго тэрыторыі, неабходнасць нацыянальнага самавызначэння.
Але мірныя перагаворы па віне Л.Троцкага былі сарваны. Германскае, камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць 8 лютага 1918 г. наступление, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска.
У такіх умовах кіранііггва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці, якія раней не аднойчы заялялі аб сваім імкненні застацца  горадзе і арганізаваць абарону, вымушаны былі спешна эвакуіравацца. У ноч на 19 лютага з Мінска у Смаленск выехалі партыйныя і савецкія становы, штаб Заходняга фронту.
Пасля адыходу бальшавіко выканкам Усебеларускага з'езда вырашы узяць уладу  свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуся да народа Беларусі з першай устанай граматай, у якой абвясці сябе часовай уладай.
"Мы павінны зяць свой лес у свае ласныя рукі", – падкрэслівалася  грамаце. Беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на понае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці – на нацыянальна-персанальную атаномію.
Планавалася, што права нацый павінна вырашацца праз скліканне на дэмакратычных пачатках устаночага сейма, а да яго адкрыцця функцыі лады складаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят Беларусі.
Гэта бы першы беларускі рад, старшынёй і сакратаром міжнародных спра якога бы прызначаны адзін з лідэра БСГ Я.Варонка.
Акрамя яго  склад урада вайшлі П.Крачэскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавіта, У.Макрэе, І.Серада, Я.Бялевіч, В.Рэдзько, Г.Белкінд, П.Злобін, Л.Заяц (усяго 14 сакратаро), якія прадсталялі БСГ, сацыяліста-рэвалюцыянера і ярэйскія сацыялістычныя арганізацыі.
Дзейнасць Народнага Сакратарыята праходзіла  складаных умовах. У Мінск увайшлі нямецкія войскі, дзе яны нечакана "сутыкнуліся" з палітычным цэнтрам, які называ сябе беларускім урадам.
Асновай сваёй палітыкі Германія лічыла мірны дагавор толькі з РСФСР і разглядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго нацыянальны сцяг, у памяшканні зрабілі вобыск і захапілі касу.
Незабаве пасля інцыдэнту акупацыйным уладам бы адасланы мемарандум. Пасля наведвання беларускімі прадстанікамі нямецкага каменданта капітана фон Пільца непаразуменне было вырашана. Аднак рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрыма і працягва сваё існаванне толькі фармальна.
9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, на якім была прынята другая станая грамата да народа Беларусі.
У межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельніцтва Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай – БНР. Выканкам бы перайменаваны  Раду, прэзідым якой узначалі І.Серада.
Да склікання станочага сейма яна аб'ялялася заканадачай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначася Радай, ста выканачым органам і падпарадковася ей. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устаналівася 8-гадзінны рабочы дзень.
Другая станая грамата фактычна з'ялялася пашыраным варыянтам першай і вызначала асноныя прынцыпы нацыянальна-дзяржанага буданіцтва на Беларусі. 3 імі пагадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай дзяржанасці. Адбылося іх прымірэнне з беларускімі палітычнымі партыямі, перш за сё з БСГ. Пачала выпрацовацца агульная тактыка  нацыянальным пытанні, на падастве якой складвася палітычны блок.
Прадстанікі расійскіх сацыялістычных партый увайшлі  Раду. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з'езда абвясціла сябе Радай БНР і папоніла свой склад.
Агульная колькасць яе члена была даведзена да 71 чалавека. У яе вайшлі прадстанікі палітычных партый і аб'яднання, земства і гарадо, нацыянальных меншасця, якія жылі на Беларусь У Прэзідым Рады былі абраны І.Серада, Я.Варонка і К.Езавіта.
3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй бы падпісаны (Брэсцкі) мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга–Дзвінск–Свянцяны–Ліда–Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Астра-Венгрыі. Іх лёс павінен бы вырашацца  адпаведнасці з пажаданнямі насельніцгва.
Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны заставалася пад акупацыяй. Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі  радах беларускага нацыянальнага руху, бо бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаніко.
У склад Рады былі кааптаваны прадстанікі Віленскай беларускай рады, якія прапанавалі абвясціць незалежнасць БНР. Прапанова спачатку была разгледжана фракцыяй БСГ у Радзе БНР, затым на пленарным пасяджэнні. Пасля догіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і атаноміі Беларусі  складзе РСФСР 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя станая грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
У дапаненне да папярэдніх акта тут указвалася, што БНР павінна ключыць усе землі, дзе жы і ме лічбавую перавагу беларускі народ. Згодна з этнаграфічнай картай, якую скла акадэмік Я.Карскі, сюды ключаліся Магілёшчына, беларускія часткі Міншчыны, Віцебшчыны, Віленшчыны, Гродзеншчыны, Смаленшчыны, Чарнігашчыны і іншых губерня.
У грамаце падкрэслівалася, што страцілі сілу се старыя дзяржаныя сувязі і Брэсцкі мірны дагавор. Рада БНР павінна была вайсці  адносіны з зацікаленымі бакамі і самастойна падпісаць мірнае пагадненне, маючы на вазе захаванне цэласнасці і непадзельнасці беларускіх зямель.
Акт аб незалежнасці адлюстрава надзеі на прызнанне БНР суседнімі краінамі. Аднак гэты крок спачатку не атрыма падтрымкі.
Украіна і Латвія мелі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. У Расіі адразу пачаліся акцыі пратэсгу супраць абвяшчэння БНР, бо яна лічыла Беларусь неад'емнай часткай сваёй тэрыторыі. Дзяржавы Антанты і ЗША ва мовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны  Расіі таксама не праявілі зацікаленасці да БНР.
Працінікамі беларускай дзяржанасці з'яляліся польскія і рускія арганізацыі на Беларусі, ярэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру вялікіх народа і мелі эканамічныя інтарэсы за яе межамі.
Што ж тычыцца Германіі, то яе канцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыята паведамі, што Берлін трактуе Беларусь як частку Савецкай Расіі і, паводле Брэсцкага пагаднення, не мае права без згоды ленінскага рада прызнаць новатвораную дзяржаву.
Пад пагрозай зброі нямецкія акупацыйныя лады paзагнал Раду і Народны Сакратарыят, а  пачатку красавіка забаранілі іх дзейнасць.
У сувязі са склашыміся абставінамі Рада і Сакратарыят пайшлі на збліжэнне з дзеячамі Мінскага беларускага прадстаніцтва Р.Скірмунтам і П.Алексюком, якія выступалі супраць сацыяльных ператварэння, за больш цеснае супрацоніцтва з Германіяй.
Яны былі кааптаваны  склад Рады БНР, а 25 красавіка 1918 г. пад іх націскам прымаецца рашэнне накіраваць тэлеграму кайзеру Вільгельму II, у якой выказваецца падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Члены Рады заявілі, што будучыню сваёй краіны яны бачаць толькі пад апекай германскай дзяржавы.
Але адказу не было, не далі выніка і іншыя намаганні  гэтай справе. Як затым высветлілася, гэта бы памылковы крок, які выкліка востры палітычны крызіс і прывё да расколу БСГ і Раду БНР.
БСГ раскалолася на тры часткі: Беларускую партыю сацыяліста-рэвалюцыянера, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю і Беларускую партыю сацыяліста-федэраліста.
Раду БНР пакінулі сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі, ярэйскія сацыялісты, частка члена БСГ. Пача распадацца Народны Сакратарыят.
Пад уплывам абставін Рада пачала эвалюцыяніраваць у кааліцыйны орган, дзе перавагу атрымалі кансерватары на чале з Р.Скірмунтам. Яны адмовіліся ад аграрнай праграмы, якая была замацавана  першай устанай грамаце, і пачалі кансультацыі з прадстанікамі палітычных партый аб фарміраванні новага складу Народнага Сакратарыята.
Але місія Скірмунта правалілася і праз два месяцы ініцыятыву на фарміраванні новага рада паспрабава узяць на сябе І.Серада. Крызіс унутры Рады БНР паглыбляся і гэтаму садзейнічала змацняючаяся партызанская барацьба народных мае супраць акупанта. Адначасова палепшыліся яе адносіны з акупацыйнымі ладамі, якія  адрозненне ад афіцыйнага Берліна супрацонічалі з Радай БНР.
Пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй генерала Эрыха фон Фалькенгайна Рада дабілася згоды на дзейнасць Мінскай гарадской думы, арганізацыю мясцовай улады. Бы выдадзены часовы загад мясцовым беларускім радам, у якім акрэсліваліся прынцыпы выбара і прыняцця лады ад акупанта у асобных адміністрацыйных галінах.
Пры павятовых камендатурах стварася інстытут саветніка для рэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Пасля таго як у чэрвені 1918 г. урад БНР аб'яві несапраднымі дэкрэты Савецкай улады, акупанты перадалі  кампетэнцыю Народнага Сакратарыята гандаль, прамысловасць, органы апекі, адукацыю і культуру.
Паспяхова развівалася дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне. Па яе ініцыятыве нямецкае вайсковае камандаванне пачало летам 1918 г. перагаворы з Савецкай Расіяй аб аб'яднанні з БНР усходніх раёна Беларусі, занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай нагоды  Маскву выязджала беларуская дэлегацыя, але народны камісар замежных спра РСФСР Г.Чычэрын яе не прыня.
Прадстаніцтвы БНР з'явіліся на Украіне, у Літве і Савецкай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны  Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген. У Кіеве была адкрыта Беларуская гандлёвая палата. Грамадзяне рэспублікі пачалі атрымліваць пашпарты БНР, у тым ліку дыпламатычныя. У красавіку 1918 г. у якасці дзяржанага бы зацверджаны бёла-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".
(Даведка–1): У 1918–21 г – Дыпламатычныя прадстаніцтвы БНР дзейнічалі  Балгарыі (консульскае аддзяленне  Сафіі), Германіі (місія і консульства  Берліне), Грузіі (місія  Тблісі), Даніі (консульства  Капенгагене), Латвіі (ваенна-дьшламатычная місія і консульства  Рызе), Літве (дыпламатычная місія і консульства  Кона), РСФСР (консульства  Маскве), Турцыі (консульства  Стамбуле), Украіне (місія, консульства і гандлёва-прамысловая палата  Кіеве), Фінляндыі (місія  Хельсінкі), Францыі (місія  Парыжы), Вялкабрытаніі (місія  Лондане), Чэхаславакіі (місія і консульства  Празе), Эстоніі (пашпартны адцзел Рыжскай ваенна-дьшламатычнай місіі  Таліне), Югаславіі (консульскае аддзяленне  Бялградзе).(Усяго  15 краінах) (канец даведкі)

(Даведка–2): Поспехі  міжнародным прызнанні БНР:
Усяго БНР была прызнана (дэ-факто,або де-юрэ 12 краінамі) Арменіяй, Астрыяй, Грузіяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Савецкай  Расіяй, Турцыяй, Украінай, Фінляндыяй, Чэхаславакіяй, Эстоніяй.

(Даведка–3):
Важнае значэнне для дыпламатычнага празнання БНР зрабіла брашура гісторыка М.В. Донар-Запольскага “Асновы дзяржанасці Беларусі”.
Справа тым што  факце прызнання нейкай дзяржавы вельмі важнае значэнне мае гістарычнае права таго ці іншага народа мець сваю асобную ад іншых дзяржанасць. Міжнародная супольнасць , як правіла, прызнае тыя краіны – народы якіх мелі дзяржанасць раней, але па нейкіх прычынах яе страцілі. Калі ж якая небуць частка якойсці краіны проста захацела быць самастойнай – яе ніхто не захоча прызнаваць. (Прыклад прызнанне Паднёвай Асеціі – якую адарвала ад Грузіі Расія падчас ваенага расійска-грузінскага канфлікта  2008 г. Нягледзячы на тое што Расіі вельмі хочацца каб міжнародная супольнасць прызнала – г.зн. узаконіла факт гэтага гвалтонага  дачыненні дп Грузіі акту – нягледзячы на гэта ніхто не хоча прызнаваць. Нават Беларусь, нягледзячы на братнюю дружбу з Расіяй не прызнала Паднёвай Асецію самастойнай дзяржавай. На сёняшні дзень Паднёвай Асецію, акрамя Расіі – што зусім зразумела – прызнала толькі адна краіна  свеце. Гэтая краіна – Нікарагуа, кіранік якой (Даніель Артэга) лічыцца “ізгоем” “посткамуністычным дыктатарам” з якім ніхто не хоча супрацонічаць у сусветнай супольнасці.
Дык вось БНР – была прызнана. Прызнана была з дапамогай невялічкай брашуры гісторыка М.В. Донара-Запольскага які паказа гістарычны шлях беларускага народа і абгрунтава яго законнае права на сваю ласную дзяржанасць.
Гэту брашуру далі дыпламатам, якія ехалі выконваць місію міжнароднага прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі і яны, з дапамогай яе змаглі пераканаць урады 12 краін у тым што беларускі народ – гэта роны іншым панапраны этнас які  гісторыі мае права на сваю ласную незалежную дзяржанасць.
(канец даведкі)
Найбольшых поспеха БНР дасягнула  развіцді асветы і культуры. У красавіку 1918 г. Народны Сакратарыят прыня пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржанай. Усе акты, дакументы і пастановы павінны былі пісацца на ей. Паводле розных падліка было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій; пры народным сакратарыяце асветы створаны бюро па справах распрацокі школьных падручніка і выдавецтва "Прасвета", якое займалася іх выданнем.
У Мінску пача працаваць Беларускі педагагічны інстытут, дзе чыталі лекцыі прафесары Я.Карскі, В.Іваноскі, У.Ігнатоскі, Б.Тарашкевіч і інш. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, у тым жа годзе перайменаваная  Беларускую кансерваторыю.
Была створана падрыхточая камісія па адкрыцці Беларускага універсітэта, куды вайшлі А.Смоліч, М.Донар-Запольскі, Я.Карскі. У Мінску працавалі Беларускі тэатр, Таварыства драмы і камедыі, іншыя культурный становы. Пад кантролем Народнага Сакратарыята выходзіла 14 газет і часопіса. на беларускай мове.
Поспехі  дзяржаным буданіцтве БНР былі абмежаваныя, бо германскія лады не дазволілі стварыць свае зброеныя сілы і паліцыю, адсутнічалі фінансавая сістэма, мясцовыя органы лады.
Каб неяк умацаваць сваё становішча, 9 кастрычніка 1918 г. Рада БНР прыняла пастанову аб павелічэнні свайго складу да звыш 100 чалавек, а Народны Сакратарыят незабаве бы ператвораны  Раду народных міністра, якую значалі А.Луцкевіч.
Новы рад паспрабава вырашыць беларускае пытанне з удзелам Савецкай Расіі і  лістападзе распача з ёю перагаворы. Але яны не былі завершаны. У Германіі адбылася лістападаская (1918 г.) рэвалюцыя, Савецкі рад дэнансава Брэсцкі дагавор і рушы Чырвоную Армію на захад. Рада БНР пасля адходу германскіх войска аказалася безабароннай. Частка яе члена заставалася  Мінску, астатнія выехалі  Гродна і Вільна.
Нягледзячы на неспрыяльныя мовы, першая спроба тварэння беларускай дзяржанасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады аказалі плы на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.
Не дабішыся лады, Рада БНР тым не менш прымусіла балыпавіцкі рад перагледзець сваю палітыку  адносінах да Беларусі і пайсці па шляху тварэння абмежаванай у правах савецкай дзяржавы (канец тэкста)








13PAGE 15


13PAGE 141015




Заголовок 1 Заголовок 2 Заголовок 3 Заголовок 4 Заголовок 5 Заголовок 6 Заголовок 7 Заголовок 8 Заголовок 9D, Знак Знак1 Знак Знак Знак Знак Знак Знак Знак

Приложенные файлы

  • doc 15719106
    Размер файла: 148 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий