Прыказкі і прымаўкі — копия


Гаспадарлівасць
Якая зямля – такі і хлеб.
Які рамеснік – такая работа.
Круці жорна пільна, то і тут будзе Вільня!
Гаспадарку весці – не лапці плесці.
Не мела баба клопату, купіла парася.
Лета прагуляеце – восенню не збераце.
Не тады сабак карміць, як на ўловы ехаць.
Па гнязду відаць, якая птушка.
Якія мы гаспадары, такія нашы двары.
Адну авечку стрыгуць, а сем трасецца.
Ад работы і коні дохнуць.
Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць.
Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць.
Пільнуй гаспадарку – будуць у гаршку скваркі.
Перш папрацуй, а тады і патанцуў.
Абы здароўе, работа будзе.
Адна пчала мёду не наносіць.
Гаспадарку весці – не шатанамі трэсці.
Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глядзець.
Без мазаля на руках не будзе хлеба ў зубах.
Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць.
Араць – не ў дуду іграць.
Гаспадар у карчме п’е і скача – гаспадарка плача.
Гаспадарку збыў: у горле ўтапіў.
Гульня, ды не штодня.
Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пуста.
Запас бяды не чыніць.
Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глядзець.
Колас да коласа – сноп будзе.
Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць.
На рабоце “ой” ды “ох”, а за сталом адзін за трох.
Не тады карову карміць, калі трэба даіць.
Паносіш мазалёў – пад’ясі хлеба.
Што то за гаспадар, што свайго дабра не глядзіць.
У добрага гаспадара ўсё ёсць.
Уміраць сабірайся, а жыта сей.
Не пытайся, які гаспадар, як вароты падаюць.
Калі нагамі сыпле густа, дык у хляве пуста.
Які воз, такі і гаспадар.
Запас бяды не чыніць.
Адно бервяно на дварэ лепей, як дзесяць у лесе.
Сані наладзіў, а каня няма.
Карову не накорміш – малака не надоіш.
Свіння ды карова на дварэ – харч на стале.
Не ўсякая сабака кусаецца, а ўсякая брэша.
І сабака на таго не брэша, чый хлеб есць.
І сабака ласкавае слова знае.
Кошка з дому – мышка на стол.
Катку забаўка, а мышцы смерць.
Кошку лашчаць, а яна кіпцюры выпускае.
Харчаванне
Хоць ясі крапіву ды салому, але пры дому.
Хоць хвойку жую, ды на волі жыву.
Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.
Шырокая лыжка рот дзярэ.
Як зяць у хату – цешча за яечню.
Не было нас, быў квас, і не будзе нас, будзе квас.
Па малаку ног не павалаку.
Чужы кусок дзярэ раток.
Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.
Як тут не мёд, так там не піва!
Адважны п’е мёд, а роздум ваду.
Адзін і хлеб прыедліў.
Ад капусты ногі тлусты.
Ад таго мы пагалелі, што соладка пілі і елі.
Апёкся на малацэ, дык студзіш і на ваду.
Аржаная каша сама сябе хваліць.
Дарагое яечка да Вялікадня.
Патрэба ў лес не збяжыць.
Абы хлеб ды вада, то няма галада.
Еш хлеб з вадою, абы не з бядою.
Ад гарэлкі розум мелкі.
Гарэлкай розум не прамыеш.
Печаныя галубы не лятуць да губы.
Слаўна хата не вугламі, але пірагамі.
Апарыўся на капусце ў гаршку, то і на гародзе дзьмухаў.
Апарыўшыся малаком і на ваду падзьмухаеш.
За запытанне не страціш ні абеду, ні снядання.
Запас бяды не чыніць.
З вялікае яды няма наўды: не багацееш, а апузацееш.
З гора, з бяды пад’еў лебяды.
З гутаркі хлеба не наясі.
І адно не мёд, і другое не рэдзька.
І мой квасок не з трасок.
І мы не абораю хлеб кроім.
Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка.
Каб рыбку есці, трэба ў ваду лезці.
Кажуць, што і масла хлебам мажуць.
Калі ёсць сала, то і грыб патрава.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Калючы ёрш, але юшка смачная.
Каму што, а галоднаму хлеб.
Каму што, а Сымону селядца.
Карысці як з быка: ні воўны, ні малака.
Каша – пацеха наша.
Кухар спіць, а суп кіпіць.
Ласы на чужыя каўбасы.
Лахман не адзежа, зацірка не ежа.
На Падоллі пірагі на коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі.
Салам кашы не змарнуеш.
Слова да слова, а хлеб да абеда.
Трапіцца на вяку варыць капусту і ў галяку.
У голад і нішчымнае смачна есці.
Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная.
Хлеба луста ды капуста – не будзе ў жываце пуста.
Хлеб будзе, дык і ўсё будзе.
Хлеб над панамі пан.
Хлеб над усім пануе.
Хлеб, соль і вада – першая яда.
Хоць воўна, абы кішка поўна.
Хоць папросту, але ў сваім.
Чужая яечня не вечна.
Шукаючы пірага, і хлеб згубіш.
Як клёцкі ў малаку, то па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два – і годзе.
Голад – найлепшы кухар.
Голад у свет гоніць.
Галоднаму хлеб на ўме.
На галодны зуб усё смачна.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Смачна кашка, ды рабіць цяжка.
Не па-нашаму – ядуць хлеб з кашаю.
Любая кашка з маслам смашна.
Каша – разганіха наша.
Часам з квасам, а парою з вадою.
З аднаго яйца яечні не будзе.
Калі не наеўся, то і не наліжашся.
Дзе кухароў шэсць, там нечага есць.
Не зварылася, то ў жываце даварыцца.
Хлеб – усяму галава.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Без хлеба няма абеда.
Хто бульбы не з’еў, то галодны чалавек.
Як сам зварыш, дык усё смачней.
Хоць ясі крапіву ды салому, але пры дому.
Не вялікая бяда, што без рыбы серада.
Калі няма рыб, добры і грыб.
На бязрыб’і і рак рыба.
Зацірка яда – ад парогу хада.
Без капусты жываты пусты.
Не зародзіць капуста – у жываце будзе пуста.
Калі ёсць гарох і капуста – у хаце не пуста.
Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты.
Каўбаса – слава, а капуста – страва.
Кажух не вата, а капуста не гарата.
Кашу маслам не сапсуеш.
Як у гаспадыні мукі скрыня, то не загіне.
Адзенне. Абутак.
Голаму сабрацца – толькі падпаясацца.
Боты новы, а пяты голы.
Якое лыка, такія і лапці.
Сапог не князь, абуй да ў гразь.
Хоць дзіравае, ды сваё.
Хоць небагаты, а не адзяваецца ў латы.
Якая рука – такая рукавіца.
Падраўся андарак, абыдуся і так.
У гаспадарцы чыста не пераходзіш.
Хвастун ідзе, падпаясаны шаўком, а багаты часам і лычком.
Адзеўся, як пан, а дурны, як баран.
Прыбяры пень, і пень прыгожы.
Кажух новы, а пяты голы.
Пашыў: на сабаку – мала, на ката – вяліка.
Жытка: на дзвюх адна світка.
Калі на табе кажух ліхі, то суддзя шлухі.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Убраўся ў жупан і думае, што пан.
Абадранцы пусціліся ў танцы.
Абяцаная шапка на вушы не лезе.
Адну дзірку ладзь, а другая там жа глядзь.
Адзенецца, як пава, але благая слава.
Зверху шаўковыя хусткі, а ў галаве пусткі.
За пераборы – лапці ды аборы.
Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце.
Латаная світка не загана.
Лату на лату будзе садзіць, а капеечку на гарэлку шчадзіць.
Лахман не адзежа, зацірка не ежа.
На адным сонцы анучы чушылі.
Не адзежа здобіць чалавека, а чалавек адзежу.
Не Бог пашыў боты – шаўцовай работы.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты.
Няхай сабе ў лапленым, ды не ў хапленым.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Пераборны заўсёды галодны.
Пі – дурнейшы станеш.
Тая світа, ды налева пашыта.
Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў.
Хоць папросту, але ў сваім.
Хоць у латаным, абы не ў хватаным.
Хто свята пытае, той сарочкі латае.
Шавец у падзертых ботах ходзіць.
Як не грэе дух, то не сагрэе кажух.

Приложенные файлы

  • docx 15529293
    Размер файла: 21 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий